Друк
22.12.2018 Грамадства
Практыка раздаваць позвы там, дзе з’яўляюцца неабыякавыя
 
22 снежня да пачатка судовага пасяджэння над адным з грамадзкіх актывістаў супрацоўнікі міліцыі сустрэлі блогера Сяргея Пятрухіна на сходах суда Ленінскага раёна г.Брэста і ўручылі позву да вучастковага на нядзелю.
 

Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін сцьвярджае, што гэта даўно напрацаваная практыка берасцейскіх міліцыянтаў раздаваць позвы там, дзе збіраюцца неабыякавыя грамадзяне - на плошчы, дзе збіраюцца неабыякавыя, у судах, калі судзяць грамадзкіх актывістаў, пад мурамі РАЎС, куды прыходзяць берасцейцы, каб падтрымаць затрыманых актывістаў сваёй прысутнасцю, або перадачай.

Мэта відавочная, каб залякваць актывістаў, не пускаць іх карміць галубоў і замінаць у асвятленні пратэстаў грамадзян”, - перакананы праваабаронца.

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"