Друк
07.02.2019 Грамадства
Да кіраўніцтва СЭЗ няма ніякай павагі і даверу
 
6 лютага ініцыятыўная група сустрэлася з кіраўніцтвам СЭЗ. Да гэтага глава адміністрацыі СЭЗ Фёдар Каланчук і ягоны намеснік Аляксандр Шукайла пісалі адпіскі, якія былі прасякнуты падменай паняццяў, супярэчнасцямі і лухтой.
 

Але сустрэча «нос да носа» не прынесла ніякіх вынікаў, гісторыя паўтарылася толькі ў рэале. Асноўная фабула размовы і аргумент чыноўнікаў: «Калі мы нешта парушаем - ідзіце ў суд! Мы ўсё робім у адпаведнасці з заканадаўствам”.

Меркаванне ўдзельніка сустрэчы. З нагоды сённяшняй сустрэчы ў СЭЗ:

Раней, калі мы паказвалі на парушэння заканадаўства ў галіне незаконнай вытворчасці, перапрацоўкі і захоўвання небяспечных матэрыялаў, нам спрабавалі даказаць, што вытворчасці, перапрацоўкі і захоўвання там не будзе ў прынцыпе. То бок згаджаліся з тым, што, так, небяспечныя матэрыялы прысутнічаць будуць. Адчуўшы слабіну ў гэтых "спрэчках", сёння «здзівілі» новым падыходам да сітуацыі. Нібыта зрабілі запыты аб тым, ці з’яўляецца свінец і серная кіслата, якія будуць выкарыстоўваюцца, небяспечнымі? Алілуйя!. Цуд! Аксід свінцу і серная кіслата зусім не небяспечныя!

Аб нашай просьбе даць адказ на іх запыт сказалі, падумаем, можа і дамо. І што ў выніку атрымліваецца? Калі зроблены фармальны запыт аб небяспецы матэрыялаў, прызнана што вытворчасць, перапрацоўка і захоўванне мае месца.

АЛЕ! паколькі нам не далі магчымасці азнаёміцца наконт якіх матэрыялаў быў зроблены запыт, выснова напрошваецца сама сабой. Здзівіла, што па разуменню адміністрацыі СЭЗ, серная кіслата не небяспечная, можна піць кававымі кубачкамі патроху, аксідам свінцу можна практычна пасыпаць ў сябе дома. Гэта ж наколькі зашкальвае цынізм!

Ва ўсім свеце свінец ўваходзіць у дзесятку самых небяспечных матэрыялаў, не кажучы ўжо пра аксід свінцу. Пра серную кіслату ведае нават школьнік, а ў адміністрацыі СЭЗ усё ў парадку. Сцы ў вочы - божая раса”.

Мне было непрыемна знаходзіцца з імі ў адным памяшканні. У мяне няма да іх ніякай павагі і даверу. Я бачу перад сабой добрасумленных выканаўцаў волі таго, хто іх прызначыў.

Ім абсалютна абыякавы народ, экалогія, будучыня Беларусі. Ім галоўнае «карыта», чыноўніцкія прэферэнцыі і асабісты дабрабыт. Яны дзейнічаюць, як акупанты і ставіцца да іх трэба адпаведным чынам.

Будзь Фёдар Каланчук і Аляксандр Шукайла прыстойнымі людзьмі яны б проста сышлі, і не расказвалі нам пра калегіяльным прыняцці рашэнняў, якія здымаюць асабістую адказнасць за памылкі, пралікі і злачынствы. Гэта яшчэ камуністы прыдумалі. А ўсе нашы чыноўнікі - гэта бальшавікі-камунякі, і яны жывуць у камунізме.

І кругавая парука - СЭЗ, Саўмін, МНС, Міністэрства аховы здароўя - і ва ўсіх усё не небяспечна, і ўсюды сінія пячаткі.

А мы будзем паміраць ад свінцу. Ці не будзем?

Сяргей Пятрухін
“Народны рэпарцёр”

 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"