Друк
30.10.2018 Грамадства
Чыноўнікі аднялі ў нас права выказваць сваі думкі
 
31 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна г.Брэста адбыўся судоаы працэс над блогерам Сяргеям Пятрухіным.
 
Суддзя Аляксандар Семянчук зачытаў матэрыялы справы. Апынулася, што 12 кастрычніка ў сацыяльных сетках з’явілась абвестка аб масавым мерапрыемстве 14 кастрычніка.
 
Пятрухін запярэчыў, што размяшчаў ролік: “Ролік быў створаны, каб запрасіць чыноўнікаў на сустрэчу, бо тыя пазбягаюць кантактаў з ініцыятыўнай групай і не дазваляюць праводзіць масавыя мерапрыемствы. 14 кастрычніка людзі прыйшлі, а чыноўнікі не!” - кажа блогер: “Факт таго, што гэта выклаў не я, лёгка даказаць. 12 кастрычніка мы с Кабанавым схавалісь, залеглі на дно, выключылі тэлефоны. Я хадайнічаю, каб суд высветліў адкуль заліта відэа ў соцсеткі, каб даказаць, што гэта не я. Можна зрабіць запыт у ААЦ або КДБ, яны лёгка адсочуць, хто і адкуль заліў”.
 
Пасля перапынаку суддзя прагледзеў ролік з заклікам на мерапрыемства 14 кастрычніка.
 
Вам закідваецца парушэнне па ч.3 арт. 23.34 КаАП тое, што размешчана абвестка да выдачы дазвола гарвыканкамам на масавае мерапрыемства”, - тлумачыць суддзя.
 
Хадатайства было адхілена.
Блогера Сяргея Пятрухіна суддзя прызнаў вінаватым і пастанавіў пакараць штрафам у 50 базавых адзінак.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"