27.12.2011 Грамадства Баранавічы: Чарнавус рыхтуе мітынг супраць ціску на прадпрымальнікаў Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку на мітынг у старым парку горада на знак пратэсту супраць умяшальніцтва ўладаў у выбары рады рынку.">
Баранавічы: Чарнавус рыхтуе мітынг супраць ціску на прадпрымальнікаў | «Берасцейская Вясна»
27.12.2011Грамадства Баранавічы: Чарнавус рыхтуе мітынг супраць ціску на прадпрымальнікаў
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку на мітынг у старым парку горада на знак пратэсту супраць умяшальніцтва ўладаў у выбары рады рынку. Паводле заяўкі, мітынг плянуецца 19 студзеня з 15-й да 17-й гадзіны. Мяркуецца ўдзел у ім да 600 чалавек. На каапэратыўным рынку ў Баранавічах былі праведзеныя выбары рады, сябрам якой стаў і Мікола Чарнавус. Але прадпрымальнік тлумачыць, што гарвыканкам не прызнае новую раду і настойвае на яе пераабраньні. Мікола Чарнавус кажа, што «такім чынам улады хочуць паставіць у раду рынка сваіх стаўленьнікаў, а ня тых, хто быў абраны прадпрымальнікамі». www.svaboda.org/content/article/24434824.html
Архіў навін
21.12.2011 НАША НАВІНА Быць або не быць Юрыдычным адрасе Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»
21.12.2011 НАША НАВІНА А ці была дадатак? Ваеннаслужачым і і ваенным пенсіянерам з 1 лістапада былі павышаны выплаты па акладаў за воінскае званне. Звычайна павышэнне акладаў і пенсій адбываецца адзін раз у год. У сувязі з інфляцыяй аклады і пенсіі ваеннаслужачым МА, МУС былі павышаны ў сярэднім на 25-30%.
17.08.2011 НАША НАВІНА Народжаны Брэсцкім гарвыканкамам дакумант з'яўляецца "юрыдычным нонсэнсам" 17 жніўня ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце праваабаронца Вялічкін атрымаў адказ на сваю заяўку па дазвол на піекетаваньне 22 жніўня з 16.00 да 17.00 на стадыёне "Лакаматыў" за подпісам кіраўніка справамі гарвыканкама В.В. Чарнова.