Друк
07.02.2018 Грамадства
Аб міліцыянце, з якога ўсім астатнім супрацоўнікам трэба браць прыклад
 
У мяне часта пытаюцца, чаму я ўвесь час паказваю непрыгожыя грамадскія зʼявы – жулікаў чыноўнікаў, пярэваратняў у пагонах ды іншую сацыяльную непатрэбшчыну?
 
На гэта я звычайна адказваю, што святы, спартыўныя дасягненні райцэнтраў ды рэкордныя надоі, ёсць каму асвятляць. А я санітар, я прыбіраю бруд, якую разводзяць вышэйназваныя чыноўнікі і сілавікі, якія, між іншым, заўсёды і ўсюды дэкларуюць, што карупцыя – гэта злачынства, што хабары – гэта злачынства і што з гэтымі зʼявамі яны змагаюцца не шкадуючы пуза.Але насамрэч не змагаюцца. Гэта чамусьці за іх раблю я, на грамадскіх пачатках.
 
Але сёння я распавяду аб міліцыянце, з якога ўсім астатнім супрацоўнікам трэба браць прыклад. Гэта Мікалай Казлоў. Да свайго звальнення з чыстых шэрагаў міліцыі ён быў старэйшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС гораду Мінска.
 
Падпалкоўнік у адстаўцы распавёў мне, чаму ён звольніўся з органаў.
 
Мікалай Казлоў.
 
27 верасня 2008 г. я дзяжурыў на выбарчым участку № 463 Старавіленскай акругі № 105 г. Мінска. Апошні дзень датэрміновага галасавання выбараў у Палату Прадстаўнікоў. Увечары, калі сышлі назіральнікі, мне здалі ключы, здалі памяшканне пад ахову, да мяне звярнулася старшыня участковай выбарчай камісіі Гладкая і адкрытым тэкстам сказала: «Таварыш падпалкоўнік, мне патрэбен ключ – трэба ўкінуць бюлетэні». Я аслупянеў і спытаў: «Як вы сабе гэта ўяўляеце? Вы разумееце, што гэта злачынства?» Ня ведаю, чаму яна вырашыла, што я ў іх бандзе. Як я яе не ўгаворваў, усё скончылася тым, што мне мой начальнік аддаў прамы загад перадаць ёй ключы, маўляў, ёй трэба дакументы нейкія забраць.
 
І калі Аляўціна Гладкая разам з дырэктарам адной з мінскіх школ Аляксеем Пятніцай зайшлі ў пакой, я літаральна праз хвіліну адкрыў дзверы і ўбачыў, як яны сутаргава кідалі туды здаравенны стос бюлетэняў.
 
У тую ж секунду я пра гэта далажыў свайму кіраўніцтву. Яны сказалі: «Разбярэмся».
 
Быў вялікі скандал. (Смяецца) Хадзілі размовы, што за зрыў працы выбарчай камісіі мяне прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, у дурдом адправяць. Усе паказальна было, гучна, каб ні ў аднаго міліцыянта не ўзнікла нават думкі паводзіць сябе падобным чынам. У 2009 я звольніўся з органаў, таму што палічыў для сябе немагчымай далейшую службу.
 
Зараз вы член аб'яднанай грамадзянскай партыі, больш за тое кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета. Стаіце ў пікетах, размаўляеце з людзьмі і ўсім сваім выглядам паказваеце, што навыбары трэба ісці. Але па факце выбараў-то няма.
 
Мікалай Казлоў.
 
У выбарах удзельнічаць трэба абавязкова. У той ці іншай форме. Выбары - гэта дадатковыя магчымасці, якія дае выбарчая кампанія. Магчымасць паказаць сябе, партыйны сцяг, пастаяць у пікетах і пагутарыць з людзьмі.
 
Да гэтага часу мінчанам не зразумела, чаму з мінскага бюджэту ідуць грошы на будаўніцтва чарговай рэзідэнцыі Лукашэнкі. Не зразумела, чаму грошы з бюджэту, а напэўна гэта так, ідуць на будаўніцтва паліклінікі для чыноўнікаў.
 
А ў перыяд выбарчай кампаніі мы можам казаць пра гэта і звяртаць на гэта ўвагу грамадскасці. Многія не разумеюць, адкуль бяруцца грошы на рэзідэнцыі і іншае, не разумеюць, што кожны падаткаплатнік са сваёй кішэні аплачвае чыноўніцкія забубоны. Кожны. Купляючы тавары, працуючы на прадпрыемстве, так ці інакш, мы ўдзельнічаем у фінансаванні ўсіх гэтых незразумелых мега праектаў вертыкалі. А мне як былому супрацоўніку часам здаецца, што гэта наогул арганізаваная злачынная група. Яны так лёгка прыдумляюць законы ў сваю карысць. Гэтыя падаткі, бясконцыя паборы. Народ жыве горш, а чыноўнікі багацеюць - мы гэта бачым па іх хатах, па іх ладу жыцця.
 
Вы скажаце, што можна ў любы іншы час выйсці і распавесці об карупцыі і гэтак далей, але гэты выхад суправаджаецца штрафам у 500 еўра і я хачу, каб усё гэта разумелі. (Смяецца) І гэтымі штрафамі мы таксама падтрымліваем фінансаванне чыноўнікаў.
 
На выбары трэба ісці.
 
На маё пытанне пра свой асабістым укладзе ў грамадскае жыццё, Мікалай Казлоў адвёз мяне да пенсіянера, інваліду 2 групы Мікалаю Іосіфавічу ў 2-гі Брагінскі завулак.
 
Мікалай Іосіфавіч.
 
Тым, хто жыве ў гэтым раёне, да бліжэйшай крамы кіламетр. Тым, хто маладзейшы і з машынай прасцей. А пенсіянерам? Інвалідам? Я тры з паловай гады хадзіў па чыноўнікам, дамагаўся, каб аўтобус па нашай вуліцы пусцілі. Безвынікова. А вось Мікалай дапамог.
 
Мікалай Казлоў.
 
Ён і да Прэзідэнта хадзіў і подпісы яны збіралі і ў канчатковым выніку прыйшлі да нас. Мы пераканалі чыноўнікаў, што тут сапраўды трэба пусціцьаўтобус. Маршрут запусцілі - людзі задаволеныя і гэта прыемна.Ці стане Мікалай Казлоў дэпутатам Мінскага гарадскога савета? Без варыянтаў ....
 
Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў “Народны рэпарцёр”
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"