Друк
05.01.2019 Грамадства
Гэнацыдам народа дзеля грошаў нельга займацца! (фотарэпартаж)
 
5 снежня 2019 года праціўнікі будовы завода свінцовых акумулятарных батароэ (АКБ) адзначылі гадавіну пратэстаў сабраўшыся пад мурамі завода. Маўляў, прыехалі працаўладкоўвацца...
 

Нагадаем у гэты дзень роўна год назад берасцейцыі ўапершыню на знак нязгоды з будовай завода прыйшлі з пытаннямі да кіраўніцтва будоўлі і кіраўнікоў раёна пад агароджу будаўнічай пляцоўкі... https://www.facebook.com/100001754800896/videos/1535323409869471/?t=5

Вынікам той сустрэчы стала з’яўленне грамадзянскай супольнасці, якой не абыякавы лёс жыхароў рэгіёна і акаляючага асяроддзя.

Праціўнікі адзначылі, што дзякуючы іх намаганням завод, які меўся даўно быць адкрытым, надалей не запушчаны...

“Гэнацыдам народа дзеля грошаў нельга займацца!” - сказаў відэаблогеру Аляксандру Кабанаву грамадзкі актывіст Зміцер Бекалюк.

Дзеці зляпілі снежнага балвана і аздобілі яго антыАКБшнай сымболікай “Прэч атруту, не заводу - гаспадарыць тут народу”.

Прыехала міліцыя, назіралі за сабраўшыміся з тэрыторыі завода. Не ўтручваліся.

З’яўленне міліцэйскага “Патрыёта” выклікала ў праціўнікаў будовы завода сьмех: “Заўтра позвы прышлюць...” (Заўтра - нядзеля, Дзень кармлення галубоў)

На развітанне прысутныя берасцейцы і жыхары паблізкіх вёсак натапталі на снезе пад вокнамі завода "Нет заводу".

Па абмяркаванні невысвятленых пытанняў адносна непажаданага завода берасцейцы скончылі сустрэчу.

https://www.facebook.com/100011350304368/videos/939189649802703/?t=0

 

 
© 2019 "Берасцейская вясна"