22.12.2008  Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды? У горадзе пагалоска: палац, з помпай адчынены год таму, сядае на мель. Няўжо праўда? А як жа жалезная ўстаноўка на самаакупляльнасць? У адміністрацыі карцінку напачатку падалі неблагую. Жаночы голас пацікавіўся: "У вас хлопчык? Двое? Прыводзьце, прыводзьце абодвух, у нас новыя трэнеры, адзін з Берасця, другі з Мінску, трэці з Пінску… Што вы, якія варагі, не з Расіі, не, свае, нашы беларусы…" Я аж праслязіўся. Нарэшце! І бясплатна! "А ці рэнтабельныя вы", – пытаю. Што кошты на коўзанне з дзесяці тысяч на восем з паловай знізілі для дарослых і пяць для дзяцей за гадзіну, гэта добра, але ці рэнтабельныя? І прыводжу прыклад брэсцкага Лядовага палаца, які толькі на шосты год выйшаў на нуль. "А школа – яна рэнтабельная? – паставілі мяне на месца з Пружанаў. – Мы ж як СДЗЮШАР – спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву. І ўсё-такі так, мы грашова не прыбытак, але і не страта". Пытаю пра версію, што недаборы ёсць. На тым канцы дроту не адмаўляюць. Але акрэсліваюць змагарнасць за кантынгент. Маўляў, дамаўляемся, і нам нават на аўтобусах падвозяць. Гэта супадае з інфамі маёй крыніцы. З Клепачоў, Слабудкі – з багатых гаспадарак – дзяцей давозяць аўтобусамі. Тэлефаную ў Лінова, гэта 12 кіламетраў, у школу. Дырэктар кажа, што лістоў з Лядовага з просьбай накіроўваць больш дзяцей не атрымліваў. У школе № 1 Пружанаў завуч паказала разуменне і дыпламатычна паабяцала "яшчэ раз азадачыць". Дырэктар сказаў, што павесіць другую аб'яву, больш свежую. – А так хто ходзе той і ходзе, мы ж не можам у спіну выпіхваць. Такім чынам, не атрымала пацверджання версія пра лісты, якія нібыта рассылае адміністрацыя Лядовага па школах. Супакоілі былі мяне і ў хірургіі мясцовай райбальніцы. Загадчык аддзялення сказаў: напачатку былі траўмы, бо масавая цікавасць, а цяпер усё ўляглося. Прынамсі, дзеці дык наогул не прыходзяць з Лядовага. Дарослыя з амбулаторнымі выпадкамі. Цяжкіх, пагатоў несумяшчальных з жыццём, не зафіксавана. Пацвердзіў і цяперашні дырэктар (першы, хакейны трэнер з Мінска, звольніўся) Васіль Зуй: – Траўм не бывае ў нас практычна. Хоць від спорту так, экстрэмальны. Але абыходзіцца. Дарослым, праўда, цяжэй на каньках стаяць. І пачаў быў гаварыць пра сябе, што ўмее катацца. Пытаю ў шчырага дырэктара, а як з трэнерамі, ці не варта было б апынуцца ў сістэме не адукацыі, а спорта і турызма, бо там аклады большыя… – Не, я быў і застаюся з дзецьмі, – хіба не разумее мяне спадар Зуй. – Ды й я лёгкаатлет. Ёсць у нас яшчэ адна школа спартовая… Адчувальна, што душой спадар Зуй там. Бо і пра пляцоўкі каля Лядовага без энтузіязму: так, ёсць, для тэніса, мініфутбола, валейбола ёсць. Збольшага летам іграюць у тэніс. Але бегавыя там, у той другой школе… Тут я выбачыўся, што перабіў яго, пра язду на каньках, і ён падхапіў нітку размовы пра спорт, узрост: – Можа мне і позна ўжо перакоўвацца ў спартоўцы, бо за пяцьдзесят. Але ж я адміністратар. А на каньках я … канькамі я нармальна валодаю. У адрозненне ад завуча Руфіны Аляксандраўны, якая ўсё гвалціла мяне перайсці "на общепонятный язык, потому что я из России и ничего не понимаю", спадар Зуй разумеў добра і без задніх думак сказаў: – Наконт рэнтабельнасці гэта 30 адсоткаў. Трыццаць адсоткаў мы збіраем грошай. Бо ж мы школа. Ці баюся крызіса? А як жа. Ужо адчувальна. Вось абяцалі нам уніформу імпартовую з Брэста, дык мы запыт яшчэ раз падмацавалі. Нешта тармозяць з пастаўкай… . Так што пакуль тут хутчэй знак Пытання. Але – які можа перарасьці ў знак Бяды. Скажам так: калі Брэсцкі лядовы хаця б не стратны, дык і пытанні гэтым здымаюцца. А калі 70 адсоткаў бяруцца з бюджэта пры першапачатковай мэтаўстаноўцы акупіць выдаткі і працаваць самаакупна – згадзіцеся, пытанне ёсць. І калі трэба будзе нешта скарачаць, дык найперш скароцяць не школы агульнаадукацыйныя – так ці не? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-22.1250838226 "> 22.12.2008  Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды? У горадзе пагалоска: палац, з помпай адчынены год таму, сядае на мель. Няўжо праўда? А як жа жалезная ўстаноўка на самаакупляльнасць? У адміністрацыі карцінку напачатку падалі неблагую. Жаночы голас пацікавіўся: "У вас хлопчык? Двое? Прыводзьце, прыводзьце абодвух, у нас новыя трэнеры, адзін з Берасця, другі з Мінску, трэці з Пінску… Што вы, якія варагі, не з Расіі, не, свае, нашы беларусы…" Я аж праслязіўся. Нарэшце! І бясплатна! "А ці рэнтабельныя вы", – пытаю. Што кошты на коўзанне з дзесяці тысяч на восем з паловай знізілі для дарослых і пяць для дзяцей за гадзіну, гэта добра, але ці рэнтабельныя? І