Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Снежань
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў навін
31.12.2013
У вёсцы Пескі Бярозаўскага раёна праблема вырашаная на карысць людзей.
Жыхары вёскі Пескі Бярозаўскага раёна дамагліся таго, што іх вуліца Савецкая стане больш бяспечнай. Будзе абазначана цяпер скрыжававнне патрэбнымі знакамі, зменшаная хуткасць і акрэслены пераход.
31.12.2013
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч: перамены не за гарамі!
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч віншуе ўсіх беларусаў з Новым годам і выбачаецца перад тымі, да каго апошнім часам не даходзяць яго лісты. Пра тое, што карэспандэнцыя дрэнна даходзіць да Мікалая Аўтуховіч распавёў Аляксандр Сегень, якому ў сваю чаргу пра гэта паведаміла маці Аўтуховіча.
31.12.2013
У Бярозе нагадалі пра палітвязняў
У Бярозе з’явіліся плакаты з выявай палітвязняў і надпісам “Свабоду палітвязням”. 
31.12.2013
Павялічваюцца тарыфы на медычныя паслугі
Міністэрства аховы здароўя павялічыла тарыфы на кансультацыі спецыялістаў і медычныя агляды. Рост коштаў склаў 15-20 працэнтаў. Цяпер за кансультацыю доктара-спецыяліста давядзецца заплаціць 67 тысяч рублёў. За кансультацыю акадэміка - 193 тысячы.
31.12.2013
Мікалай Коўш: Нас чакае чарговы выбарчы фарс
Тое, што арганізуюць беларускія ўлады ў апошнія 15 гадоў, выбарамі назваць ніяк нельга.
31.12.2013
Бяроза: кіруюць камісіяй выканкамаўскія супрацоўнікі
Склад раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з 2010 году застаўся амаль нязменны. Праваабаронца Сяргей Русецкі:
31.12.2013
Баранавічы: пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы забаронены
Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 28 снежня атрымала заказны ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 30 снежня супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах. Чыноўнік лічыць, што заяўніца парушыла п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” і не заключыла дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, паліклінікай і міліцыяй.
30.12.2013
У Баранавічах на плошчы Леніна прайшоў флэшмоб
Гэта была навагодняя акцыя.
30.12.2013
Бярозаўчане абскарджваюць неабранне іх прадстаўніка ў выбарчую камісію
Дзесяць жыхароў Бярозы не пагаджаюцца з тым, што ў раённую выбарчую камісію не абралі іх прадстаўніка Ігара Меншыкава, які з'яўляецца сябрам Партыі БНФ. У сувязі з гэтым яны накіравалі заяву ў суд Бярозаўскага раёна.
30.12.2013
Уладзімір Вялічкін: Парушаецца прынцып справядлівасці выбараў
le="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.12.2013 Палітыка Уладзімір Вялічкін: Парушаецца прынцып справядлівасці выбараў
30.12.2013
“Гавары праўду” патрабуе адказаў ад дэпутатаў
Напярэдадні Новага года прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду” задалі парламентарам тры актуальныя пытанні.
29.12.2013
У Берасці плануецца пікет супраць пошліны на аўто
Выказаць пратэст супраць увядзення пошліны на аўто плануюць у Берасці. З гэтай нагодаю прадстаўнікі абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі падалі ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне пікетавання. Мерапрыемства запланавана на 12 студзеня, месца правядзення - плошча Леніна.
29.12.2013
2013 год у жыцці Берасцейшчыны
2013 год у жыцці Берасцейшчыны можна лічыць стабільным. Асаблівых зменаў у палітычным, грамадскім або культурным жыцці не адбылося.
29.12.2013
Уладзіміра Яроменка этапавалі ў арыштны дом у Баранавічы
Палітычнага зняволенага Уладзіміра Яроменка перавезлі з Валадаркі ў арыштны дом у Баранавічы. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня, Валянціна. Лістоў адтуль ад яго яшчэ не было, але звесткі пра этапаванне пацвердзілі ў міліцыі.
29.12.2013
Індывідуальныя прадпрымальнікі будуць бараніць свае правы
Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць намер дамагацца поўнай адмены суправаджальных дакументаў на тавары. Пра гэта заявіў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук. Ён адзначыў, што мае намер падаць у суд ЕўрАзЭС пазоў, каб для прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, было цалкам адмененае рашэнне па сертыфікатах.
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 90 >>