15.10.2009 Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка Мужчыну, які памёр 10 гадоў таму, брэсцкія міліцыянты падазраюць у дачыненні да выбуху ў Мінску і пагражаюць прыцягнуць яго да адказнасці за нязгоду прыйсці ў аддзяленне і "адкатаць пальчыкі" Свайго мужа Івана жыхарка Брэста Вольга Брайлян пахавала амаль дзесяць гадоў таму. Былога вайскоўца, афіцэра запаса, расказала Еўрарадыё жанчына, дапамагаў хаваць ваенкамат. Вольга Брайлян: "Майго мужа хаваў ваенкамат. Яны давалі грошы, яны ж выдзялялі месца на могілках — на вайсковых могілках месца ў яго. Усё было, нават салют. Усё ж ішло праз ваенкамат". Але менш чым праз год пачаліся дзівосы: падаткавікі запатрабавалі ў нябожчыка аплаціць падатак на лецішча. Вольга Брайлян: "Хадзіла гады тры да іх высвятляла. Ледзь дамаглася, каб пры мне яго выкраслілі. А то — паўсміхаліся, выкраслілі, а на наступны год ізноў прыходзіць падатак на дачу. Галоўнае, што адзін участак, а два гаспадары! Прыходзіў падатак і на мяне, і на нябожчыка мужа". Але не паспела жанчына разабрацца з падаткавікамі, якія хацелі браць грошы і з жывога, і з нябожчыка, як непаразуменні пачаліся з міліцыяй. На пачатку 2009 года яна атрымала позву з Маскоўскага РАЎС Брэста з патрабаваннем, каб яе муж прыйшоў да іх для правядзення дактыласкапічнай экспертызы. Вольга Брайлян: "Патэлефанавала ім сказала: "Хлопцы, чалавека няма, чалавек дзесяць гадоў таму памёр". Яны кажуць: "Нам такія звесткі дае ваенкамат". Здавалася, на гэтым справу вырашылі, але праз тры месяцы на імя Івана Брайлян прыйшла другая позва з міліцыі. Жанчына вырашыла звярнуцца ў ваенкамат. Вольга Брайлян: "Звярнуліся туды, а там кажуць: "Не можа такога быць!" Звароты жанчыны паўсюль, нібыта, прымалі да ведама, але 8 кастрычніка прыйшла трэцяя позва. Прычым, з пагрозамі пакарання ў выпадку чарговай адмовы з'явіцца ў міліцыю. Вольга Брайлян зачытала, якімі карамі пагражаюць яе памерламу мужу. Апынулася — прывесці ў міліцыю прымусова. Вольга Брайлян: "У выпадку нез'яўлення без паважных прычын фізічная асоба можа быць падвергнутая прываду ў адпаведнасці з артыкулам 8.12 — ухіленне без паважных прычын ад няяўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс, альбо ў орган дазнання ці папярэдняга следства вядзе да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 24.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ "Аб адміністрацыйных парушэннях". Чаму чалавек, пахаваннем якога займаўся ваенкамат, застаецца ў спісах жывых ваеннаабавязаных афіцэраў запаса, Еўрарадыё пацікавілася ў намесніка ваеннага камісара аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята Брэста Алега Патуры. Як высветлілася, ваенкамат тут не пры чым. Алег Патура: "Звяртайцеся ў міліцыю і няхай яны пакажуць тыя спісы, паводле якіх мы маглі яго прозвішча падаць. Па-другое, мы спісы ў міліцыю не можам падаваць — у іх база звестак нашмат мацнейшая, чым у нас". Больш за тое, Вольга Брайлян не адзіная, у каго ваенкамат не выкрасліў са сваіх спісаў кагосьці са сваякоў.