Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Кастрычнік
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Нашы навіны
Архіў навін
31.12.2008
Выйшаў збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 31.12.2008  Выйшаў збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР" Да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі выйшаў збор паштовак у супервокладцы "Берасцейцы - дзеячы БНР" з серыі "Славутыя постаці Берасцейшчыны". У яго ўвайшлі паштоўкі з партрэтамі Станіслава Булак-Балаховіча - беларускага і польскага вайсковага і грамадскага дзеяча, Лукаша Дзекуць-Малея - беларускага настаўніка, дзеяча БНР, Усевалада Ігнатоўскага - гісторыка,першага прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук, Пётра Крычэўскага - дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, старшыні Рады БНР, Івана Серады - дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, навукоўца, старшыні Рады БНР, Рамана Скірмунта – мецэната і грамадскага дзеяча, Антона Сокала-Кутылоўскага - афіцэра, святара і настаўніка, Адама Трыпуса - афіцэра і настаўніка, Аляксандра Цьвікевіча - юрыста, дыпламата і прэм'ер-міністра БНР, Івана Цвікевіча - медыка, грамадскага і навуковага дзеяча, публіцыста. На адваротным баку паштовак змешчаная кароткая гістарычная даведка аб кожным з дзеячоў.   Адказная за выпуск Наста Ільіна Аўтар тэкстаў Ігар Бараноўскі Дызайнер Алег Малейка.  

30.12.2008
У Кобрыне зноў з'явіліся зайцы.
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 30.12.2008  У Кобрыне зноў з'явіліся зайцы. У Кобрыне, праз год пасля акцыі супраць адмены ільгот Малады фронт правеў акцыю: "Мы ўжо год без ільгот!" У акцыі прыймала ўдзел больш за 10 чалавек. У адрозненьні ад прашлагодняй акцыі людзі не толькі падтрымлівалі дэмакратычную моладзь, але і далучаліся да акцыі.
30.12.2008
Брэст. Затрыманыя праваабаронцы
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 30.12.2008  Брэст. Затрыманыя праваабаронцы У Брэсце, каля аблвыканкаму прыблізна каля 15.40 30.12.2008 міліцыя затрымала праваабаронцу Рамана Кісляка і грамадскага актывіста Юрку Бакура, за распаўсюд не зарэгістраваная адпаведна з законам друкаванай прадукцыі. Яны раздавалі мінакам спецвыпуск газеты "Юбілейка" цалкам прысвечаны высяленню з уватэры іхняй калегі грамадскай актывісткі Жаны Абрамавай. Было раздадзена каля 60 экзэмпляраў,калы да іх пад'ехала міліцэйская машына, выкліканая аховай аблвыканкаму. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе узялі тлумачэнні. Са словаў Рамана Кісляка, гэтае правапарушэнне не прадугледжвае пакарання арыштам. Праз вызначаныя законам тры гадзіны іх адпусцілі. Далей справа будзе разглядацца ў судзе.  

