Нагадаем, 5 студзеня дзеці Юлі вылепілі снегавіка побач з заводам екумулятарных батарэй, а Юля наляпіла на яго улётку “Прэч атруту! Не - заводу! Гаспадарыць тут народу!” Праз пэўны час на яе быў складзены пратакол па ч.1 арт. 23.34 “Парушэнне парадка арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання”. Справу ра
З матэрыялаў справы стала вядома, што 5 студзеня ў парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах, без дазволу ўладаў, у прысутнасці групы людзей Юля размясціла улётку і тры налепкі на снегавіка, чым парушыла Закон “Аб масавых мерапрыемствах”.
“Мы там жывём і часта шпацыруем побач з заводам, таму там і апынулася”, тлумачыла суду Юля Нічыпарук: “Там яшчэ людзі былі, але мне трэба за дзецьмі глядзець, а не лічыць колькі і каго там знаходзіцца. Я хацела паглядзець як будуецца завод, які нясе пагрозу нашаму здароў'ю. Я была з мужам і дзецмі. Мы там побач жывём. Сярод групы людзей я пабачыла сваіх знаемых, дзяўчыну з якой мы сустракаемся, калі шпацыруем з дзецьмі.
Мы былі там з паўгадзіны, паглядзелі пашпарт аб'екта, агледзелі тэрыторыю. Мы камунікавалісь з мужам і дзецьмі”...
Суддзя натужна вышукваў склад правапарушэння. Задаваў другарадныя пытанні - як была апранутая, чым дабралась да аб'екта, колер машыны, рэгістрацыйны нумар. Што яшчэ рабілі? Што рабілі іншыя грамадзяне...
Юля адказвала: “...Некаторыя гаманілі паміж сабой у асобных групах. Колькі Снегавікоў было? Мо - 3. Калі прыехалі іх не было. Дзеці зляпілі. Я размясцілася на адным з іх улетку і налепкі. Сэнс ўлёткі - наша стаўленне да завода. Я катэгарычна супраць будовы гэтага завода ў гэтым месцы. Налепкі такога ж зместу. Былі ў маёй машыне. Дзеці папрасілі ўпрыгожыць Снегавікоў. Што было, то і наляпілі. Мы з'ехалі, снегавікі засталіся. Хто захацеў, мог бы падыйсці і прачытаць, што на іх напісана. Здалёк не пабачыць. Налепкі з улеткай даў муж. Муж фатаграфаваў мяне з дзецьмі і снегавікамі”…
Суддзя націскае што гэта было мерапрыемства і цікавіцца ці яна брала ўдзел у іншых мерапрыемствах супраць будовы завода.
“Не. Не ўдзельнічала. З пратаколам не згодна. Гэта не было масавым мерапрыемствам і пікетаваннем. Загадзя гэта не рыхтавалася. Я не магу сказаць, як далёка ад мяне былі людзі. Можа 20 метраў. Што мне да іх? Я пільнавала дзяцей”.
“Дзе ўзялі ўлетку і налепкі?” - пытаецца суддзя.
“Муж на мітынгу атрымаў, год таму. Што там рабілі іншыя грамадзяне, я ня ведаю. Недзе паодаль нехта быў. Больш мне сказаць няма чаго”, - адказвае Юля.
Сведка Аляксандар Кабанаў адказваў на пытанні: “Я вёў наўпроставую трансляцыю з таго месца ў той дзень. Каб сабрацца і пагаманіць дазволу ня трэба. Там побач бегалі дзеці, гулялі ў снежкі, зляпілі снегавікоў. Крэатыўныя людзі ўпрыгожылі Снегавікоў, тым што было пад рукамі. І гэта нармальна. Ненармальна справу снегавіка разглядаць у судзе і складаць падобныя пратаколы. У судзе не хапае снегавіка і вучастковага, які складаў пратакол. Я пабачыў снегавікоў пазней, сфатаграфаваў. Юля ня бегала, да людзей не чаплялась, каб тыя звярнулі ўвагу на Снегавікоў”...
“Гэта вы былі арганізатарам?” - пытаецца суддзя.
