Друк
07.03.2018 Грамадства
Праваабаронцы “Вясны” з берасцейшчыны віншуюць жанчын са святам
 
Злева направа праваабаронцы “Вясны” з берасцейшчыны Уладзімір Малей, Уладзімір Вялічкін, Сяржук Русецкі
 
Праваабаронца з Бярозы Сяржук Русецкі:
 
Віншую ўсіх жанчын са прыгожым святам, не гледзячы на тое, што некалі яго прыдумалі Роза Люксембург і Клара Цэткін. Са святам вясны! Са святам нашых дачок, нашых мацярок… Каб усё было добра ў вашых мужчын, вашых дзяцей, сыноў, дачок. Каб у вас быў цудоўны вясновы настрой, сонца ў сэрцы. І не толькі ў гэты дзень, але і астатнія дні ў годзе.
 
Праваабаронца з Берасця Ўладзімiр Вялічкiн
 
Віншую ўсіх жанчын са святам! Жадаю заўсёды быць кахаными, шчаслівымi, абароненымi, каб грошы на шопинг заўсёды вяліся. I каб жанчыны звярталiся ў нашу арганiзацыю не толькі па дапамогу, але і па тое, каб быць поўнапраўнымі сяброўкамі арганiзацыi.
 
Праваабаронца з Маларыты Ўладзiмiр Малей
 
Нашым каханым, дарагiм, прыгожым жонкам, бубулям, мацеркам, дочкам хочацца пажадаць у гэты дзень здароў’я, чалавечага шчасця, кахання, Каб яны кахалi і iх кахалi. Каб мужчыны рабiлi для жанчын 8 марта кожны дзень.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"