Друк
02.01.2019 Грамадства
Берасцейцы патрабуюць унесці змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама
 
29 снежня Берасцейцы перадалі ў гарвыканкам калектыўны зварот, які зарэгістраваны за № 35-1/1004, з патрабаваннем унесці наступныя змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце":
  1. Масавыя мерапрыемствы могуць быць праведзеныя ў любых прыдатных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, названых у частцы трэцяй арт.9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь», а таксама у п. 3 рашэння Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".

  2. Адмяніць патрабаванне аб абавязковым заключэнні арганізатарамі мерапрыемства дагавораў на уборку тэрыторыі і аказанне медыцынскай дапамогі пры правядзенні масавых мерыпрыемств, калі організацыя масавага мерыпрыемства ажыццяўляецца без удзелу органаў улады.

Нагадаем, у 2018 годзе прайшло сорак пяць акцый пратэсту супраць будовы завода свінцовых акумулятарных батарэй “АйПаўер” пад выглядам “кармлення галубоў”. Намеры выйсці на плошчу ў знак пратэсту супраць завода ўпершыню загучалі ў лютым гэтага года. У заводзе берасцейцы пабачылі пагрозу здароў’ю людзей і акаляючаму асяроддзю.

З пачатку года актывісты падалі заяўкі на правядзенне 36 мітынгаў, 12 пікетаў і 5 дэманстрацый у Брэсце і Брэсцкім рэгіёне, з якіх была задаволеная толькі адна.

Праціўнікі будовы завода АКБ спасылаюцца на артыкул 35 Канстытуцыі, у якім гаворыцца, што свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай.

Каб утаймаваць пратэсты праціўнікаў будовы завода АКБ берасцейскія ўлады распачалі пераслед грамадзкіх актывістаў. Адстойванне сваіх правоў у 2019 годзе каштавала неабыякавым берасцейцам, блогерам і журналістам-фрылансерам прыблізна ў 30 тысяч рублёў адміністратыўных штрафаў, мыта на абскарджванні, паслугі па спагнанні штрафаў і паслугі па ўтрыманні ў ІЧУ і ня меньш за 55 сутак адміністратыўнага арышту...

Нядзельнае кармленне галубоў супраць будовы завода завода акумулятарных батарэй (АКБ) на плошчы Леніна ў Берасці завершылась для дзесяткаў берасцейцаў судовымі расправамі.

Напрацягу года больш 24 разоў праціўнікаў будовы завода АКБ пад Берасцем супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымлівалі па надуманых падставах.

Неалькі дзесяткаў грамадзкіх актывістаў (ня меньш за 29) выклікалі ў міліцыю на “прафілактычныя” гутаркі, допыты, апытанні і тлумачэнні. Позвы ўручалісь як па хатах так на вуліцы. Былі выпадкі, калі за неяўку па позве каралі штрафамі.

Супраць грамадзкіх актывістаў выкарыстоўвалісь катаванні, пагрозы, здзекі, залякванні, дабраахвотна-прымусовыя абследванні у псіханеўралагічным і наркалагічным діспансерах...

У блогераў праводзіліся ператрусы і выняццё аргтэхнікі, каб не даць асвятляць пратэсты супраць будовы завода АКБ, факты карупцыі чыноўнікаў і прававога бязмежжа судоў і міліцыі.

Некаторых грамадзкіх актывістаў звольнілі з працы, “не працягнулі кантракт”.

“Забарона на выезд за межы Беларусі” была накладзена на блогера Сяргея Пятрухіна ў сувязі з распачатай крымінальнай справай.

Артыкулы якія супрацоўнікі міліцыі выкарыстоўвалі каб утаймаваць грамадзкіх актывістаў, блогераў і журналістаў наступныя:

17.3 КаАП “Піццё алкагольных напояў... або яўленне ў грамадзкім месцы... ў стане сп’янення”,
23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”,
22.9 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб СМІ”,
23.4 КаАП “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню пасаднай асобы падчас выканання ёй службовых паўнамоцтваў”,
24.6 КаАП “Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністратыўны або крымінальны працэс...”,
24.10 “Парушэнне даўжніком заканадаўства аб выканаўчай вытворчасці”,

18.16 КаАП “Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане сп'янення...”,
18.23 КаАП “Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам...” са спасылкай на П.20 ПДР.

Былі ўзбуджаныя 2 крымінальныя справы супраць блогераў
па арт.188 КК “Паклёп” на Сяргея Пятрухіна і
па арт. 189 КК “Абраза” на Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна

http://brestspring.com/index.php?id=319&page=1&rub=&year=2018

 
© 2019 "Берасцейская вясна"