Друк
14.11.2018 Грамадства
Блогер вырваўся з кіпцюроў Ленінскага РАЎС г. Брэста
 
14 ліпеня а 11-ай гадзіне блогера Сяргея Пятрухіна вывезлі ў суд, дзе вызвалілі з-пад варты “ў сувязі з загружанасцю судоў”.
 
Блогер распавёў што сталася:
 
Суд прызначылі на 11 гадзін пасля заўтра (16 лістапада), пры вызваленні далі яшчэ адну позву на вядомы час, з нагоды пажара дзе я ніякім бокам, я адмовіўся, мой адказ зафіксавалі на відэа.
 
Я па нядзелях займаюсь з маленькім сынам і не бачу абгрунтаваных падстаў выклікаць актывістаў па выхожных днях на “размовы””.
 
Нагадаем,13 лістапада ў Берасці затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна, ноч ён правёў у ІЧУ Ленінскага РАЎС.
 
А 12-30 блогеры Cяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў прыйшлі ў апoрны пункт 7, што па вуліцы Бярозаўскай 5. Яны мелі намер ўзяць інтэрв' ю ва ўчастковага Асінкіна Георгія Аляксандравіча, супраць якога днямі срынілі крымінальную справу.
 
Асінкін адмовіўся даваць інтэрв'ю. Пятрухіна затрымалі, Кабанава выштурхалі і зачынілі АП знутры, а тэлефон АП перастаў адгукацца.
 
Напачатку дзяжурны райаддзела адмаўляўся казаць, што і дзе Пятрухін, маўляў: “У нас не рэгістраваўся”.
 
У пятніцу , 16 лістапада, суд будзе разглядаць адміністратыўную справу, за неяўку Сяргея Пятрухіна 4 лістапада па позве, міліцыя вмяняе блогеру парушэнне артыкула 24.6 КаАП “Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністратыўны або крымінальны працэс...”
 
У праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна ёсць пытанне, а ці ўвагуле міліцыяй быў распачаты “адміністратыўны працэс”.
 
Правабаронца перакананы, што гэта штучна створаная падстава, каб не пусціць актывістаў на плошчу і не даць берасцейцам рэаліізаваць іх канстытуцыйныя правы на мірны сход, выказванне думак і распаўсюд і атрыманне аб’ектыўнай інфармацы.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"