Алег Патура: "Яна не адна такая. Мы ўжо стаміліся за гэтае раздзяўбайства тлумачэнні даваць. Няхай навядуць у сябе парадак". Як прызнаўся Еўрарадыё следчы аддзела дазнання Маскоўскага РАЎС Брэста Дзмітрый Гуцікаў, парадку ў іх базе сапраўды няма. Але вінаватыя, паводле яго слоў, у сённяшніх непаразуменнях усё адно ваенкаматы. Дзмітрый Гуцікаў: "Гэтыя спісы бралі ў ваенкаматах. Калісьці чалавек быў пастаўлены там на ўлік як асоба, якая падлягае ваеннай рэгістрацыі, і гэтыя спісы былі перададзеныя ў міліцыю. А іх ніхто не адпрацаваў. Там частка людзей былі дактыласкапаваная, частка памерла, частку супрацоўнікі міліцыі ўжо "адкаталі". І адбылося такое бязладдзе. З шаснаццацігадовага ўзросту паставілі людзей у ваенкамаце. І ваенкаматы ж далей не адсочваюць сітуацыю, што з імі адбываецца далей. Так гэтыя спісы і падалі — ёсць людзі і ёсць". Зараз, кажа супрацоўнік РАЎС, спісы пераправерылі і нябожчыкаў з базы выкраслілі. Дарэчы, як высветлілася, у Міністэрстве ўнутраных спраў створаная спецыяльная база тых, чыіх пальчыкаў у базе МУС няма. І хто падлягае дактыласкапаванню. Праўда, тут жа адзначыў, што справа гэтая добраахвотная і ніякай адказнасці за адмову няма. У тым ліку і той, пра якую гаворыцца ў атрыманай Вольгай Брайлян позве. Дзмітрый Гуцікаў: "Усё гэта робіцца добраахвотна. Ніхто ніякіх мер, якія пазначаныя ў позвах, прымаць не будзе. Проста распрацаваны афіцыйны бланк позвы, і на ім рассылаецца гэта ўсё". Спецыяльную, "нестандартную" позву не рабілі, паводле слоў міліцыянта, дзеля таго, каб людзей супакоіць. Каб тыя не думалі, што над імі хтосьці такім чынам жартуе. А вось нібыта стандартны бланк міліцэйскай позвы добра знаёмы кожнаму беларусу. Зміцер Панямонаў. http://www.euroradio.fm/by/1003/reports/39545/ Назад "> 15.10.2009 Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка Мужчыну, які памёр 10 гадоў таму, брэсцкія міліцыянты падазраюць у дачыненні да выбуху ў Мінску і пагражаюць прыцягнуць яго да адказнасці за нязгоду прыйсці ў аддзяленне і "адкатаць пальчыкі" Свайго мужа Івана жыхарка Брэста Вольга Брайлян пахавала амаль дзесяць гадоў таму. Былога вайскоўца, афіцэра запаса, расказала Еўрарадыё жанчына, дапамагаў хаваць ваенкамат. Вольга Брайлян: "Майго мужа хаваў ваенкамат. Яны давалі грошы, яны ж выдзялялі месца на могілках — на вайсковых могілках месца ў яго. Усё было, нават салют. Усё ж ішло праз ваенкамат". Але менш чым праз год пачаліся дзівосы: падаткавікі запатрабавалі ў нябожчыка аплаціць падатак на лецішча. Вольга Брайлян: "Хадзіла гады тры да іх высвятляла. Ледзь дамаглася, каб пры мне яго выкраслілі. А то — паўсміхаліся, выкраслілі, а на наступны год ізноў прыходзіць падатак на дачу. Галоўнае, што адзін участак, а два гаспадары! Прыходзіў падатак і на мяне, і на нябожчыка мужа". Але не паспела жанчына разабрацца з падаткавікамі, якія хацелі браць грошы і з жывога, і з нябожчыка, як непаразуменні пачаліся з міліцыяй. На пачатку 2009 года яна атрымала позву з Маскоўскага РАЎС Брэста з патрабаваннем, каб яе муж прыйшоў да іх для правядзення дактыласкапічнай экспертызы. Вольга Брайлян: "Патэлефанавала ім сказала: "Хлопцы, чалавека няма, чалавек дзесяць гадоў таму памёр". Яны кажуць: "Нам такія звесткі дае ваенкамат". Здавалася, на гэтым справу вырашылі, але праз тры месяцы на імя Івана Брайлян прыйшла другая позва з міліцыі. Жанчына вырашыла звярнуцца ў ваенкамат. Вольга Брайлян: "Звярнуліся туды, а там кажуць: "Не можа такога быць!" Звароты жанчыны паўсюль, нібыта, прымалі да ведама, але 8 кастрычніка прыйшла трэцяя позва. Прычым, з пагрозамі пакарання ў выпадку чарговай адмовы з'явіцца ў міліцыю. Вольга Брайлян зачытала, якімі карамі пагражаюць яе памерламу мужу. Апынулася — прывесці ў міліцыю прымусова. Вольга Брайлян: "У выпадку нез'яўлення без паважных прычын фізічная асоба можа быць падвергнутая прываду ў адпаведнасці з артыкулам 8.12 — ухіленне без паважных прычын ад няяўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс, альбо ў орган дазнання ці папярэдняга следства вядзе да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 24.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ "Аб адміністрацыйных парушэннях". Чаму чалавек, пахаваннем якога займаўся ваенкамат, застаецца ў спісах жывых ваеннаабавязаных афіцэраў запаса, Еўрарадыё пацікавілася ў намесніка ваеннага камісара аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята Брэста Алега Патуры. Як высветлілася, ваенкамат тут не пры чым. Алег Патура: "Звяртайцеся ў міліцыю і няхай яны пакажуць тыя спісы, паводле якіх мы маглі яго прозвішча падаць. Па-другое, мы спісы ў міліцыю не можам падаваць — у іх база звестак нашмат мацнейшая, чым у нас". Больш за тое, Вольга Брайлян не адзіная, у каго ваенкамат не выкрасліў са сваіх спісаў кагосьці са сваякоў.Алег Патура: "Яна не адна такая. Мы ўжо стаміліся за гэтае раздзяўбайства тлумачэнні даваць. Няхай навядуць у сябе парадак". Як прызнаўся Еўрарадыё следчы аддзела дазнання Маскоўскага РАЎС Брэста Дзмітрый Гуцікаў, парадку ў іх базе сапраўды няма. Але вінаватыя, паводле яго слоў, у сённяшніх непаразуменнях усё адно ваенкаматы. Дзмітрый Гуцікаў: "Гэтыя спісы бралі ў ваенкаматах. Калісьці чалавек быў пастаўлены там на ўлік як асоба, якая падлягае ваеннай рэгістрацыі, і гэтыя спісы былі перададзеныя ў міліцыю. А іх ніхто не адпрацаваў. Там частка людзей былі дактыласкапаваная, частка памерла, частку супрацоўнікі міліцыі ўжо "адкаталі". І адбылося такое бязладдзе. З шаснаццацігадовага ўзросту паставілі людзей у ваенкамаце. І ваенкаматы ж далей не адсочваюць сітуацыю, што з імі адбываецца далей. Так гэтыя спісы і падалі — ёсць людзі і ёсць". Зараз, кажа супрацоўнік РАЎС, спісы пераправерылі і нябожчыкаў з базы выкраслілі. Дарэчы, як высветлілася, у Міністэрстве ўнутраных спраў створаная спецыяльная база тых, чыіх пальчыкаў у базе МУС няма. І хто падлягае дактыласкапаванню. Праўда, тут жа адзначыў, што справа гэтая добраахвотная і ніякай адказнасці за адмову няма. У тым ліку і той, пра якую гаворыцца ў атрыманай Вольгай Брайлян позве. Дзмітрый Гуцікаў: "Усё гэта робіцца добраахвотна. Ніхто ніякіх мер, якія пазначаныя ў позвах, прымаць не будзе. Проста распрацаваны афіцыйны бланк позвы, і на ім рассылаецца гэта ўсё". Спецыяльную, "нестандартную" позву не рабілі, паводле слоў міліцыянта, дзеля таго, каб людзей супакоіць. Каб тыя не думалі, што над імі хтосьці такім чынам жартуе. А вось нібыта стандартны бланк міліцэйскай позвы добра знаёмы кожнаму беларусу. Зміцер Панямонаў. http://www.euroradio.fm/by/1003/reports/39545/ Назад "> Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 44 >>