29.12.2008
Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 29.12.2008  Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах Нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг быў вывешаны 27 снежня актывістамі грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» на высотным доме ў мікрараёне «Усход» гарада Брэста. Такім чынам моладзевыя актывісты павіншавалі жыхароў горада з Новым годам. Сцяг провісеў да вечара і быў зняты камунальнымі службамі раніцай наступнага дня http://charter97.org/ru/news/2008/12/28/13502/
29.12.2008
У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 29.12.2008  У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік" Знішчальніца "Свабоднага прафсаюза" ў захапленні ад кантактаў з Лювенскім універсітэтам. А вось "Магутны Божа" там так і не пачула. Ганна Сендзер, першы прарэктар Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна, з'ездзіла ў Еўропу. Ёю быў падпісаны кантракт аб супрацоўніцтве з Каталіцкім універсітэтам у горадзе Лювэн (Бельгія). На старонках карпаратыўнай газеты "Берасцейскі Універсітэт" Ганна Сендзер дзеліцца ўражаннямі. Асабліва ёй прыйшліся даспадобы вельмі кароткі адпачынак супрацоўнікаў універа ў Лювэне – "21 день, несмотря на отсутствие занятий в каникулярное время", – і "наличие жёсткого графика учёта рабочего времени: сотрудники обязаны расписывать каждые 15 минут рабочего дня, причём достоверность данного графика легко проверяется с помощью информационной системы университета". Кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюза ўніверсітэта Валянцін Лазарэнкаў: – Ганна Сендзер толькі за восень мінулага – вясну гэтага года выбіла з нашага прафсаюза дваццаць чалавек. Выклікала ў кабінет і казала: "Альбо выбранне на пасаду, альбо Свабодны ад працы прафсаюз". І вось – перспектыўны кантакт з вельмі слынным еўрапейскім універсітэтам. Пра тое, што ў Лювэне вучыліся многія выбітныя беларусы, гнаныя бальшавікамі розных масцяў – Вітаўт і Зора Кіпелі, Янка Запруднік, што тут кіраваў студэнцкім хорам аўтар духоўнага гімна беларусаў "Магутны Божа" Мікола Равенскі – пра гэта доктар педнавукаў Сендзер бадай што не ведае. Цвёрда пераканана ў другім: "Город Лювен находится, по сути, в пригороде столицы Бельгии – Брюсселя". Ну, крыху не дагаварыла. Што Брусэль – не цэнтр продажу брусэльскай капусты, а сталіца Еўрасаюза, сэрца еўрапейскай дэмакратыі. Пра гэта ведаюць і яе, дэмакратыі, прыхільнікі, і адкрытыя яе ворагі. Такія, як Ганна Сендзер. Пачаць пералік беларускіх дэмакратаў, якіх не пусцілі ў Еўрасаюз? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029
29.12.2008
"Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 29.12.2008  "Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны" Жыхар Медна (Маларыччына) жыве ў "прэзідэнцкім" доме, мае жонку, двое малых дзяцей і ня мае рады, як стачыць канцы з канцамі. Паперлі былі грыбы. А я на іх запаў, як Шарыкаў з "Сабачага сэрца" на катоў. Толькі не "душыць, душыць, душыць", а "рэзаць, рэзаць, рэзаць". Так што на велацыпер, трыццаць кіламетраў шашой – і вось яны, лепшыя ў ваколіцах Берасьця лясы. Тут якраз вадападзел – з масіўных балотаў частка ручаёў-рэчак бяжыць у Мухавец, частка ў бок Польшчы, у Заходні Буг. Вакол паселішча Медна азёры, азярыны і непралазныя лясы, лясы-паркі – на любы густ. І на дзясяткі кіламетраў. Паехаў на будні, каб не штурхацца локцямі. Набраў на адной з сваіх "градак" ладную, як пацягнуць сумку, грыбощ, нясу ссыпаць у мех. Як тут матацыкліст. Пабачыў мяне – пад'ехаў. У кошыку на дне. Белыя па дарозе змахвае. – Ці ты, – пытае, – такі бэрэш як я. О цэ коза, мы