“Не - Лемяшэўскі”, - гучыць адказ: “За год да гэтага людзі праз завод сустрэлісь і пазнаёміліся, гэта было 5 студзеня 2018. Вырашылі праз год ізноў прыйсці да завода. Я прыехаў маршруткай. Хацеў пагаманіць з прысутнымі. Быў перакананы, што нехта таксама будзе побач з заводам. Каму неабыякавы лёс дзяцей. Гэта вы правакуеце сацыяльны выбух, вы і вашыя вучастковыя. Я не бачыў, хто ляпіў ўлетку, бачыў, хто катаў снегавікоў. Што на іх было напісана, я не звяртаў увагу і не працытую, трэба паглядзець, прачытаць. Калі зыходзілі, я не звяртаў увагу, ці была ўлетка. Бачыў міліцыю, што стаяла за плотам. Нічыпарук я ведаю каля года, проста ведаю, здароўкаемся. Я ўдзельнічаў у акцыях супраць завода, ці там была Нічыпарук ня ведаю. Я заўсёды апранаю каляровую куртку, каб міліцыя адразу бачыла, на іншую грошаў брак”...
Зачытваюцца матэрыялы справы.
Рапарт супрацоўніка МУС: “Па распараджэнні дэжурнага выяжджаў на сігнал ахоўніка завода, выяжджаў да завода, да аб'екта аховы. Група дзецей зляпіла снегавікоў, потым разышліся, на адным з іх былі выяўлены налепкі і улетка”
Пратакол асмотра месца здарэння: “ 3 снегавіка. На адным ліст фармата і жоўтыя трохкутнікі з надпісамі “Гаспадарыць тут народу... Не заводу АКБ. Свінец жыцця няма...” Дадзеныя прадметы вынятыя і далучаныя да пратакола”.
Суддзя дэманструе прыцягваемай да адказнасці вынятыя прадметы.
Тлумачэнні Ігара Хоміча, ахоўнік: “Бачыў, прыехалі автомобілі. сабралісь люді. Я паведаміў міліцыю. З’явілісь снегавікі, я пабачыў на іх плакаты “Свінец жізні нет...”. Людзей было каля 30...”
Пратакол апытання чва старшыні сельсавета Валадкевіч: “Мне пазванілі. Я прыехаў. Пабачыў 40-50 чалавек, ляпілі снегавіко,ў былі дзеці, лозунгаў не агучвалі. Калі з'ехалі на адным снегавіку былі ўлёткі “Не заводу АКБ”. Хто ляпіў снегавікоў ня ведаю”.
Суддзя агучвае газетныя артыкулы і каментары асобных удзельнікаў. “Там быў сведка, адпаведна куртцы”, - сцьвярджае суддзя.
Агучваецца дадзеныя аб уладальніках транспартных сродкаў, якія былі на стаянцы побач з заводам. Некаторыя з прысутных чуюць свае прозвішчы.
Праглядаецца відэа з камеры назірання завода
“Машыны на стаянцы прыехалі амаль адначасова, падцвярджаеце?” - пытаецца суддзя: “Участковы высвятліў, што улёткі перадаў мужчына ў цёмнай куртцы з капюшонам... Адмовілісь даваць тлумачэнні?”
“Я супрацьпраўных дзеянняў не здзяйсняла, таму мне не было што сказаць вучастковаму”, - адказвае Юля.
Суддзя зачытвае фармулёўку пікета і неабходную працэдуру для правядзення, згадвае артыкулы 5, 9, 10, 11 Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”.
Суддзя Сяргей Маручак прыйшоў да высновы, што 5 студзеня сапраўды было масавае мерапрыемства з улеткамі пратэстнага зместу. Парушэнне ч.1 арт 23.34 КаАП.
З улікам сямейных абставін, як для маці двух непаўнагадовых дзяцей, і на першы раз Суддзя Маручак Сяргей Міхайлавіч пастанавіў пакараць Юлю Нічыпарук штрафам у 1 базавую вялічыню у памеры 25 рублёў 50 капеек. Параіў узяць рэквізіты банку для аплаты штрафа ў сакратара і аплаціць напрацягу 30 сутак.
Відэа з суда: