Друк
12.10.2020
Пяці берасцейцам пакараным суткамі на мінулым тыдні сёння дабавілі яшчэ па 15 сутак
 
Сення ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста разглядалася 5 спраў паводле арт.23.34. Але судзілі ня тых каго затрымалі на выходныя, а тых хто ўжо адбываў 15 суткавае пакаранне з мінулага тыдня па тым сама артыкуле, за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Берасцейскія ўлады вызначыліся чарговым "ноў-хаў" па рэпрэсіям і катаванням - спачатку трымаюць 72 гадзіны да суда, а потым даюць максімальны штраф або максімальную колькасць сутак арышту, па ўсім выяўленым эпізодам паасобку...

Выпускны рэдактар газеты "Царква" Ігар Бараноўскі

У выніку:
Стойка 04.10 быў затрыманы ў нядзелю, 4 кастрычніка. Дав суда ўтрымліваўся пад вартай. 7 кастрычніка атрымаў 15 сутак арышту. 12.10.2020 атрымаў яшчэ 15.
 
Ігар Бараноўскі, рэдактар газеты "Царква" 8 кастрычніка атрымаў 15 сутак ад суддзі без пасведчання Семянчука А.А., 12 кастрычніка
прывезлі з ІЧУ у суд, дзе яшчэ адзін суддзя, таксама без пасведчання, Куровский - дадаў Бараноўскаму яшчэ 15 сутак...
 
Гнаук Е.П. таксама атрымала 15 сутак на судзе 09 кастрычніка. Сёняшні суд адклалі на заўтра на 12 гадзін.
Сегодня опять суд по 23.34
 
Клюкач Ціхан ужо 2 разы запар атрымаў па 15 сутак, апошні суд быў 09 кастрычніка, сёняшні перанесены на заўтра, запрасіў адваката...
 
Бобрук, архітэктар, атрымаў свае 15 сутак 7 кастрычніка...
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што гэта ўдасканалення форма ціску на пратэстную частку насельніцтва - спачатку трымаюць 72 гадзіны, максімальна доўга, потым па 15 сутак даюць па кожнаму з выяўленых эпізодаў... 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"