Друк
29.01.2018 Грамадства
Берасцейцы рыхтуюцца да святкаванні чарговых угодкаў з дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі,
 
звычайна гэта святкаванне 4 лютага. Зараз арганізатары прапануюць людзям сабрацца ў Малых Сяхновічах, потым рухацца у Крупчыцы, дзе паўстанцы Тадэвуша Касцюшкі змагаліся з расейскім войскам, а потым – аўтапрабегам у Косава, дзе знаходзіцца сядзіба Касцюшкі.
 
Тадэвуш Касцюшка быў прыкладам змагання за незалежнасць.
 
Прывядзем некалькі цікавых момантаў, якія датычацца Тадэвуша. Па-першае, існуе дзве версіі яго нарадження, ядна з якіх кажа, што ён у Косава нарадзіўся, а другая, больш праўдападобная – што ён нарадзіўся ў малых Сяхновічах, і яны з’яўляюцца яго радзімай.
 
Другі цікавы момант заключаецца вось у чым. Да 1953 года бюст Касцюшкі стаяў у горадзе Кобрыне у центральнай частцы горада, каля сабора Аляксандра Неўскага, з той нагоды, што расейская улада была неадукаваная, і лічылі што гэта помнік Сувораву. Калі ж даведаліся, што гэта помнік Касцюшку, яго адразу прыбралі і захавалі у падвалах.
 
Потым гэты помнік з запаснікаў горада Кобрына ён перамясціўся ў малыя Сяхновічы, і менавіта ён стаіць там перад уваходам у музей.
 
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"