Друк
18.02.2018 Грамадства
Арганізацыя і правядзенне выбараў праходзяць патаемна ад грамадзкасці
 
Ч. 1 арт. 13 выбарчага Кодэксу замацоўвае, што выбары адкрыта і галосна. 17 студзеня назіральнік Уладзімір Вялічкін звярнуўся да сакратара УВК 75 Дмітрук Алы Іванаўны з просьбай прадаставіць яму пратаколы аб датэрміновым галасаванні.
 
Яму прадаставілі пратакол за 16 лютага. Прадаставіць пратаколы аб галасаванні за папярэднія дні (13, 14 і 15 лютага) яму адмовілісь.
 
Ала Іванаўна, пасля тэлефоннай кансультацыі са старшынём камісіі, давяла назіральніку, што прадастаўленне пратаколаў аб датэрміновым галасаванні “не прадугледжана заканадаўствам”.
 
Прысутны член камісіі Мілюк Сяргей Уладзіміравіч заявіў, што прадастаўленне пратаколаў аб датэрміновым галасаванні “не ўваходзіць у абавязкі члена камісіі”.
 
Выявілась, што старшыня камісіі Гранічны Раман Іванавіч, з’яўляецца дырэктарам навучальнай ўстановы, на тэрыторыі якой знаходзіцца выбарчы вучастак камісію якога ён узначальвае, і вышэйзгаданыя члены знаходзяцца ў ягоным непасрэдным падпарадкаванні па месцы працы.
 
Больш таго на тэрыторыі ягонай навучальнай ўстановы, Гімназія №2 г.Брэста, знаходзіцца яшчэ адзін выбарчы вучастак № 74, стрыжэнь гэтых камісій складаюць работнікі аддзела асветы Маскоўскага раёна г. Брэста, гімназіі №2 і паблізкіх ДУА. Некаторыя члены камісій з гонарам згадвалі, што кандыдат Старыкевіч Елена Мікалаеўна, дырэктар СШ № 10, на тэрыторыі якой знаходзяцца яшчэ 2 вучасткі, дзе яна балатуецца, і дзе падначаленыя ёй настаўнікі СШ № 10 уваходзяць у склад гэтых камісій, сустракалась з выбаршчыкамі, бацькамі вучняў.
 
Назіральнік лічыць, што ў дадзеным выпадку парушаецца прынцып “адкрытасці і галоснасці” выбараў, замацаваны ў Выбарчым Кодэксе і гарантаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, што старшыня камісіі Гранічны Раман Іванавіч не мае права каментаваць выбарчае заканадаўства, абавязаны яго выконваць, а не сабатаваць.
 
“Мала таго, што падчас гэтых выбараў практычна няма выбару, то ўлады падсунулі кандыдатамі прадстаўнікоў “шляхетных” прафесій настаўнікаў і лекараў, якія замест вучыць і лячыцць будуць адпрацоўваць абяцаную падвыжку заробкаў.
Але гэта толькі абяцанкі, каб іх матываваць. Я нешта не памятаю, каб хоць адно абяцанне ўладаў здзейснілася”, - кажа Уладзімір Вялічкін.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"