Друк
15.10.2020
Фінал разборак “сілавікоў” з затрыманымі на выходныя
 
За рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў 14 кастрычніка 6 берасцейцаў атрымалі па 15 сутак арышту, 1 - штраф, 5 - адпушчаныя, бо суд абвесціў перапынак у пасяджэнні, або адправіў пратаколы на дапрацоўку. Рэшту затрыманых адпусцілі па заканчэнні 72 гадзіннага тэрміну… Узім затрыманым закідвалася парушэнне прадугледжанае ч.1 арт. 23.34 КаАП.
1. Гаўрусік А. - 15 сутак, ч.1 арт.23.34 КаАП, суддзя Грушко Андрэй Вацлавіч.
2. Клюкач Ціхан - 15 сутак. (Ужо адбывае 30 сутак, разам будзе 45), ч.1 арт.23.34 КаАП, суддзя Грушко Андрэй Вацлававіч
5. Прыстаўка Максім - 15 сутак (15 ужо адбывае, разам будзе 30)
6. Прыстаўка Андрэй- 15 сутак
3. Качан - 15 сутак
4. Багаеўскі Антон - 15 сутак
7. Кандрацюк Р.М. - перанос суда на 16 кастрычніка.
8. Штык Андрэй - штраф 10 базавых
9. Калтуноў - матэрыял адпраўлены на дапрацоўку (з-пад варты пакуль адпусцілі)
10. Смірноў – адпусцілі з-пад варты, суд 16 кастрычніка
11. Рамановіч Сяргей - адпусцілі з-пад варты, суд 16 кастрычніка
 
Іншых затрыманых у нядзелю адпусцілі з ІЧУ без суда таму як скончыўся 72-гадзінны тэрмін:
1. Вельгас Сяргей
2. Валюшка Кірыл
3. Гаўрылюк Андрэй
4. Пекарэц Генадзь
5. Абрамчык Мікола
6. Дзмітрый Васільеў
7. Кісель Юрый
8. Олексюк Руслан
9. Маслоўскі Дзмітрый
10. Мілану Харытонаву, журналістку. Берасцейскім журналістам, якія сустрэлі Мілану, яна распавяла, што першую ноч спала на падлозе.
На шпацырах з іншымі дзяўчатамі яны спявалі Купалінку, а для мышкі, што жыве ў камеры, яны ляпілі мікробагеты з хлеба.
 
Асобна ад іншых затрыманых суддзя Назаранка мела 14 кастрычніка разгледзець справу грамадзкага актывіста Рамана Решэцкага “аб прызначэнні прэвентыўнага нагляду”, праз агоны ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і крымінальнае мінулае. Зараз Раман Рэшэцкі адбывае чарговае пакаранне ў 15 сутак арэшту ў ІЧУ Ленінскага РАЎС г.Брэста паводле арт 23.34 КаАП.
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"