Друк
05.03.2018 Грамадства
Касталом
 
6 сакавіка 2018 у судзе Кобрынскага раёна завяршаецца крымінальны працэс па справе так званага Кобрынскага Касталома, Сяргея Кулішова.
 
Участковы Сяргей Кулішоў на лаве падсудных, за ім ягоны кіраўнік Улвдзімір Сцепанюк, начальнік Кобрынскай міліцыі.
 
Участковы Кобрынскага РАУС Сяргей Куляшоў па службе мае толькі станоўчыя характарыстыкі, і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. Начальства ім бясконца шануе і праводзіць свае працоўныя дні ў судовых пасяджэннях па яго крымінальнай справе.
 
Віктар Турчыновіч - намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні (злева) і Уладзімір Сцепанюк - начальнік аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама (справа)прышли падтрымаць падначаленага.
 
Група падтрымкі міліцыянта Сяргея Кулешова.
 
А вось сярод людзей Сяргей Куляшоў, не гледзячы на гучнае прозвішча, папулярнасцю не карыстаецца ў сілу прыродных схільнасцяў - Сяргей Уладзіміравіч аматар ламаць чалавечыя косці.
 
Селяніну Васілю Калядзе з вёскі Стрыгава ён зламаў рабро ў 2013 годзе.
 
Васіль Каляда
 
Аляксандру Раманюку з Кобрына пашкодзіў палец у 2016-м.
 
Аляксандр Раманюк
 
А заўтра яму вынесуць прысуд за зламаныя ў мінулым годзе косткі жыхара вёскі Берёзно Анатоля Глыцюка.
 
Анатоль Глыцюк.
 
Спадзяемся, што А. Глыцюк апошняя ахвяра пярэваратня ў пагонах.
 
скрыншот зроблены 5 сакавіка 2018
 
Але, магчыма, правасуддзя не будзе, таму што на сённяшні дзень Сяргей Уладзіміравіч Куляшоў з'яўляецца дзеючым супрацоўнікам міліцыі.
 
 
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"