24.12.2008  Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды У Баранавічах з актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рыгорам Грыкам адміністрацыя прадпрыемства не падоўжыла кантракт на наступны год. Па ягоных словах, звальненне звязанае з ягонай палітычнай дзейнасцю. Рыгор Грык балатаваўся гэтай восенню ў дэпутаты «парламента» ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7. На прадзільна-ткацкай фабрыцы № 2, якая ўваходзіць у РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ён прапрацаваў слесарам-рамонтнікам 17 год. Каля прахадной аб'яднанні ён неаднаразова раздаваў незалежныя выданні. З дружыны прадпрыемства яго выгналі з фармулёўкай «за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах у Менску». Як заявіў начальнік дружыны, ён жа начальнік службы бяспекі фабрыкі, Рыгор Грык актыўна ўдзельнічаў у акцыях і «трымаў плакаты супраць нашага прэзідэнта». У апавяшчэнні, падпісаным дырэктарам фабрыкі І. Карташовай, паказваецца, што «працоўныя адносіны» з ім спыняюцца ў «сувязі з канчаткам тэрміна дзеяння кантракту». Актывісту АГП цяпер 42 гады, а на аб'яднанні, як ён паведаміў, працуе шмат пенсіянераў і працоўных, якія прыйшлі на прадпрыемства пазней за яго. http://spring96.org/be/news/26571/ "> 24.12.2008  Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды У Баранавічах з актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рыгорам Грыкам адміністрацыя прадпрыемства не падоўжыла кантракт на наступны год. Па ягоных словах, звальненне звязанае з ягонай палітычнай дзейнасцю. Рыгор Грык балатаваўся гэтай восенню ў дэпутаты «парламента» ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7. На прадзільна-ткацкай фабрыцы № 2, якая ўваходзіць у РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ён прапрацаваў слесарам-рамонтнікам 17 год. Каля прахадной аб'яднанні ён неаднаразова раздаваў незалежныя выданні. З дружыны прадпрыемства яго выгналі з фармулёўкай «за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах у Менску». Як заявіў начальнік дружыны, ён жа начальнік службы бяспекі фабрыкі, Рыгор Грык актыўна ўдзельнічаў у акцыях і «трымаў плакаты супраць нашага прэзідэнта». У апавяшчэнні, падпісаным дырэктарам фабрыкі І. Карташовай, паказваецца, што «працоўныя адносіны» з ім спыняюцца ў «сувязі з канчаткам тэрміна дзеяння кантракту». Актывісту АГП цяпер 42 гады, а на аб'яднанні, як ён паведаміў, працуе шмат пенсіянераў і працоўных, якія прыйшлі на прадпрыемства пазней за яго. http://spring96.org/be/news/26571/ "> Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды | «Берасцейская Вясна»