Друк
02.01.2019 Грамадства
3 студзеня а 15. 00 у абласным судзе пабачым, ці суд першай інстанцыі разгледзеў грамадзянскую справу па сутнасці
 
Вельмі цікава, што ж прыдумае Тамара Сучок, старшыня брэсцкага аблсуда? Як разруліць сітуацыю з дзіравымі фрікопамі, якія без стомы, дзень за днём наносяць ўдары пад дых сістэме? Ўбачым 3 студзеня а 15. 00
 
У снежні 2018 года я падаў аппеляцыйную скаргу на рашэнне суддзі Канючкі, на рашэнне, якое інакш як непаразуменнем назваць нельга.
Нагадаю, што таварыш Андрэй Канючка 12 лістапада разглядаў грамадзянскую справу па маім пазове да супрацоўнікаў Ленінскага РАУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама. Таварыш Канючка, які займае пасаду суддзі суда Ленінскага раёна, пераблытаў грамадзянскі працэс з адміністратыўным і разгледзеў грамадзянскую справу не па сутнасці, чым дадаў яшчэ адну дырень ў імідж беларускага правасуддзя.

На грамадзянскім працэсе Андрэй Канючка высвятліў, што я аказаў непадпарадкаванне міліцыянтам Б. Дзмітруку, М. Ярашуку, А. Тарасюку. Але вось толькі гэты факт ніяк не задакументаваны і нідзе не адлюстраваны.

Участковы Ярашук сказаў, што ў запарцы забыліся скласці пра гэта пратакол. А кей. Але ў Ярашука было два месяцы, каб скласці новы або дапрацаваць стары пратокол. Але самае галоўнае, што ўсе нюансы мой вінаватасці-невінаватасці былі выяўлены сумна вядомым таварышам А. Семянчуком на адміністратыўным працэсе ў жніўні 2018 года. У сваім рашэнні Семянчук чорным па белым надрукаваў у рашэнні, што справа ў дачыненні да мяне спыненая за адсутнасцю складу адміністратыўнага правапарушэння. Брэсцкі аблсуд, адказваючы на скаргу намесніка начальніка Ленінскага РАУС Каравякоўскага, гэта падцвердзіў: пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Але тады нібыта непадпарадкаванне выяўлялася ў тым, што я адмовіўся прайсці з фрыкопамі ў кватэру. А тое, што я адмаўляўся спыніць відэаздымку ў адміністратыўным працэсе не разглядалася.

Грамадзянскі працэс не прадугледжвае высноваў аб тым, вінаваты ці не вінаваты чалавек у адміністратыўным правапарушэнні. У грамадзянскім працэсе даследуецца тое, што было прадметам адміністратыўнага працэсу. А таварыш Канючка разглядаў, яшчэ раз падкрэслю, тое, чаго не было на адміністратыўным працэсе у Семянчука задакументавана - адмову ў спыненні відэа-здымкаў.

Нагадаю таварышу Канючка, што пастановы яго калег, якія ўступілі ў законную сілу, з'яўляюцца маленькімі законамі, якім ён павінен кіравацца а не пераіначваць.

Вельмі цікава, што ж прыдумае Тамара Сучок, старшыня брэсцкага аблсуда? Як разруліць сітуацыю з дзіравымі фрікопамі, якія без стомы, дзень за днём наносяць ўдары пад дых сістэме? Ўбачым 3 студзеня а 15. 00

Сяргей Пятрухін,
народный репотрер

 
© 2019 "Берасцейская вясна"