такі бэрэм, а цэ шо за грыб? – Дык добры, – кажу, – зайчыкамі ў нас клічуць, а па-вучонаму рашэтнік альбо падрашэтнік. Але хлопцу карцела другое. Прапанаваў мне закурыць. Я не палю, дык даў мне сушанага карася, а сам зацягнуўся і кажа: – От ты бачно шо городзкы. Моя жонка так говорыть як ты по-беларуску. З Пынска йона. Скажы мнэ, як выжыты? – Я і сам, – кажу – … мне грошы дахаты не прывозяць. – А я от на такой роботе шо ноччу, днём можно открэпытыся, то ежжу от грыбы збыраю. А порося, тэлёнка не трымав бы – не выжыть. Падумаў троху, потым рашыўся на большую шчырасьць: – Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны. А двое малых дома – за садок заплаты, у садок выправы. Мы з жонкой працюем а зоробку того… в тэстя з тэшчэй пэнсыі в повтора разы більш. І то што остайэтся то на продукты не ліпші… Далей малады жанаты прачытаў мне лекцыю пра каўбасы. Маўляў, калі коштам ніжэй за дзесяць тысяч, дык купляць нельга, бо туды розную дрэнь сыплюць вёдрамі замест мяса – ягоны сваяк на мясакамбінаце працуе, дык усе сакрэты яму выдаў. Туалетную паперу лічы кідаюць! А дарагая каўбаса цьвёрдая, робіць дзіркі ў сямейным гаманцу. – Жыву я в прэзыдэнцком доме, от колхоза, – працягваў нечаканы суразмоўца. – А тэй дом в його вкласты ешчэ стілько трэбо скілько йон офіцыйно коштуе. Труха ця. "Отстойныком" у нас называють. А зоробкі…Чэсно сказавшы… – зірнуў на мяне выпрабавальна, – в тым колхозэ красты більш нэчэго. – А на лесапавал у вас тут можна, – праверыў я. – За двэсты-трыста рублёв у мэйсац? – Дык не, – кажу, – работа то цяжкая і небясьпечная. – Так от і кыдаемоса по лесу. Там йагоду подымэш, там грыба… Дапамагчы яму я ня мог, ды і трэба было ўжо ехаць: дарога дальняя, а матацыкла ў мяне не было, і праспаўшы я крыху быў па прычыне стомленасьці апошніх дзён. Так што пачаставаў хлопца "даўгайгральнай" цукеркай у адказ на ягонага карася і разьвітаўся. Учора прачытаў у НЭЦе міліцэйскую зводку: у Медна цыганы абабралі пэнсыянерку. Калі гэта хлопцава цешча, дык ці ёсьць у яго яшчэ дзіркі на рамяні? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/menufolder.2006-03-14.2184828254/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-11-01.0909165902#bulletinarticle.2008-11-19.7912956444
29.12.2008
Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 29.12.2008  Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах Нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг быў вывешаны 27 снежня актывістамі грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» на высотным доме ў мікрараёне «Усход» гарада Брэста. Такім чынам моладзевыя актывісты павіншавалі жыхароў горада з Новым годам. Сцяг провісеў да вечара і быў зняты камунальнымі службамі раніцай наступнага дня http://charter97.org/ru/news/2008/12/28/13502/
29.12.2008
У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 29.12.2008  У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік" Знішчальніца "Свабоднага прафсаюза" ў захапленні ад кантактаў з Лювенскім універсітэтам. А вось "Магутны Божа" там так і не пачула. Ганна Сендзер, першы прарэктар Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна, з'ездзіла ў Еўропу. Ёю быў падпісаны кантракт аб супрацоўніцтве з Каталіцкім універсітэтам у горадзе Лювэн (Бельгія). На старонках карпаратыўнай газеты "Берасцейскі Універсітэт" Ганна Сендзер дзеліцца ўражаннямі. Асабліва ёй прыйшліся даспадобы вельмі кароткі адпачынак супрацоўнікаў універа ў Лювэне – "21 день, несмотря на отсутствие занятий в каникулярное время", – і "наличие жёсткого графика учёта рабочего времени: сотрудники обязаны расписывать каждые 15 