20.10.2009 Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам Праваабаронцы Ўладзімір Вялічкін, Уладзімір Малей ды Ігар Маслоўскі  падчас наведвання выбараў у Нямеччыне ў верасні пабывалі ў партнёрскай супольнасці грамадаў беларускага Брэста – гарадах Равенсбург, Вайнгартэн, Байндт, Байенфурт і Бэрг. Яны мелі сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўнікамі партый і грамадскіх арганізацый. Тыя выказалі надзею, што ўдасца сустрэцца падчас святкавання 20-х Угодкаў партнёрства гарадоў у Брэсце, на Тыдні нямецкай мовы і культуры. Трое праваабаронцаў звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай, каб іх афіцыйна запрасілі на ўрачыстасці. На днях атрымалі адмоўны адказ. Між іншым, там пішацца: "Згодна з планам прыбывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана". Спадар Вялічкін так пракаментаваў здарэнне ў інтэрв'ю Еўрарадыё: Вялічкін: Гэты адказ нам  паставіў пытанне, але і нейкім чынам патлумачыў: а што такое горад?  Нейкія арганізацыі ці што? Таму што гэты горад выключае, цытую яшчэ раз, "прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, партыяў, прыватных асобаў". Каму служыць гэты горад? Выключае гэтае партнёрства гарадоў не арганізацыі, а ўвогуле грамадскасць Берасця. У нас трыста тысячаў насельніцтва і вельмі абмежаваная колькасць – некалькі дзясяткаў чыноўнікаў – тых, хто мае магчымасць неяк браць удзел  у партнёрстве гарадоў. Дарэчы, сёлета мерапрыемствы Тыдня ў Брэсце былі як ніколі малалюднымі. І гэта пры тым, што абодва мясцовыя  ўніверсітэты рыхтуюць студэнтаў з дыпломнай спецыяльнасцю "нямецкая мова", а ў адным — імя Пушкіна — нават існуе факультэт замежных моваў. У подпісе да адказу чыноўнік зрабіў тры граматычныя памылкі ў назве сваёй пасады — "наместнік старшіні гарвыканкома" http://spring96.org/be/news/30065/ Назад "> 20.10.2009 Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам Праваабаронцы Ўладзімір Вялічкін, Уладзімір Малей ды Ігар Маслоўскі  падчас наведвання выбараў у Нямеччыне ў верасні пабывалі ў партнёрскай супольнасці грамадаў беларускага Брэста – гарадах Равенсбург, Вайнгартэн, Байндт, Байенфурт і Бэрг. Яны мелі сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўнікамі партый і грамадскіх арганізацый. Тыя выказалі надзею, што ўдасца сустрэцца падчас святкавання 20-х Угодкаў партнёрства гарадоў у Брэсце, на Тыдні нямецкай мовы і культуры. Трое праваабаронцаў звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай, каб іх афіцыйна запрасілі на ўрачыстасці. На днях атрымалі адмоўны адказ. Між іншым, там пішацца: "Згодна з планам прыбывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана". Спадар Вялічкін так пракаментаваў здарэнне ў інтэрв'ю Еўрарадыё: Вялічкін: Гэты адказ нам  паставіў пытанне, але і нейкім чынам патлумачыў: а што такое горад?  Нейкія арганізацыі ці што? Таму што гэты горад выключае, цытую яшчэ раз, "прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, партыяў, прыватных асобаў". Каму служыць гэты горад? Выключае гэтае партнёрства гарадоў не арганізацыі, а ўвогуле грамадскасць Берасця. У нас трыста тысячаў насельніцтва і вельмі абмежаваная колькасць – некалькі дзясяткаў чыноўнікаў – тых, хто мае магчымасць неяк браць удзел  у партнёрстве гарадоў. Дарэчы, сёлета мерапрыемствы Тыдня ў Брэсце былі як ніколі малалюднымі. І гэта пры тым, што абодва мясцовыя  ўніверсітэты рыхтуюць студэнтаў з дыпломнай спецыяльнасцю "нямецкая мова", а ў адным — імя Пушкіна — нават існуе факультэт замежных моваў. У подпісе да адказу чыноўнік зрабіў тры граматычныя памылкі ў назве сваёй пасады — "наместнік старшіні гарвыканкома" http://spring96.org/be/news/30065/ Назад "> Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 44 >>