Друк
13.10.2020
Затрыманых берасцейцаў з-пад варты не адпускаюць
 
На выходныя “праваахоўнікі” арыштавалі да трох дзесяткаў берасцейцаў. Усе яны знаходзяцца пад вартай у ІЧУ паўночнага гарадка за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. У панядзелак распачаліся суды над затрыманымі. Пачалі з затрыманых у пятніцу і ўжо адбываючых пакаранне у выглядзе арыштаў.
 
У панядзелак судзілі 3 раней пакараных сутачнікаў. Двум да ўжо атрыманых 15 сутак дадалі яшчэ па 15. Гэта актывісту Стойка і рэдактару газеты “Царква” Ігару Бараноўскаму. Аднаму адклалі разгляд справаў на аўторак.
У аўторак суддзя Грушко дадаў архітэктару Віктару Бобруку, да ўжо адбываемага пакарання ў 15 сутак яшчэ 15.
 
Справу Алены Гнаўк той сама суддзя адправіў на дапрацоўку. Актывістку адправілі назад у ІЧУ дасіджваць суткі
 
Справу Ціхана Клюкача, які томіцца амаль месяц пад вартай (два тэрміны па 15), суддзя Грушко перанес на 14 кастрычніка і прызначыў экспертызу.
Пасля абеду ў суд Ленінскага раёна г. Брэста даставілі яшчэ пяць зняволеных, две дзяўчыны і трох хлопцаў.
Гаргун А.С. атрымаў ад суддзі Куроўскага 15 сутак.
Мельнічук Е.Ю атрымаў таксама 15 сутак. Праўда, ад суддзі Грушко.
 

Алеся Гаўрусік, вядомая як дзеўчына з плакатам

Справы дзяўчат, Алены Бахун і Алесі Гаўрусік, гэтыя ж суддзі адправілі на дапрацоўку. Але да хаты адпусцілі толькі Алену, Алесю міліцыя павезла начаваць у ІЧУ.
 
Справу рэаніматолага Лоскі Цімура суддзя Куроўскі адправіў на дапрацоўку. Медык, як усе, затрыманы. Яго павязуць назад у ІЧУ. Нагадаем ягоная жонка, педыятр, таксама пад вартай, дома двое малых дзетак. Калегі медыкаў абураныя і выйшлі на вуліцу падтрымаць сваіх калегаў.
Што не засталося па-за увагай “праваахоўнікаў”.
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"