15.10.2009 Засакрэчаны перапіс 1937-га Цягам больш за 100 гадоў перапісы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі былі ня столькі дэмаграфічным, колькі палітычным інструмэнтам уладаў. Упершыню беларусаў перапісалі ў 1897 годзе. Тады быў праведзены першы перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі. Пад час таго перапісу ў падданых імпэратара Мікалая Другога ўвогуле не пыталіся пра нацыянальнасьць, пыталіся пра веравызнаньне і родную мову. Як выявіў той перапіс, беларускай мовай тады карысталася 4,3 працэнта жыхароў імпэрыі. Усяго ў Расеі тады налічылі больш чым 125 мільёнаў чалавек – такім чынам афіцыйна беларускамоўных было зафіксавана каля 5 з паловай мільёнаў чалавек. Першы імпэрскі перапіс застаўся апошнім. Наступныя разы ўсходніх беларусаў перапісвалі ўжо ў СССР (у 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гадах), а заходніх – у Рэчы Паспалітай (у 1921 і 1931 гадах). У 1926 годзе ў СССР беларусаў налічылі крыху больш за 4 мільёны. Самы таямнічы перапіс прайшоў у 1937 годзе, акурат напярэдадні праваслаўных калядаў. Перапісны ліст рэдагаваў сам Сталін, усё арганізоўвалася як важнейшая дзяржаўная кампанія, якая павінна была паказаць рост дэмаграфічных паказчыкаў ва ўмовах сацыялізму. Але ў часе піку масавых рэпрэсіяў перапісчыкі недалічыліся 10 мільёнаў чалавек, паколькі яны не бралі пад улік спэцкантынгент НКВД, куды ўваходзіў ГУЛАГ, і войска. Той перапіс зафіксаваў насельніцтва СССР у памеры 156 мільёнаў чалавек, пры тым што бягучы ўлік насельніцтва ў папярэднія гады даваў лічбу ў 165,7 мільёна. Выяўлялася, што ў войску і ГУЛАГу было каля 10 мільёнаў чалавек... На піку масавых рэпрэсіяў недалічыліся 10 мільёнаў чалавек Сталін быў абураны. СНК СССР адразу прызнаў гэты перапіс дэфэктным, яго вынікі засакрэціў, непасрэдныя арганізатары перапісу былі звольненыя, шмат хто зь іх быў рэпрэсаваны. Сталін загадаў правесьці новы перапіс у 1939 годзе. Тады палічылі "добра" і зафіксавалі больш за 170 мільёнаў чалавек насельніцтва СССР, зь іх беларусаў – 5,27 мільёна. Колькасьць беларусаў у часе іншых савецкіх перапісаў:   1959            1970             1979         1989 7913488     9051755     9462715     10036251   Беларусы, якія пражывалі на тэрыторыі Польшчы ў міжваенны час, трапілі пад перапіс два разы: у 1921 і 1931 гадах. Вынікі тых перапісаў адлюстроўваюць не столькі рэальны нацыянальны стан Заходняй Беларусі, колькі палітыку палянізацыі. Польскі перапіс 1921 году выявіў крыху больш 1 мільёна беларусаў, 550 тысяч праваслаўных палякаў і некалькі соцень тысяч чалавек, якія назвалі "тутэйшымі" – апошнія былі пераважна ў Палескім ваяводзтве. У 1931 годзе колькасьць насельніцтва Заходняй Беларусі склала 4,6 мільёна чалавек, зь іх доля палякаў складала 49%, беларусаў – 28%. Больш за 700 тыс. палешукоў было зноў запісана "тутэйшымі". Да сёньня ў гісторыі незалежнай Беларусі быў праведзены адзін перапіс у 1999 годзе. Ён зафіксаваў, што ў Беларусі тады жыло 10 045 200 чалавек, зь іх беларусамі сябе назвалі 81,2 працэнты перапісаных. У 1999 годзе 74% людзей назвалі сваёй роднай мовай беларускую, мовай хатніх зносінаў назвалі беларускую 37%, а расейскую –63%. Валер Каліноўскі http://www.svaboda.org/content/article/1851593.html Назад "> 15.10.2009 Засакрэчаны перапіс 1937-га Цягам