Друк
08.01.2019 Грамадства
Увага, прэм’ера! “ЮцюбДэпутаты” & ПГА «Берасцейская Вясна»
 
Павальнай юрыдычнай неадукаванасцю народа карыстаюцца ўсе зацікаўленыя органы, якія маюць дачыненне да грошаў насельніцтва - чыноўнікі на месцах, суддзі, пракуроры, ЖКГ, інспектара ДАІ, участковыя інспектары міліцыі і мноства ўсякіх паразітаў для згадкі якіх трэба шмат часу і месца.
 

Ютуб Дэпутаты і Берасцейская філія "Вясны" запускаюць супольны праект «Вясновыя Дранікі», ў якім будуць паказваць розныя юрыдычныя сітуацыі з каментарамі праваабаронцаў і юрыстаў. Вядома ж, гэтыя відэаролікі не стануць панацэяй, але, цалкам могуць апынуцца скальпелям, які вскрые нарывы нашага хворага грамадства.

У першым выпуску праваабаронца Ўладзімір Малей пракаментуе даволі распаўсюджаную сітуацыю, калі чалавек атрымлівае павестку, а прызначаны органам час ужо прайшоў.

Чаму так адбываецца?

Свае пытанні вы можаце запісваць на відэа і дасылаць нам на nardeputat@gmai.com , можаце не запісваць на відэа, а проста друкаваць і дасылаць. Самыя цікавыя мы пакажам у «Вясновых Драніках».

ЮцюбДэпутаты” Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў
& П
ГА «Берасцейская Вясна»

 
© 2019 "Берасцейская вясна"