Друк
24.01.2018 Грамадства
Аляксандр Кабанаў: Гэта не проста парушэнне экалагічных нормаў
 
Белаазёрскі акумулятарны завод. Праблема не толькі ў шкодных выкідах у навакольнае асяроддзе, але яшчэ большая праблема, што няма куды вывозіць атрутныя адыходы. Так лічыць кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў Аляксандр Кабанаў, які разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным заняўся даследаваннем гэтага пытання не толькі ў Белаазёрску, але і ў Пінску, і ў Берасці.
 
Кажа Аляксандр Кабанаў:
 
– Не раз яны ўжо плацілі штрафы, досыць вялікія. У падаткавую яны заплацілі ў мінулым годзе вялікі падатак на экалогію, таму што на іх складах, якія прызначаны для захавання адыходаў на тэрыторыі завода, ужо сабралася дастаткова шмат. Гэтыя адыходы адмаўляюцца забіраць ў іх усе – палігоны, розныя прадпрыемствы. І на сённяшні момант вырашаецца пытанне аб выдзяленні ім асобнага палігона, дзе яны гэтыя адыходы маглі б проста закопваць. Але эколагі супраць.
 
Паводле Аляксандра Кабанава, каля 7 тысяч тон адыходаў 2-га класу небяспекі вывезена на тэрыторыю ля вёскі Зялёны бор Івацэвіцкага раёна, недалёка ад Белаазёрска. Гэтым зараз займаецца Следчы камітэт. Аляксандр Кабанаў запісаўся на прыём да Міністра міністэрства прыродаахоўных рэсурсаў, каб расказаць пра сітуацыю. Сустрэча павінна адбыцца 30 студзеня.
 
https://www.racyja.com/hramadstva/alyaksandr-kabanau-geta-ne-prosta-paru/
 
© 2018 "Берасцейская вясна"