минут рабочего дня, причём достоверность данного графика легко проверяется с помощью информационной системы университета". Кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюза ўніверсітэта Валянцін Лазарэнкаў: – Ганна Сендзер толькі за восень мінулага – вясну гэтага года выбіла з нашага прафсаюза дваццаць чалавек. Выклікала ў кабінет і казала: "Альбо выбранне на пасаду, альбо Свабодны ад працы прафсаюз". І вось – перспектыўны кантакт з вельмі слынным еўрапейскім універсітэтам. Пра тое, што ў Лювэне вучыліся многія выбітныя беларусы, гнаныя бальшавікамі розных масцяў – Вітаўт і Зора Кіпелі, Янка Запруднік, што тут кіраваў студэнцкім хорам аўтар духоўнага гімна беларусаў "Магутны Божа" Мікола Равенскі – пра гэта доктар педнавукаў Сендзер бадай што не ведае. Цвёрда пераканана ў другім: "Город Лювен находится, по сути, в пригороде столицы Бельгии – Брюсселя". Ну, крыху не дагаварыла. Што Брусэль – не цэнтр продажу брусэльскай капусты, а сталіца Еўрасаюза, сэрца еўрапейскай дэмакратыі. Пра гэта ведаюць і яе, дэмакратыі, прыхільнікі, і адкрытыя яе ворагі. Такія, як Ганна Сендзер. Пачаць пералік беларускіх дэмакратаў, якіх не пусцілі ў Еўрасаюз? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029
25.12.2008
Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 25.12.2008  Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы З 24 снежня па 7 студзеня астаноўлена кобрынскае прадпрыемства па вырабу гідрацыліндраў "Гідрамаш", на якім працуе 900 чалавек. Гэтыя 2 тыдні аб'яўлены выходнымі днямі. Па словах супрацоўніка прадпрыемства, звальненняў пакуль не прадбачыцца. Толькі з пенсіянерамі кантракты не будуць працягнуты. "Гідрамаш" пастаўляе камлектуючыя МАЗУ, МТЗ і "Гомсельмашу". Па ідэі, прадпрыемства не павінна было "лягаць". Прадукцыя карыстаецца попытам. Бывала, што працавалі раней па выходным. Але прадпрыемствы, куды пастаўляецца прадукцыя, не могуць своечасова разлічвацца. Іх доўг "Гідрамашу" складае 3.5 млрд. рублёў. Кобрынскае прадпрыемства "Гідрамаш" не першае прадпрыемства на Берасцейшчыне, якое пад цяжарам эканамічных абставін шукае выхад у часовым прыпыненні працы. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя http://racyja.by/news/regieny/brest/9925.html

24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота)
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0" align="left"> 24.12.2008  У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота) На світанні 19 снежня супынілася сэрца знакамітай Ніны Мацяш, асветніцы, паэткі, чые глыбока чалавечныя, пранікнёныя творы сталi праграмнымi. Белаазёрск, дзе жыла і стварала Ніна Язэпаўна, а з ім разам уся Берасцейшчына, сталіца, ‑‑ планета людзей, улюбёных у творчасць чарадзейкі слова, правялі яе 20 снежня ў апошні шлях. Ніна‑Ніначка! Звяртаюся да Цябе як да жывой. Не толькі таму што ў маёй памяці Ты напэўна самая жывая з усіх жывых (і не таму што зусім нядаўна, 17 снежня, мы сустрэліся, выступалі ў Белаазёрску ў каледжы, дзе было так утульна; развітваліся ж увечары, здавалася, ненадоўга), а й таму што душа несмяротная, неўміручае тое, што здзейснена магутным талентам, красою і сілаю паэзіі. Дар гармоніі, пра які так дасканала сцвярджаў Уладзімір Калеснік, быў дадзены Табе Ўсявышнім. Успамінаецца пушкінскае: «Душа в заветной лире…» На зямлі ж ніхто не вечны. Чалавек нарадзіўся – над ім існуе пагроза смерці. Вось і Ты, Ніначка, адчула яе ледзяное дыханне яшчэ 35 гадоў таму, калі апынулася ў аўтааварыі, дзе загінула сястра Люба. Ты з цяжкай траўмай доўга ляжала ў шпіталі: костка зрасталася марудна. Тое выпрабаванне лёсу, як і ўсе далейшыя