07.01.2019 Грамадства
Дзед Мароз навакольнымі шляхамі дабраўся да плошчы
6 студзеня 2019г. на Плошчы Леніна прайшла чарговая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ пад Берасцем. Сабралася каля 150 чалавек.
Сённяшнюю сустрэчу наведаў Дзед Мароз і Снягурка,чыталіся вершы, пеліся песні, дзеці атрымалі смачныя цукеркі.
Дзедам Марозам таксама была закранута тэма будаўніцтва шкоднага свінцовага прадпрыемства, абяцаў ва ўсім разабрацца і замарозіць чыноўнікаў, якія кепска выконваюць сваю працу.
За выступам Дзеда Мароза сачылі не толькі людзі, але і супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, здымалі ўсё на відэакамеру.