22.10.2009 Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст. Цяпер прыехала і згадзілася распавесці пра той дзень. – Трапіла я на плошчу без чвэрці пяць, было холадна, зайшла пачакаць у кавярню. Заўважыла, што не адна заўчасна прыехала. Было многа міліцыянтаў, гулялі "парачкамі", пад'язджалі аўтобусы з зацененымі шыбамі. Праз гадзіну выйшла на плошчу пашукаць удзельнікаў акцыі. Было шмат мужчын у цывільным з рацыямі. Два падыйшлі да мяне: "А вы з намі пройдзеце?" Ды не, кажу, я сябра свайго чакаю. Потым скіравала да групы маладзёнаў, яны сказалі: далучайся. Мне далі партрэт. Мы пашыхтаваліся. Але ўсё доўжылася літаральна паўтары хвіліны. Ззаду пад'ехаў аўтобус, тупат ног – падбегла сотня амапаўцаў. Мяне схапілі моцныя рукі. Я спрабавала супраціўляцца, але яны былі шмат мацней. У аўтобус закідвалі бы дровы, кажа Інга. Білі нагамі, як па футбольным мячыку. Цяпер мае пабітае калена, гематомы на спіне, сцёгнах. Прывезлі ў аддзел міліцыі. – У РАУС нас усіх паставілі ў калідоры тварам да сцяны, рукі за галавой. Амапавец раптам пачаў гарланіць на аднаго хлопца, біць яго. Праз нейкі час пацягнулі Анатоля Лябедзьку некуды. Ён пытаўся пра іх імёны. Адзін хлопец, Паша, заступіўся за яго. Яго таксама пачалі штурхаць. Потым яшчэ аднаго хлопца павалаклі невядома куды. "Закапваць" – такія жарты стандартныя. У знак пратэсту мы селі на падлогу. Пакуль не скажуць, куды павялі, і не прывядуць назад, не ўстанем. Праз гадзіны паўтары яго адпусцілі. Міліцыянт злосны быў, што не ўстаем, падыйшоў да нас і стаў біць па нагах. Асабліва дзяўчыну ўразілі нежывыя, нібы ў абкуранага траўкай, манеры міліцэйскага афіцэра, як сказала Інга, "маладога яшчэ чалавека, прыгожага мужчыны, але з выглядам поўнага зомбі". – На развітанне міліцыянт, ён нейкі там начальнік, але ніхто з іх не называўся, сказаў, што на Кастрычніцкай збірацца нельга. Я пытаю: а на Якуба Коласа можна? Не, кажа, і там нельга. Дык дзе тады можна? А наогул, кажа, збірацца не трэба. За-ба-ро-не-на. Нагадаем, што Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне распачаць кампанію па інфармаванні грамадства пра асабліва жорсткіх асоб сярод міліцыі і АМАП Пятро Васілеўскі http://spring96.org/be/news/30082/ Назад "> 22.10.2009 Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст. Цяпер прыехала і згадзілася распавесці пра той дзень. – Трапіла я на плошчу без чвэрці пяць, было холадна, зайшла пачакаць у кавярню. Заўважыла, што не адна заўчасна прыехала. Было многа міліцыянтаў, гулялі "парачкамі", пад'язджалі аўтобусы з зацененымі шыбамі. Праз гадзіну выйшла на плошчу пашукаць удзельнікаў акцыі. Было шмат мужчын у цывільным з рацыямі. Два падыйшлі да мяне: "А вы з намі пройдзеце?" Ды не, кажу, я сябра свайго чакаю. Потым скіравала да групы маладзёнаў, яны сказалі: далучайся. Мне далі партрэт. Мы пашыхтаваліся. Але ўсё доўжылася літаральна паўтары хвіліны. Ззаду пад'ехаў аўтобус, тупат ног – падбегла сотня амапаўцаў. Мяне схапілі моцныя рукі. Я спрабавала супраціўляцца, але яны былі шмат мацней. У аўтобус закідвалі бы дровы, кажа Інга. Білі нагамі, як па футбольным мячыку. Цяпер мае пабітае калена, гематомы на спіне, сцёгнах. Прывезлі ў аддзел міліцыі. – У РАУС нас усіх паставілі ў калідоры тварам да сцяны, рукі за галавой. Амапавец раптам пачаў гарланіць на аднаго хлопца, біць яго. Праз нейкі час пацягнулі Анатоля Лябедзьку некуды. Ён пытаўся пра іх імёны. Адзін хлопец, Паша, заступіўся за яго. Яго таксама пачалі штурхаць. Потым яшчэ аднаго хлопца павалаклі невядома куды. "Закапваць" – такія жарты стандартныя. У знак пратэсту мы селі на падлогу. Пакуль не скажуць, куды павялі, і не прывядуць назад, не ўстанем. Праз гадзіны паўтары яго адпусцілі. Міліцыянт злосны быў, што не ўстаем, падыйшоў да нас і стаў біць па нагах. Асабліва дзяўчыну ўразілі нежывыя, нібы ў абкуранага траўкай, манеры міліцэйскага афіцэра, як сказала Інга, "маладога яшчэ чалавека, прыгожага мужчыны, але з выглядам поўнага зомбі". – На развітанне міліцыянт, ён нейкі там начальнік, але ніхто з іх не называўся, сказаў, што на Кастрычніцкай збірацца нельга. Я пытаю: а на Якуба Коласа можна? Не, кажа, і там нельга. Дык дзе тады можна? А наогул, кажа, збірацца не трэба. За-ба-ро-не-на. Нагадаем, што Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне распачаць кампанію па інфармаванні грамадства пра асабліва жорсткіх асоб сярод міліцыі і АМАП Пятро Васілеўскі http://spring96.org/be/news/30082/ Назад "> Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 44 >>