яго ўдары, перажывала з уласцівай мужнасцю і годнасцю. Цяпер падумалася: які ні суровы, жорсткі Твой лёс, але тады ён збярог Цябе, маладую, для прыгожага пісьменства, для Бацькаўшчыны, каб разгарнула шматабяцальны свой талент. І 35 гадоў‑імгненняў скарыстаны найлепшым чынам: нішто не пушчана на вецер. Яскравы прыродны талент і сялянская працавітасць далі каласальны плён – амаль 40 кніжак. За вячэрай памінальнай Твая верная сяброўка, навукоўца і выкладчыца Марыя Новік назвала Цябе, амаль усё жыццё прыкутую да інваліднай каляскі, самай рухомай, самай рухавай, трапна заўважыла, што Твае слабенькія ручкі тварылі цуды. А збалелае сэрца клапацілася не пра сябе – пра людзей. Так, Ніначка, так яно і было. У бліжэйшыя дні збіралася паспачуваць паслу Украіны ў Беларусі Ігару Ліхавому, у якога заўчасна памёр брат, даперакласці вершы валынянкі Н. Горык, а 19 снежня павіншаваць з юбілеем В. Стралка. Але святочнай раніцай не прачнулася. Ты любіла людзей самаахвярна. Адну з кніжак так і назвала: «Я вас люблю» Твая любоў – узаемная. Я не раз у Белаазёрску быў сведкам людскога паломніцтва: Ты сталася нацыянальнаю Меккай. Вось і на апошнюю сустрэчу‑развітанне з Тваім абаяльным чалавечым вобразам з'ехаліся і сышліся з Берасцейшчыны і сталіцы, высыпалі з кватэр белаазёрцы. Людзі запоўнілі Палац культуры, засыпаючы Цябе ружамі, гваздзікамі, хрызантэмамі, царкву, дзе атулялі Цябе сэрцамі агеньчыкаў запаленых свечак, слухалі малітвы неардынарнага святара Ігара, яго мудрыя і праніклівыя словы пра Цябе, потым абкружылі труну на новых могілках, дзе Ты адышла ў свае цёмныя ночы, каб вярнуцца ў вечнае святло… Прафесар з Берасця Генадзь Праневіч за той самай горкаю вячэрай, дзе таксама было людна, назваў Цябе святою, роўнаапостальнаю Нінай за Тваю падобную на апостальскую дзейнасць на зямлі. Ты ўвайшла ў кагорту Багдановіча, Геніюш, Цёткі ды самой Еўфрасінні Полацкай. Пра Тваю непараўнальна‑высокую постаць і цудадзейна‑гаючы ўплыў на душы людзей красамоўна выказваліся У. Някляеў і А. Вярцінскі,Г. Скарына i С. Варонiк, А. Хатэнка і М. Скобла, М. Пракаповіч і В. Стралко, М. Жуковіч і У. Васілевіч і яшчэ многія‑многія‑многія. Кампазітар з Янава В. Перапёлкін, Твой і мой сябра, рускі па нацыянальнасці, прызнаўся, што дзякуючы Табе сталася для яго любімаю беларуская мова, з якою ніколі не расстаецца. Верыцца ў тое, што Тваё імя атрымаюць вуліца, бібліятэка, музей. Будуць і помнікі. Хоць сама стварыла непараўнаны помнік сваёй высокамастацкай, высокамаральнай, высокадухоўнай спадчынай. Любая Ніначка! Слёзы развiтання не замiнаюць сардэчна падзякаваць Табе, што так шчодра адарыла мяне не адным дзесяткам гадоў блізкага сяброўства, яго вышэйшай ступенню. Я ніадкуль і ні ад кога не адчуў столькі святла, цеплыні, шчырае ласкі. Успамінаю, мы пазнаёміліся ў Доме творчасці Каралішчавічы ў 1967‑м годзе на семінары, арганізаваным Анатолем Вярцінскім. Там жа спаткаліся і пазней. Аднаго разу ад сталоўкі да асноўнага корпуса Цябе нёс на руках па заснежаным асфальце Анатоль Ільіч. Я прапанаваў падмогу, і ён даверыў мне святую жывую ношу. А я ўмудрыўся ступіць на лёд, спатыкнуўся, добра, што не ўпаў, а стаў на калена і мякка прызямліў Цябе. Прашу дараваць мне, калі што яшчэ было не так з майго боку за 40 год нашых узаемінаў. Так будзе бракаваць на Зямлі Твайго ласкавага голасу, позірку, Тваёй усмешкі! Хай жа лёгкаю будзе родная зямля Твайму збалеламу целу і дарога ў царства на нябёсах – чыстай душы. Васіль Жуковіч http://nn.by/index.php?c=ar&i=22565   Ніна Мацяш пры жыцьці Разьвітаньне з Нінай Мацяш на могілках у роднай вёсцы Вянкі ад шматлікіх суайчыньнікаў                                                        
