14.01.2019 Грамадства
Ліс на Волі!
14 студзеня 2019 года грамадзкаму актывісту Канстанціну Астапуку аддалі касцюм ліса.

Нагадаем, 11 лістапада 2018 года на плошчы Леніна ў Берасці пасля кармлення галубоў супрацоўнікі міліцыі затрымалі ЛІСа. ЛІСа даставілі ў Ленінскі РАЎС для разбіральніцтва.
У папярэднюю нядзелю берасцейцы збіралі подпісы каб сустрэцца з кіраўніком вобласці Анатолем Лісам. І гэтым разам ЛІС прыйшоў, але не старшыня аблвыканкама, а аніматар у касцюме ліса. Ліс раздаваў паветраныя балонікі-"каўбаскі" дзецям...

Неўзабаве Ліса затрымаў АМАП. Спецыяльна навучаныя хлопцы, схапілі небяспечна вясёлага Ліса і запіхнулі ў аўтазак...
https://www.facebook.com/100011350304368/videos/900740310314304/?t=4
“Я не думаў, што мяне затрымаюць. Але ад міліцыі, ад Самасюка, чакаў што заўгодна. Спачатку казалі, што затрымліваюць па крымінальнай справе, потым - да высвятлення асобы, потым па 23.34-1...
Я быў у восьмай камеры, затрымлівалі і змяшчалі ў ІЧУ на загад начальніка. Пасля майго затрымання ў міліцыі была цэлая нарада. Думалі, што са мной рабіць. Потым прынеслі позву на 12 на наступную нядзелю”, - распавядаў па вызваленні Канстанцін Астапук.
Касцюм ліса, як рэчавы доказ, праляжаў у адмысловым сховішчы Ленінскага РАЎС г.Брэста 2 месяцы, і нарэшце быў вернуты ўладальніку. Справа скончылась нічым.
http://brestspring.com/index.php?id=272&page=3&rub=&year=2018