Друк
12.01.2018 Грамадства
На кожным участку прысутнічаюць прадстаўнікі адных і тых жа арганізацый і калектываў
 
14 лістапада Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выдаў указ № 410 "Аб прызначэнні выбараў ў мясцовыя САВЕТЫ ДЭПУТАТАЎ». Першы пункт:
 
1. Прызначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання на 18 лютага 2018 г.
 
У адпаведнасці з указам былі створаны раённыя гарадскія камісіі, парадак вылучэння прадстаўнікоў у якія рэгламентуе арт. 35 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
 
На сайце брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў адпаведным раздзеле размешчана неабходная інфармацыя (https://city-brest.gov.by/)
 
Варта звярнуць увагу, што на кожным участку прысутнічаюць прадстаўнікі адных і тых жа арганізацый і калектываў, што з'яўляецца парушэннем артыкула Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб вылучэнні ў адпаведны ўчастак па адным прадстаўніку, а таксама парушае артыкул 11 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, пра тое, што " камісіі ... незалежныя ад дзяржаўных органаў і не звязаны рашэннямі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў ".
 
Гэта датычыцца арганізацый: Грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Савет ветэранаў Ленінскага раёна г. Брэста, Брэсцкая гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын», Брэсцкі гарадскі камітэт «Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі», вылучэнцы якіх зачастую працуюць у выканаўчых структурах.
 
Таксама парушаецца арт. 35:”Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы арганізацый ці калектывы іх структурных падраздзяленняў з ліку сваіх членаў … могуць вылучаць у адпаведную … камісію толькі па адным прадстаўніку”.
 
Напрыклад, некаторыя ўчасткі "даўкамплектовываюцца" работнікамі аднаго працоўнага калектыва, нават выбарчыя вучасткі знаходзяцца ў будынках, якія належаць гэтым прадпрыемствам або ўстановам, паглядзім: ў склад участковай камісіі ўчастка №4, на Прыгараднай 23, цэнтрам якой з'яўляецца УА "Брэсцкі дзяржаўны ПТК сферы абслугоўвання", увайшло 7 прадстаўнікоў ААТ "Брэстсельмаш ".
 
Ўчастак №8 "прытуліў" 6 прадстаўнікоў УП "Брествторчермет".
 
У склад участка №14 ўвайшло 4 прадстаўніка «Брэсцкае аддзяленне Бел.Чыгункі».
 
У склад участка №18 ўвайшло 3 прадстаўніка РУП "Белтэлекам" і 3 прадстаўніка РУП «Белпошта», і г.д.
 
Такім чынам бачна, як выбарчыя камісіі набіраюцца з людзей лаяльных і залежных ад улады або ад кіраўніцтва па месцы працы, варта згадаць, што сёння з большага Савет дэпутатаў складаецца з членаў савета дырэктароў з чаго можна зрабіць выснову аб прадузятсці і карумпаванасці нашай выбарчай сістэмы.
 
© 2018 "Берасцейская вясна"