Друк
29.01.2018 Грамадства
Памяці паўстанцаў 1863
 
Адданы берасцейскі краязнаўца Іван Чайчыц правёў неафіцыйную экскурсію па каталіцкім некропалі.
 
25 студзеня па ягоным запрашэнні на каталіцкіх могілках сабраліся аматары гісторыі горада. Мэтай было ўшанаванне памяці Ірыны і Францыска Корнелюкаў – паўстанцаў 1863 года, а таксама іх дзяцей - Яна і Юзэфіна, адпаведна мемарыяльнаму надпісу.
 
За вельмі кароткі час Іван распавёў прысутным вельмі шмат цікавых момантаў пра каталіцкія могілкі ў цэнтры Берасця.
 
Сярод самых цікавых момантаў, напрыклад тое, што наш горад адзіны, дзе пахаваныя Радзівілы па-за крыптамі Нясвіжа. А таксама, што тэрыторыя каталіцкіх могілак двойчы была абсечаная: першы раз гітлераўцамі, пры будове чыгуначных шляхоў, а другі раз - савецкімі ўладамі ў 70 гады для будаўніцтва майстэрняў. Пры гэтым помнікі былі разбураныя, а астанкі вывезены разам з пяском у невядомым накірунку. То бок частка гісторыі горада і лёсаў жыхароў Берасця неадваротна страчаная.
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"