Друк
16.12.2018 Грамадства
Нядзельнае кармленне галубоў у Берасці стала брэндам
 
На гістарычную плошчу Берасця зачасцілі палітыкі. 16 снежня Берасце наведаў дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Анатоль Лябедзка. “Я тут, каб падтрымаць пратэстоўцаў у іх зацятай барацьбе супраць будовы завода АКБ...”, - так ён патлумачыў свой візіт на плошчу Леніна.
 
Прыязджаюць экскурсіі з іншых гарадоў і нават краін, каб пераканацца на ўласныя вочы, што ў Берасці бруіцца грамадзянская актыўнасць - гэта натхняе і нараджае веру ў лепшую будучыню. Людзі прагнуць адчуць водар перамен.
 
Берасцейцам і гасцям горада цікава паслухаць членаў ініцятыўнай групы, абмяркаваць праблемы горада, выказаць свае думкі. Абмяркоўвалі і апошнюю пазытыўную навіну аб тым, што праектант адклікаў праектную дакументацыю акумулятарнага завода «АйПауэр» з паўторнай дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Пра гэта падчас прамой лініі 15 снежня паведаміла намеснік міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, калі адказвала на пытанне берасцейца Дзям'яна Лепясевіча аб выніках паўторнай дзяржаўнай экалагічнай экспертызы завода https://www.b-g.by/news/minprirodyi-proektirovshhik-otozval-proektnuyu-dokumentaciyu-zavoda-akb-s-gosudarstvennoy-ekologicheskoy-ekspertizyi/?fbclid=IwAR2yhdOzWmAmNUhmqmcG_uU1ynTISBDDn9P5Uw3DVMtOhYDIEPN6dH-0K-U .
 
Галубам і дзеткам сытна, добра, ўтульна і бяспечна на пакаёвым сходзе, калі побач амаль няма прадстаўнікоў сілавых структур і не бзычыць дрон над галовамі.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"