прыводжу прыклад брэсцкага Лядовага палаца, які толькі на шосты год выйшаў на нуль. "А школа – яна рэнтабельная? – паставілі мяне на месца з Пружанаў. – Мы ж як СДЗЮШАР – спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву. І ўсё-такі так, мы грашова не прыбытак, але і не страта". Пытаю пра версію, што недаборы ёсць. На тым канцы дроту не адмаўляюць. Але акрэсліваюць змагарнасць за кантынгент. Маўляў, дамаўляемся, і нам нават на аўтобусах падвозяць. Гэта супадае з інфамі маёй крыніцы. З Клепачоў, Слабудкі – з багатых гаспадарак – дзяцей давозяць аўтобусамі. Тэлефаную ў Лінова, гэта 12 кіламетраў, у школу. Дырэктар кажа, што лістоў з Лядовага з просьбай накіроўваць больш дзяцей не атрымліваў. У школе № 1 Пружанаў завуч паказала разуменне і дыпламатычна паабяцала "яшчэ раз азадачыць". Дырэктар сказаў, што павесіць другую аб'яву, больш свежую. – А так хто ходзе той і ходзе, мы ж не можам у спіну выпіхваць. Такім чынам, не атрымала пацверджання версія пра лісты, якія нібыта рассылае адміністрацыя Лядовага па школах. Супакоілі былі мяне і ў хірургіі мясцовай райбальніцы. Загадчык аддзялення сказаў: напачатку былі траўмы, бо масавая цікавасць, а цяпер усё ўляглося. Прынамсі, дзеці дык наогул не прыходзяць з Лядовага. Дарослыя з амбулаторнымі выпадкамі. Цяжкіх, пагатоў несумяшчальных з жыццём, не зафіксавана. Пацвердзіў і цяперашні дырэктар (першы, хакейны трэнер з Мінска, звольніўся) Васіль Зуй: – Траўм не бывае ў нас практычна. Хоць від спорту так, экстрэмальны. Але абыходзіцца. Дарослым, праўда, цяжэй на каньках стаяць. І пачаў быў гаварыць пра сябе, што ўмее катацца. Пытаю ў шчырага дырэктара, а як з трэнерамі, ці не варта было б апынуцца ў сістэме не адукацыі, а спорта і турызма, бо там аклады большыя… – Не, я быў і застаюся з дзецьмі, – хіба не разумее мяне спадар Зуй. – Ды й я лёгкаатлет. Ёсць у нас яшчэ адна школа спартовая… Адчувальна, што душой спадар Зуй там. Бо і пра пляцоўкі каля Лядовага без энтузіязму: так, ёсць, для тэніса, мініфутбола, валейбола ёсць. Збольшага летам іграюць у тэніс. Але бегавыя там, у той другой школе… Тут я выбачыўся, што перабіў яго, пра язду на каньках, і ён падхапіў нітку размовы пра спорт, узрост: – Можа мне і позна ўжо перакоўвацца ў спартоўцы, бо за пяцьдзесят. Але ж я адміністратар. А на каньках я … канькамі я нармальна валодаю. У адрозненне ад завуча Руфіны Аляксандраўны, якая ўсё гвалціла мяне перайсці "на общепонятный язык, потому что я из России и ничего не понимаю", спадар Зуй разумеў добра і без задніх думак сказаў: – Наконт рэнтабельнасці гэта 30 адсоткаў. Трыццаць адсоткаў мы збіраем грошай. Бо ж мы школа. Ці баюся крызіса? А як жа. Ужо адчувальна. Вось абяцалі нам уніформу імпартовую з Брэста, дык мы запыт яшчэ раз падмацавалі. Нешта тармозяць з пастаўкай… . Так што пакуль тут хутчэй знак Пытання. Але – які можа перарасьці ў знак Бяды. Скажам так: калі Брэсцкі лядовы хаця б не стратны, дык і пытанні гэтым здымаюцца. А калі 70 адсоткаў бяруцца з бюджэта пры першапачатковай мэтаўстаноўцы акупіць выдаткі і працаваць самаакупна – згадзіцеся, пытанне ёсць. І калі трэба будзе нешта скарачаць, дык найперш скароцяць не школы агульнаадукацыйныя – так ці не? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-22.1250838226 "> Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды? | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
31.12.2008
Выйшаў збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"
31.12.2008
Выйшаў збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"
30.12.2008
У Кобрыне зноў з'явіліся зайцы.
30.12.2008
Брэст. Затрыманыя праваабаронцы
30.12.2008
У Кобрыне зноў з'явіліся зайцы.
30.12.2008
Брэст. Затрыманыя праваабаронцы
29.12.2008
Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах
29.12.2008
У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік"
29.12.2008
"Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны"
29.12.2008
Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах
29.12.2008
У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік"
25.12.2008
Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы
25.12.2008
Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы
24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота)
24.12.2008
Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота)
24.12.2008
Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
23.12.2008
МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны
23.12.2008
МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны
22.12.2008
Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды?
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 53 >>