Друк
29.01.2019 Грамадства
Дэпутат шпурнуў падарунак услед сваім выбаршчыкам
 
У мінулую суботу 26 студзеня народны ўлюбёнец галоўны санітарны ўрач Берасцейшчыны, дэпутат гарадскога савета і проста выдатны чалавек Генадзь Радчанка адзначыў 46 гадоў свайго жыцця.
 
Фота паводле https://vb.by/help/who_is_who/118.html

Гэтую дату не маглі прапусціць яго выбаршчыкі і прыхільнікі, якія старанна сочаць за яго працоўнымі подзвігамі.

28 студзеня яны прыйшлі да яго на працу, каб павіншаваць з Днём Нараджэння і падарылі яму ... не! Ня торт! А зроблены сваімі рукамі сувенір - вымяральнік санітарнай зоны 500 мэтраў.

Людзі вельмі ўдзячныя Генадзю Радчанка за тое, што ён даў сваё доктарское дабро на будаўніцтва акумулятарнага завода і тым самым вырашыў праблему беспрацоўя ў Брэсце. Завод дасць людзям 150 працоўных месцаў!

Гараджане гатовыя збіраць подпісы, каб назваць у Брэсце вуліцу яго імём. Але Генадзь Радчанка чалавек сціплы, ён нават падарунак ня прыняў - шпурнуў яго з кабінета ўслед сваім прыхільнікам.

Відэа аб сустрэчы з дэпутатам:

Ну, і правільна, я лічу, - «справа лекараў» у самым разгары.

Я далучаюся да віншаванняў ініцыятыўнай групы і жадаю Генадзю Іванавічу, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых працоўных подзвігаў.

Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр

 
© 2019 "Берасцейская вясна"