23.12.2008  МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны Актывіст Руху "За Свабоду" падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Мінска на адмову даць адпаведную інфармацыю. Брэсцкі актывіст Руху, праваабаронца Раман Кісляк паскардзіўся ў суд на дзеянні першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы і правапарадку МУС А. Барсукова. Чыноўнік адмовіўся даваць інфармацыю пра колькасць у Беларусі ізалятараў часовага ўтрымання, сярод персаналу якіх няма жанчын. Як напісаў у сваім адказе А. Барсук, "прадастаўленне такіх дадзеных пярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра дзяржаўныя сакрэты". На думку актывіста, сапраўдная прычына непрадастаўлення такой інфармацыі ў тым, што практычна ўсе беларускія ІЧУ, акрамя Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, маюць персанал выключна мужчынскага полу, што вядзе да дыскрымінацыі жанчын, якія адбываюць пакаранне. Забарона дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прадугледжана як Міжнародным пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы, так і Міжнароднай канвенцыяй аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Да таго ж, у дапаведнасці з арт. 14 Закона РБ "Аб дзяржаўных сакрэтах", інфармацыя, якая сведчыць пра парушэнне правоў і свабод грамадзян, засакрэчванню не падлягае. Актывіст лічыць, што парушана ягонае права на атрыманне інфармацыі, прадугледжанае п. 2 арт. 19 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы. Ён просіць суд абавязаць МУС даць інфармацыю пра колькасць ІЧУ, дзе не працуюць жанчыны і кампенсаваць за кошт МУС судовыя выдаткі. http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029 "> 23.12.2008  МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны Актывіст Руху "За Свабоду" падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Мінска на адмову даць адпаведную інфармацыю. Брэсцкі актывіст Руху, праваабаронца Раман Кісляк паскардзіўся ў суд на дзеянні першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы і правапарадку МУС А. Барсукова. Чыноўнік адмовіўся даваць інфармацыю пра колькасць у Беларусі ізалятараў часовага ўтрымання, сярод персаналу якіх няма жанчын. Як напісаў у сваім адказе А. Барсук, "прадастаўленне такіх дадзеных пярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра дзяржаўныя сакрэты". На думку актывіста, сапраўдная прычына непрадастаўлення такой інфармацыі ў тым, што практычна ўсе беларускія ІЧУ, акрамя Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, маюць персанал выключна мужчынскага полу, што вядзе да дыскрымінацыі жанчын, якія адбываюць пакаранне. Забарона дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прадугледжана як Міжнародным пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы, так і Міжнароднай канвенцыяй аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Да таго ж, у дапаведнасці з арт. 14 Закона РБ "Аб дзяржаўных сакрэтах", інфармацыя, якая сведчыць пра парушэнне правоў і свабод грамадзян, засакрэчванню не падлягае. Актывіст лічыць, што парушана ягонае права на атрыманне інфармацыі, прадугледжанае п. 2 арт. 19 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы. Ён просіць суд абавязаць МУС даць інфармацыю пра колькасць ІЧУ, дзе не працуюць жанчыны і кампенсаваць за кошт МУС судовыя выдаткі. http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029 "> МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
Старонкі: 1