Друк
16.02.2018 Грамадства
Кандыдат, які “даў дабро” на будаўніцтва смяротна небяспечнай вытворчасці «АйПауэр», уцёк ад сваіх выбаршчыкаў
 
Кандыдата чакалі каля гадзіны і сышлі ні з чым.
 
15 лютага 2018 г. праігнараваў сустрэчу з выбаршчыкам кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарсавета галоўны санітарны лекар Брэста Генадзь Радчанка.
 
Пагаварыць з кандыдатам у СШ №25 на Валгаградскую, 7 прыйшло каля 20 чалавек, але, на жаль, ад Генадзь Іванавіч сам не прыйшоў, не даслаў сваіх прадстаўнікоў і ніяк не паведаміў аб адмене перадвыбарчага мерапрыемства.
 
Адзін з выбаршчыкаў патэлефанаваў яму на мабільны, і спытаў, ці прыйдзе кандыдат у дэпутаты да сваіх выбаршчыкаў, якія яго чакаюць. Генадзь Іванавіч, адказаў, што ён у камандзіроўцы, таму прыйсці не зможа, і што больш ніякіх сустрэч з выбаршчыкамі ў яго не будзе і паклаў трубку.
 
Галоўны санітарны ўрач балатуецца па 31 выбарчай акрузе, куды ўваходзіць раён жылой забудовы «Сцімава» і на сустрэчу да яго прыйшлі менавіта гэтыя жыхары. У іх вельмі шмат пытанняў да свайго кандыдату.
 
Нагадаю, што Генадзь Радчанка даў дабро - паставіў подпіс - на будаўніцтва смяротна небяспечнай вытворчасці «АйПауэр». Па дакументах гэта акумулятарны завод, па факце металургічны камбінат па пераплаўленні свінцу з магутнасцямі 13 000 тон у год.
 
С. Пятрухін, А. Кабанаў “Народны рэпарцёр”
 
© 2018 "Берасцейская вясна"