Друк
10.02.2018 Грамадства
"Во "благо" бальшыні ахвяруюць адзінкамі"
 
Заходні абход другой чаргі будуецца, як піша гарвыканкамаўскае выданне, згодна плану, у 2020 Брэст атрымае новую, сучасную транспартную развязку і гараджане нарэшце-то ўздыхнуць з палёгкай - праблема з пробкамі на рэчыцкіх пераездах вырашана!
 
Але радавацца не гатовыя жыхары дамоў па вуліцы Паплаўскага 2, 4, 6.
 
У доме №2 усе сцены ў расколінах, гаспадыня Таццяна ўпэўненая, што гэта з-за машыны, якая забівае палі ў непасрэднай блізкасці ад жылля. Падмуркі тое ж у расколінах, хоць іх дому ўсяго 4 гады. Акрамя гэтага будаўнікі пашкодзілі плот.
 
Таццяна, жыхарка д. 2 па вул. Паплаўскага і яе сцены…
 
Будаўнікі пашкодзілі плот Таццяны.
 
Дом №4 таксама ўвесь у расколінах ад падмурка да даху. Яго ўладальнік Дзмітрый кажа, што яны тэлефанавалі на гарачую лінію брэсцкага гарвыканкама, і ні адказу, ні прывітання.
 
Зміцер, жыхар дома №4.
 
Жыхары вул. Паплаўскага напісалі зварот у Брэсцкі гоисполком і збіраюцца падаваць калектыўны пазоў у суд.
 
Стужка https://youtu.be/9BDrzMmZcBA
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"