Друк
30.01.2018 Грамадства
Сотні людзей дапытваюцца па „справе прафсаюзаў”
 
„Справа прафсаюзаў”: далучыліся новыя следчыя і дапытваюцца сотні людзей, звязаныя з прафсаюзнай дзейнасцю. Пра гэта паведаміў прафсаюзны дзеяч Сяргей Антусевіч. У пачатку жніўня 2017 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў вобшукі ў офісе прафсаюза РЭП, а таксама ў кватэрах кіраўнікоў арганізацыі – Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
 
Справа прыціхла, але следчыя далей працуюць, заўважае намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч. Паводле якога, разваліцца справа можа толькі па ўласным загадзе Аляксандра Лукашэнкі .
 
– І ні больш, не меньш, таму што мы бачым, што новыя і новыя людзі падключаюцца да гэтай справы. Гэта паказвае, што ўлады не гатовы саступаць, прыслухоўвацца да таго, што было ўжо зроблена і з боку міжнароднай супольнасці, тое, што былі прынятыя заявы міжнароднымі прафсаюзнымі аб’яднаннямі. Для нас гэта не “справа Бяляцкага”, гэта адназначна. Таму што тут зусім іншыя механізмы працуюць.
 
Кіраўнік прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухілення ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.
 
https://www.racyja.com/palityka/sotni-lyudzej-dapytvayutstsa-pa-sprave-pr/
 
© 2018 "Берасцейская вясна"