больш за 100 гадоў перапісы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі былі ня столькі дэмаграфічным, колькі палітычным інструмэнтам уладаў. Упершыню беларусаў перапісалі ў 1897 годзе. Тады быў праведзены першы перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі. Пад час таго перапісу ў падданых імпэратара Мікалая Другога ўвогуле не пыталіся пра нацыянальнасьць, пыталіся пра веравызнаньне і родную мову. Як выявіў той перапіс, беларускай мовай тады карысталася 4,3 працэнта жыхароў імпэрыі. Усяго ў Расеі тады налічылі больш чым 125 мільёнаў чалавек – такім чынам афіцыйна беларускамоўных было зафіксавана каля 5 з паловай мільёнаў чалавек. Першы імпэрскі перапіс застаўся апошнім. Наступныя разы ўсходніх беларусаў перапісвалі ўжо ў СССР (у 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гадах), а заходніх – у Рэчы Паспалітай (у 1921 і 1931 гадах). У 1926 годзе ў СССР беларусаў налічылі крыху больш за 4 мільёны. Самы таямнічы перапіс прайшоў у 1937 годзе, акурат напярэдадні праваслаўных калядаў. Перапісны ліст рэдагаваў сам Сталін, усё арганізоўвалася як важнейшая дзяржаўная кампанія, якая павінна была паказаць рост дэмаграфічных паказчыкаў ва ўмовах сацыялізму. Але ў часе піку масавых рэпрэсіяў перапісчыкі недалічыліся 10 мільёнаў чалавек, паколькі яны не бралі пад улік спэцкантынгент НКВД, куды ўваходзіў ГУЛАГ, і войска. Той перапіс зафіксаваў насельніцтва СССР у памеры 156 мільёнаў чалавек, пры тым што бягучы ўлік насельніцтва ў папярэднія гады даваў лічбу ў 165,7 мільёна. Выяўлялася, што ў войску і ГУЛАГу было каля 10 мільёнаў чалавек... На піку масавых рэпрэсіяў недалічыліся 10 мільёнаў чалавек Сталін быў абураны. СНК СССР адразу прызнаў гэты перапіс дэфэктным, яго вынікі засакрэціў, непасрэдныя арганізатары перапісу былі звольненыя, шмат хто зь іх быў рэпрэсаваны. Сталін загадаў правесьці новы перапіс у 1939 годзе. Тады палічылі "добра" і зафіксавалі больш за 170 мільёнаў чалавек насельніцтва СССР, зь іх беларусаў – 5,27 мільёна. Колькасьць беларусаў у часе іншых савецкіх перапісаў:   1959            1970             1979         1989 7913488     9051755     9462715     10036251   Беларусы, якія пражывалі на тэрыторыі Польшчы ў міжваенны час, трапілі пад перапіс два разы: у 1921 і 1931 гадах. Вынікі тых перапісаў адлюстроўваюць не столькі рэальны нацыянальны стан Заходняй Беларусі, колькі палітыку палянізацыі. Польскі перапіс 1921 году выявіў крыху больш 1 мільёна беларусаў, 550 тысяч праваслаўных палякаў і некалькі соцень тысяч чалавек, якія назвалі "тутэйшымі" – апошнія былі пераважна ў Палескім ваяводзтве. У 1931 годзе колькасьць насельніцтва Заходняй Беларусі склала 4,6 мільёна чалавек, зь іх доля палякаў складала 49%, беларусаў – 28%. Больш за 700 тыс. палешукоў было зноў запісана "тутэйшымі". Да сёньня ў гісторыі незалежнай Беларусі быў праведзены адзін перапіс у 1999 годзе. Ён зафіксаваў, што ў Беларусі тады жыло 10 045 200 чалавек, зь іх беларусамі сябе назвалі 81,2 працэнты перапісаных. У 1999 годзе 74% людзей назвалі сваёй роднай мовай беларускую, мовай хатніх зносінаў назвалі беларускую 37%, а расейскую –63%. Валер Каліноўскі http://www.svaboda.org/content/article/1851593.html Назад "> Засакрэчаны перапіс 1937-га | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 44 >>