Друк
28.01.2018 Грамадства
Бел-чырвона-белы сцяг гэта законна
 
Рыгор Грык падчас правядзення пікету сутыкнуўся інтарэсамі з маладым чалавекам. «Мянты» падтрымалі актывіста і паступілі вельмі разумна і законна.
 
У суботу 27 студзеня кандыдат у дэпутаты Баранавіцкага Савета Рыгор Грык праводзіў агітацыйны пікет каля рынка Чарнышэўскага. Пікет быў аздоблены бел-чырвона-белым сцягам і сцягам незалежнага прафсаюза “РЭП”
 
Неўзабаве да Рыгора падышоў малады чалавек. Ён спытаў:
 
«Што ты тут фашысцкі сцяг вывесіў?»
 
«Гэтя сцяг Нашай Краіны, ён быў афіцыйным 3 гады", - патлумачыў Рыгор.
 
Аднак малады чалавек не адступаў, пасыпаліся пагрозы, прыкладна карэктны змест якіх заключаецца ў тым, каб Рыгор адпраўляўся куды далей са сваімі сцягамі.
 
Кандыдаті звязаўся з праваабаронцамі і было вырашана паведаміць у міліцыю. Малады чалавек сышоў. Пасля званка ў праваахоўныя органы, прыйшоў ўчастковы інспектар, старшы лейтэнант Швед Антон Аляксандравіч. Ён удакладніў, ці будзе актывіст пісаць заяву. Пасля адмоўнага адказу было вырашана напісаць пратакол-апытанне. Пазней на яго месца прыйшоў оперупаўнаважаны ў цывільным. За згодай Рыгора ён застаўся з ім. Праз нейкі час з'явіўся малады чалавек, які раней выказваў пагрозы кандыдату. Рыгор Грык паказаў на яго оперўпаўнаважанаму, і той, прадставіўшыся, пачаў высвятляць акалічнасці здарэння. Той у сваю чаргу пачаў адмаўляць усё, праігнараваўшы ў выніку міліцыянта, ён паспрабаваў сысці.
 
Па заканчэнні пікета да кандыдата запрасілі прыйсці на пастарунак, як сведку. Выявілась, што яму пагажаў нехта Ласый Андрэй, на якога склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП РБ за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. У панядзелак адбудзецца суд.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"