17.10.2009 Свята толькі для ўлады Праваабаронцам з Берасця Уладзіміру Вялічкіну, Уладзіміру Малею і Ігару Маслоўскаму адмоўлена з боку Берасцейскага гарвыканкама ў магчымасці прыняць удзел у святкаванні 20-годдзя сяброўства гарадоў-пабрацімаў Берасця і Равенсбурга. Прычына адмовы лішні раз паказала непавагу ўлады да свайго народа, як сказаў Уладзімір Вялічкін, цытуючы адказ: -У рамках святкавання 20-годдзя партнёрскіх сувязяў гарадоў Равенсбурга і Берасця,  згодна з планам прабывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана. Вялічкін лічыць, што берасцейская ўлада настолькі ўжо адарвалася ад народа, што ёй не патрэбна разглядаць пытанні:  ці ўвогуле запрашаць берасцейцаў на нейкія святкаванні або нават проста ставіць у вядомасць грамадзян аб гэтых   святкаваннях. У пачатку кастрычніка праваабаронцы па запрашэнню нямецкага боку наведалі горад Равенсбург, дзе мелі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, уладамі і бургамістрам Вайтэнгартэна Эвальдам. Ён узначальвае дэлегацыю, што прыехала на святкаванне ў Берасце. З ім ішла размова ў Равенсбургу аб удзеле праваабаронцаў у свяце. Па словах Вялічкіна, адказ гарвыканкама будзе разасланы па ўсіх кантактах, якія яны навязалі ў Равенсбургу, асабіста Эвальду і ў Раду Равенсбурга. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20546.html Назад "> 17.10.2009 Свята толькі для ўлады Праваабаронцам з Берасця Уладзіміру Вялічкіну, Уладзіміру Малею і Ігару Маслоўскаму адмоўлена з боку Берасцейскага гарвыканкама ў магчымасці прыняць удзел у святкаванні 20-годдзя сяброўства гарадоў-пабрацімаў Берасця і Равенсбурга. Прычына адмовы лішні раз паказала непавагу ўлады да свайго народа, як сказаў Уладзімір Вялічкін, цытуючы адказ: -У рамках святкавання 20-годдзя партнёрскіх сувязяў гарадоў Равенсбурга і Берасця,  згодна з планам прабывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана. Вялічкін лічыць, што берасцейская ўлада настолькі ўжо адарвалася ад народа, што ёй не патрэбна разглядаць пытанні:  ці ўвогуле запрашаць берасцейцаў на нейкія святкаванні або нават проста ставіць у вядомасць грамадзян аб гэтых   святкаваннях. У пачатку кастрычніка праваабаронцы па запрашэнню нямецкага боку наведалі горад Равенсбург, дзе мелі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, уладамі і бургамістрам Вайтэнгартэна Эвальдам. Ён узначальвае дэлегацыю, што прыехала на святкаванне ў Берасце. З ім ішла размова ў Равенсбургу аб удзеле праваабаронцаў у свяце. Па словах Вялічкіна, адказ гарвыканкама будзе разасланы па ўсіх кантактах, якія яны навязалі ў Равенсбургу, асабіста Эвальду і ў Раду Равенсбурга. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20546.html Назад "> Свята толькі для ўлады | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
12.10.2009
Ідэолаг Брэсцкай вобласці заклікаў журналістаў да большай крытычнасці
12.10.2009
Трох перапісчыкаў пакусалі сабакі
11.10.2009
Паштоўкі да прэзідэнта
11.10.2009
Абарона ад псіхічна хворых грамадзян?
10.10.2009
Акцыя на вуліцах Бярозы
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 33 >>