17.10.2009 Штраф за нестатутную дзейнасць Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне суддзі суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна Аксаны Сарахман, якая 14 ліпеня на 10 базавых велічынь аштрафавала за нестатутную дзейнасць мясцовую царкву "Новае пакаленне" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча на скаргу старшыні царквы Генадзя Ахрымовіча ад 16 верасня. Аўтар скаргі адзначаў, што рашэнне баранавіцкага суда, якое 20 жніўня было пакінута ў сіле Брэсцкім абласным судом, незаконнае. У прыватнасці, паводле яго меркавання, былі парушаны нормы працэсуальнага заканадаўства пры складанні пратакола, таму што ні вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў, ні згаданыя ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў якасці сведак міліцыянеры не з'яўляліся відавочцамі мерапрыемства. Яны склалі пратакол толькі на падставе рэкламнага праспекта, гаворыцца ў скарзе. Яе аўтар адзначае, што паводле заканадаўства факт учынення супрацьпраўнага дзеяння павінен быць устаноўлены і даказаны. У скарзе паведамляецца, што 21 чэрвеня на малітоўным сходзе вернікаў царквы "Новае пакаленне" разглядаліся пытанні разбурэння радавых праклёнаў, сурокаў і абгаворвання, якія не супярэчаць закону і статуту рэлігійнай абшчыны. У той дзень Пузікаў склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі з правядзеннем у царкве мерапрыемстваў па разбурэнні радавых праклёнаў, сурокаў і абгаворвання. Паводле меркавання чыноўніка, гэта не адносіцца да статутнай дзейнасці абшчыны і трапляе пад дзеянне ч. 1 арт. 9.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БелаПАН Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20536.html Назад "> 17.10.2009 Штраф за нестатутную дзейнасць Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне суддзі суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна Аксаны Сарахман, якая 14 ліпеня на 10 базавых велічынь аштрафавала за нестатутную дзейнасць мясцовую царкву "Новае пакаленне" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча на скаргу старшыні царквы Генадзя Ахрымовіча ад 16 верасня. Аўтар скаргі адзначаў, што рашэнне баранавіцкага суда, якое 20 жніўня было пакінута ў сіле Брэсцкім абласным судом, незаконнае. У прыватнасці, паводле яго меркавання, былі парушаны нормы працэсуальнага заканадаўства пры складанні пратакола, таму што ні вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў, ні згаданыя ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў якасці сведак міліцыянеры не з'яўляліся відавочцамі мерапрыемства. Яны склалі пратакол толькі на падставе рэкламнага праспекта, гаворыцца ў скарзе. Яе аўтар адзначае, што паводле заканадаўства факт учынення супрацьпраўнага дзеяння павінен быць устаноўлены і даказаны. У скарзе паведамляецца, што 21 чэрвеня на малітоўным сходзе вернікаў царквы "Новае пакаленне" разглядаліся пытанні разбурэння радавых праклёнаў, сурокаў і абгаворвання, якія не супярэчаць закону і статуту рэлігійнай абшчыны. У той дзень Пузікаў склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі з правядзеннем у царкве мерапрыемстваў па разбурэнні радавых праклёнаў, сурокаў і абгаворвання. Паводле меркавання чыноўніка, гэта не адносіцца да статутнай дзейнасці абшчыны і трапляе пад дзеянне ч. 1 арт. 9.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БелаПАН Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20536.html Назад "> Штраф за нестатутную дзейнасць | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 44 >>