24.12.2008
Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 24.12.2008  Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды У Баранавічах з актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рыгорам Грыкам адміністрацыя прадпрыемства не падоўжыла кантракт на наступны год. Па ягоных словах, звальненне звязанае з ягонай палітычнай дзейнасцю. Рыгор Грык балатаваўся гэтай восенню ў дэпутаты «парламента» ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7. На прадзільна-ткацкай фабрыцы № 2, якая ўваходзіць у РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ён прапрацаваў слесарам-рамонтнікам 17 год. Каля прахадной аб'яднанні ён неаднаразова раздаваў незалежныя выданні. З дружыны прадпрыемства яго выгналі з фармулёўкай «за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах у Менску». Як заявіў начальнік дружыны, ён жа начальнік службы бяспекі фабрыкі, Рыгор Грык актыўна ўдзельнічаў у акцыях і «трымаў плакаты супраць нашага прэзідэнта». У апавяшчэнні, падпісаным дырэктарам фабрыкі І. Карташовай, паказваецца, што «працоўныя адносіны» з ім спыняюцца ў «сувязі з канчаткам тэрміна дзеяння кантракту». Актывісту АГП цяпер 42 гады, а на аб'яднанні, як ён паведаміў, працуе шмат пенсіянераў і працоўных, якія прыйшлі на прадпрыемства пазней за яго. http://spring96.org/be/news/26571/

23.12.2008
МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 23.12.2008  МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны Актывіст Руху "За Свабоду" падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Мінска на адмову даць адпаведную інфармацыю. Брэсцкі актывіст Руху, праваабаронца Раман Кісляк паскардзіўся ў суд на дзеянні першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы і правапарадку МУС А. Барсукова. Чыноўнік адмовіўся даваць інфармацыю пра колькасць у Беларусі ізалятараў часовага ўтрымання, сярод персаналу якіх няма жанчын. Як напісаў у сваім адказе А. Барсук, "прадастаўленне такіх дадзеных пярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра дзяржаўныя сакрэты". На думку актывіста, сапраўдная прычына непрадастаўлення такой інфармацыі ў тым, што практычна ўсе беларускія ІЧУ, акрамя Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, маюць персанал выключна мужчынскага полу, што вядзе да дыскрымінацыі жанчын, якія адбываюць пакаранне. Забарона дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прадугледжана як Міжнародным пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы, так і Міжнароднай канвенцыяй аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Да таго ж, у дапаведнасці з арт. 14 Закона РБ "Аб дзяржаўных сакрэтах", інфармацыя, якая сведчыць пра парушэнне правоў і свабод грамадзян, засакрэчванню не падлягае. Актывіст лічыць, што парушана ягонае права на атрыманне інфармацыі, прадугледжанае п. 2 арт. 19 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы. Ён просіць суд абавязаць МУС даць інфармацыю пра колькасць ІЧУ, дзе не працуюць жанчыны і кампенсаваць за кошт МУС судовыя выдаткі. http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029

22.12.2008
Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 22.12.2008  Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды? У горадзе пагалоска: палац, з помпай адчынены год таму, сядае на мель. Няўжо праўда? А як жа жалезная ўстаноўка на самаакупляльнасць? У адміністрацыі карцінку напачатку падалі неблагую. Жаночы голас пацікавіўся: "У вас хлопчык? Двое? Прыводзьце, прыводзьце абодвух, у нас новыя трэнеры, адзін з Берасця, другі з Мінску, трэці з Пінску… Што вы, якія варагі, не з Расіі, не, свае, нашы беларусы…" Я аж праслязіўся. Нарэшце! І бясплатна! "А ці рэнтабельныя вы", – пытаю. Што кошты на коўзанне з дзесяці тысяч на восем з паловай знізілі для дарослых і пяць для дзяцей за гадзіну, гэта добра, але ці рэнтабельныя? І прыводжу прыклад брэсцкага Лядовага палаца, які толькі на шосты год выйшаў на нуль. "А школа – яна рэнтабельная? – паставілі мяне на месца з Пружанаў. – Мы ж як СДЗЮШАР – спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву. І ўсё-такі так, мы грашова не прыбытак, але і не страта". Пытаю пра версію, што недаборы ёсць. На тым канцы дроту не адмаўляюць. Але акрэсліваюць змагарнасць за кантынгент. Маўляў, дамаўляемся, і нам нават на аўтобусах падвозяць. Гэта супадае з інфамі маёй крыніцы. З Клепачоў, Слабудкі – з багатых гаспадарак – дзяцей давозяць аўтобусамі. Тэлефаную ў Лінова, гэта 12 кіламетраў, у школу. Дырэктар кажа, што лістоў з Лядовага з просьбай накіроўваць больш дзяцей не атрымліваў. У школе № 1 Пружанаў завуч паказала разуменне і дыпламатычна паабяцала "яшчэ раз азадачыць". Дырэктар сказаў, што павесіць другую аб'яву, больш свежую. – А так хто ходзе той і ходзе, мы ж не можам у спіну выпіхваць. Такім чынам, не атрымала пацверджання версія пра лісты, якія нібыта рассылае адміністрацыя Лядовага па школах. Супакоілі былі мяне і ў хірургіі мясцовай райбальніцы. Загадчык аддзялення сказаў: напачатку былі траўмы, бо масавая цікавасць, а цяпер усё ўляглося. Прынамсі, дзеці дык наогул не прыходзяць з Лядовага. Дарослыя з амбулаторнымі выпадкамі. Цяжкіх, пагатоў несумяшчальных з жыццём, не зафіксавана. Пацвердзіў і цяперашні дырэктар (першы, хакейны трэнер з Мінска, звольніўся) Васіль Зуй: – Траўм не бывае ў нас практычна. Хоць від спорту так, экстрэмальны. Але абыходзіцца. Дарослым, праўда, цяжэй на каньках стаяць. І пачаў быў гаварыць пра сябе, што ўмее катацца. Пытаю ў шчырага дырэктара, а як з трэнерамі, ці не варта было б апынуцца ў сістэме не адукацыі, а спорта і турызма, бо там аклады большыя… – Не, я быў і застаюся з дзецьмі, – хіба не разумее мяне спадар Зуй. – Ды й я лёгкаатлет. Ёсць у нас яшчэ адна школа спартовая… Адчувальна, што душой спадар Зуй там. Бо і пра пляцоўкі каля Лядовага без энтузіязму: так, ёсць, для тэніса, мініфутбола, валейбола ёсць. Збольшага летам іграюць у тэніс. Але бегавыя там, у той другой школе… Тут я выбачыўся, што перабіў яго, пра язду на каньках, і ён падхапіў нітку размовы пра спорт, узрост: – Можа мне і позна ўжо перакоўвацца ў спартоўцы, бо за пяцьдзесят. Але ж я адміністратар. А на каньках я … канькамі я нармальна валодаю. У адрозненне ад завуча Руфіны Аляксандраўны, якая ўсё гвалціла мяне перайсці "на общепонятный язык, потому что я из России и ничего не понимаю", спадар Зуй разумеў добра і без задніх думак сказаў: – Наконт рэнтабельнасці гэта 30 адсоткаў. Трыццаць адсоткаў мы збіраем грошай. Бо ж мы школа. Ці баюся крызіса? А як жа. Ужо адчувальна. Вось абяцалі нам уніформу імпартовую з Брэста, дык мы запыт яшчэ раз падмацавалі. Нешта тармозяць з пастаўкай… . Так што пакуль тут хутчэй знак Пытання. Але – які можа перарасьці ў знак Бяды. Скажам так: калі Брэсцкі лядовы хаця б не стратны, дык і пытанні гэтым здымаюцца. А калі 70 адсоткаў бяруцца з бюджэта пры першапачатковай мэтаўстаноўцы акупіць выдаткі і працаваць самаакупна – згадзіцеся, пытанне ёсць. І калі трэба будзе нешта скарачаць, дык найперш скароцяць не школы агульнаадукацыйныя – так ці не? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-22.1250838226
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 53 >>