Друк
03.11.2018 Грамадства
„Страла” пакуражылась над вяскоўцам
 
Беларуская дарожна-патрульная служба ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў „Страла” – граза для ўсіх парушальнікаў транспартнага руху – перайшла на дробязі.
 
Экіпаж спецыяльнага падраздзялення ў мястэчку Целяханы аштрафаваў Аляксандра Іванова больш як на 120 рублёў.
 
Шматдзетны вясковец ехаў на старэнькім сродку, складзеным з ровара і мапеда, з даробленым электрапрывадам.
 
Інспектары “Стралы” склалі на мужчыну 4 пастановы і змусілі падпісаць. Той набліжаўся ўжо да свайго дома. Пабачыў, як за ім машына едзе. Не сігналілі, проста голасам прыказалі прыпыніцца. Той спыніўся. Пасля падбягае адзін і гаворыць, што даўно за ім бяжыць, чаму той уцякае.
 
Пасля пацягнулі яго ў машыну і пачалі складаць пастановы за тое, што ён без рэгістрацыі транспартнага сродку, не застрахаваў яго, без шлема едзе.
 
Баранавіцкія праваабаронцы дапамаглі Іванову, бацьку семярых дзяцей, адзін з якіх інвалід, скласці скаргі ў Міністэрства ўнутраных спраў і да пракурора Івацэвіцкага раёна, паколькі гэты транспартны сродак не падлягае ні рэгістрацыі, ні страхаванню. А незаконнасць дзянняў сталічных інспектараў ДАІ навідавоку.
 
І вось Аляксандр Іваноў атрымаў адказ з МВД Рэспублікі Беларусь за подпісам палкоўніка Рудэнко. Яны прызналі сваю памылку і адмянілі ўсе чатыры пастановы аб парушэнні КоАП РБ Івановым Аляксандрам. Матэрыялы накіраваны імі Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.
 
Дапамогу Аляксандру аказваюць Баранавіцкія праваабаронцы ПЦ “Вясна”.
Сяргей Гоўша
 
© 2018 "Берасцейская вясна"