12.10.2009 У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання Aктывісты Руху "За Свабоду" 10 кастрычніка збіралі подпісы пад паштоўкі да кіраўніка краіны з прапановай увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне. У мерапрыемстве, прымеркаваным да еўрапейскага Дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання, удзельнічалі актывісты Раман Кісляк і Юры Бакур. – Паштоўкі падрыхтаваныя арганізацыяй "Міжнародная амністыя". Мы на вуліцах гораду падпісалі 14 паштовак, яшчэ 34 раздалі мінакам. Людзі абяцалі іх адправіць самастойна, – кажа актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк. Паштоўкі адрасаваныя Лукашэнка. У змешчаным на іх тэксце гаворыцца, што Беларусь павінна адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання. 10 кастрычніка з'яўляецца еўрапейскім Днём барацьбы за адмену смяротнага пакарання. Адным з аргументаў прыхільнікаў адмовы ад смяротнага пакарання з'яўляецца ягоная незваротнасць. У свеце здараюцца прэцэдэнты, калі пасля выканання прысуду аб вышэйшай меры пакарання адкрываецца абставіны, якія апраўдваюць пакаранага. Да таго ж, да гэтай пары ў некаторых краінах смяротнае пакаранне выкарыстоўваюць для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў. Днямі іранскі суд прыгаварыў да смерці трох удзельнікаў масавых пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх быў пераабраны Махмуд Ахмадынежад. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/5254/ Назад "> 12.10.2009 У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання Aктывісты Руху "За Свабоду" 10 кастрычніка збіралі подпісы пад паштоўкі да кіраўніка краіны з прапановай увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне. У мерапрыемстве, прымеркаваным да еўрапейскага Дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання, удзельнічалі актывісты Раман Кісляк і Юры Бакур. – Паштоўкі падрыхтаваныя арганізацыяй "Міжнародная амністыя". Мы на вуліцах гораду падпісалі 14 паштовак, яшчэ 34 раздалі мінакам. Людзі абяцалі іх адправіць самастойна, – кажа актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк. Паштоўкі адрасаваныя Лукашэнка. У змешчаным на іх тэксце гаворыцца, што Беларусь павінна адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання. 10 кастрычніка з'яўляецца еўрапейскім Днём барацьбы за адмену смяротнага пакарання. Адным з аргументаў прыхільнікаў адмовы ад смяротнага пакарання з'яўляецца ягоная незваротнасць. У свеце здараюцца прэцэдэнты, калі пасля выканання прысуду аб вышэйшай меры пакарання адкрываецца абставіны, якія апраўдваюць пакаранага. Да таго ж, да гэтай пары ў некаторых краінах смяротнае пакаранне выкарыстоўваюць для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў. Днямі іранскі суд прыгаварыў да смерці трох удзельнікаў масавых пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх быў пераабраны Махмуд Ахмадынежад. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/5254/ Назад "> У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 44 >>