Друк
22.10.2018 Грамадства
Штрафы берасцейцам за тое, што “слухаў, хлопаў і пайшоў”
 
Пасля абеду затрыманых у пятніцу і нядзелю праціўнікаў будовы акумулятарнага завода даставілі з ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) ў суд Ленінскага раёна.
 
Перад суддзей Аляксандрам Семянчуком адзін за адным прадсталі Валеры Фамінскі, Аляксандар Абляк, Дзем’ян Лепясевіч і Андрэй Шарэнда.
 
Сведчылі 2 супрацоўнікі міліцыі, паставы Ружанскі і ягоны камандзір Анатоль Бажко.
 
Нескароны Валер Фамінскі
 
У выніку Фамінскі атрымаў 10 базавых штрафа за ўдзел у “несанкцыянаваным” мерапрыемстве паводле ч.1 арт 23.34 КаАП.
 
Аляксандар Абляк выказаў недавер суду і заявіў хадайніцтва весці пасяджэнне па беларуску, або - адвод суддзе.
 
Суддзя адхіліў хадайніцтва і вёў пасяджэнне па расейску. Час ад часу перапытвае, ці панятна.
Аблак адказвае, што не разумее. “Я ведаю толькі беларускую”, - кажа ён
 
Запрашаецца сведка Ружанскі: “...Людзі ідуць і пляскаюць у далоні...
 
Прысутныя рагочуць, пляскаюць у далоні... “Попкадурак...”, - кажуць
 
Цішыня ў зале!” - патрабуе суддзя.
 
Аблак просіць пакінуць зал: “Гэты працэс і без мяне можа прайсці, я і так нічога не разумею!”
Начальнік Ружанскага Анатоль Бажко сведчыць, што бачыў Абляка на плошчы: “Ён здымаў на тэлефон, штосьці казаў, я не чуў, потым з іншымі пайшоў...
 
Аблак кажа, што не разумее удзельнікаў працэса.
 
Праглядаецца дыск, чуваць: "Не - заводу!"
 
Пастанова суда - віна цалкам даказана, штраф 10 базавых.
 
Аблак не разумее прысуду
 
Прывялі Дзем'яна Лепясевіча. Лепясевіч звяртаецца да суда: “Гаварыце гучна, я кепска чую праз вентылятар ў камары. У мяне слязяцца вочы таму як трое сутак запар ліхтар свяціў мне ў вочы, не было вады, бруд, вентыляцыя... Парушана безліч санітарных норм! Я пацярпеў ад катаванняў. Я налічыў прынамсі 4 катаванні - шум, асвятленне, адсутнасць вады, а апошняе з чатырох - прывезлі смярдзючага прасочанага наскроз сцакамі бамжа, мыла няма, ня хочуць яго мыць, невядомаякой заразы ад яго падчапіць можна!”
 
“Мы можам прыдумаць вам рэабілітацыю”, - кажа суддзя Семянчук. (Мабыць на чарговыя суткі згадвае).
 
“Ня трэба прыдумваць! Рэабілітацыю!” - патрабуе Лепясевіч: “Я не ўсе пачуў з таго, што вы сказалі”.
 
Суддзя па адной фразе, гучна зачытвае правы.
 
Лепясевіч заяўляе, што міліцыянт, які забраў яго з хаты, нехта Архіпаў пазбавіў яго права на абарону: “У хаце сказаў, што будзе ў РАЎС, а ў РАЎС проста насміхаўся мне ў твар...
 
Лепясевіч хадайнічае азнаёміцца з матэрыяламі справы
 
Суддзя аб’яўляе перапынак да 26 кастрычніка на 14-30
 
Прывялі Андрэя Шарэнду, умяняецца той сама артыкул 23.34-1. Шэрэнда выказвае недавер суду: “Пратаколы напісаны пад капірку. Віны не вызнаю. Права на мірны сход гарантаваны мне Канстытуцыяй і міжнародным правам, таму не бачу сэнсу ўдзельнічаць у гэтым фарсе”.
 
Сведка Ружанскі, міліцыянер роты ППСМ: “Ён там быў, не выступаў і пайшоў”.
 
Сведка Анатоль Бажко, камандзір ППСМ: “Ён слухаў, хлопаў і пайшоў у бок аблвыканкама. Пляскаў, чым падтрымліваў выступоўцаў”.
 
Праглядаецца дыск, чуваць "Ганьба" і воплескі
 
Пастанова суда: з улікам асобы прыцягваемага да адміністратыўнай адказнасці - штраф 15 базавых.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"