Друк
04.01.2019 Грамадства
Калі б пакаралі гэтых чатырох, іх калегі перасталі б выконваць злачынныя загады
 
3 студзеня 2019 года калегія Брэсцкага абласнога суда па грамадзянскіх справах, у складзе судзей Ілюшына Святлана, Панасюк Таццяна, Каляда Надзея, разгледзела апеляцыйную скаргу Сяргея Пятрухіна на рашэннне суда Ленінскага раёна г. Брэста.
 

Нагадаем, 27 ліпеня 2018 года блогер Сяргей Пятрухін быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Б. Дмітруком і А.Тарасюком. Пазней М. Ярашук склаў на блогера пратакол аб парушэнні арт. 23.4 КаАП “непадпарадкаванне”. Блогера пратрымалі трое сутак пад вартай да суда.

1 жніўня 2018 года суд Ленінскага раёна г. Брэста спыніў вытворчасць па справе за адсутнасцю ў дзеяннях Пятрухіна складу адміністратыўнага правапарушэння. Скаргу АУС адміністрацыі Ленінскага раёга г. Брэста за подпісам ЧВА начальніка Д.Каравякоўскага на пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста абласны суд пакінуў без задавальнення, а пастанову без зменаў.

Сяргей Пятрухін перакананы, што супрацоўнікі міліцыі здзейснілі незаконнае затрыманне, чым нанеслі яму шкоду і звярнуўся па кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 34 тысяч рублёў, выдаткаў на юрыдычную дапамогу 150 рублёў судовых выдаткаў з зыскам да пасадных асоб, супрацоўнікаў міліцыі, Б. Дмітрука і А.Тарасюка, М. Ярашука і Д.Каравякоўскага, да адпаведнай структуры Мінфіна у суд Ленінскага раёна г. Брэста. Суддзя гэтага суда Андрэй Канючка не стаў замарочвацца пастановамі сваіх калег і адмовіў у зыскавых патрабаваннях. Маўляў факт непадпарадкавання праглядаецца, і ў міліцыянтаў былі падставы для затрымання. Абураны Блогер звярнуўся з апеляцыяй на рашэнне суддзі Канючкі.

Сяргей Пятрухін ня меў ілюзіяў і на пачатку пасяджэння заявіў недавер суду, але адвод не даў: “Я быў на многіх працэсах па палітычных справах. Ведаю як гэта заканчваецца. Не давяраю ўсёй судовай сістэме”. Суд хадайніцтва адхіліў , як безпадстаўнае.

Пятрухін прасіў калегію адмяніць рашэнне суддзі Ленінскага раёна г. Брэста Андрэя Канючкі і задаволіць ягоныя зыскавыя патрабаванні. Падаў свае аргуманты: “Раней суддзя Семянчук вызначыў, што ў мяне не было складу правапарушэння. Абласны суд таксама падцвердзіў пастанову суддзі Семянчука і пастанова набыла законную моц. Суддзя Канючка разглядаў на працэсе не маі зыскавыя патрабаванні, а адміністратыўнае праванарушэнне, якога не было. Патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць здымкі, гэта перабольшванне імі сваіх паўнамоцтваў. Яны некампетентныя - не прад'явілі пастанову пракурора, не патлумачылі мне мае правы.

Чаму я павінен разлічвацца за некампетэнтнасць супрацоўнікаў міліцыі? Напрацягу двух месяцаў яны не склалі ні аднаго дакуманта на “непадпарадкаванне”, якое агучылі ў судзе на працэсе Канючкі. Не прад'явілі пастанову на агляд. Не патлумачылі правы. Канючка разглядаў не тое, што я заяўляў. Забарона весці відэаздымкі незаконнае, іх праца органаў міліцыі адкрытая. Галоўная мэта забароны - гэта спроба схаваць рэчавыя доказы іх прафнездатнасці. Мая адмова весці відэаздымкі не ёсць непадпарадкаванне. Горка мне і сорамна за нашыя праваахоўныя органы і судовую сістэму. Праз негодяев я правёў тры дні за кратамі, замест таго каб займацца сваім дзіцяці”.

Калегіі па грамадзянскім справам Брэсцкага абласнога суда ў складзе судзей Святланы Ілюшынай, Таццяны Панасюк і Надзеі Каляды прыняла вызначэнне пакінуць апеляцыйную скаргу блогера без зменаў і задавальнення, бо няма падстаў...

На пытанне блогера “Што гэта было? Факт незаконнага затрымання падцверджаны раённым і абласным судом. Чаму міліцыянтаўне пакаралі? Ёсць прэцэдэнты...” праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на судзе, адказаў: “Калі пакараюць гэтых чатырох міліцыянтаў, іх калегі пачнуць адмаўляцца выконваць злачынныя загады...

https://www.facebook.com/narodnyreporter/videos/680450802351474/?t=17

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"