25.12.2008  Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы З 24 снежня па 7 студзеня астаноўлена кобрынскае прадпрыемства па вырабу гідрацыліндраў "Гідрамаш", на якім працуе 900 чалавек. Гэтыя 2 тыдні аб'яўлены выходнымі днямі. Па словах супрацоўніка прадпрыемства, звальненняў пакуль не прадбачыцца. Толькі з пенсіянерамі кантракты не будуць працягнуты. "Гідрамаш" пастаўляе камлектуючыя МАЗУ, МТЗ і "Гомсельмашу". Па ідэі, прадпрыемства не павінна было "лягаць". Прадукцыя карыстаецца попытам. Бывала, што працавалі раней па выходным. Але прадпрыемствы, куды пастаўляецца прадукцыя, не могуць своечасова разлічвацца. Іх доўг "Гідрамашу" складае 3.5 млрд. рублёў. Кобрынскае прадпрыемства "Гідрамаш" не першае прадпрыемства на Берасцейшчыне, якое пад цяжарам эканамічных абставін шукае выхад у часовым прыпыненні працы. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя http://racyja.by/news/regieny/brest/9925.html "> 25.12.2008  Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы З 24 снежня па 7 студзеня астаноўлена кобрынскае прадпрыемства па вырабу гідрацыліндраў "Гідрамаш", на якім працуе 900 чалавек. Гэтыя 2 тыдні аб'яўлены выходнымі днямі. Па словах супрацоўніка прадпрыемства, звальненняў пакуль не прадбачыцца. Толькі з пенсіянерамі кантракты не будуць працягнуты. "Гідрамаш" пастаўляе камлектуючыя МАЗУ, МТЗ і "Гомсельмашу". Па ідэі, прадпрыемства не павінна было "лягаць". Прадукцыя карыстаецца попытам. Бывала, што працавалі раней па выходным. Але прадпрыемствы, куды пастаўляецца прадукцыя, не могуць своечасова разлічвацца. Іх доўг "Гідрамашу" складае 3.5 млрд. рублёў. Кобрынскае прадпрыемства "Гідрамаш" не першае прадпрыемства на Берасцейшчыне, якое пад цяжарам эканамічных абставін шукае выхад у часовым прыпыненні працы. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя http://racyja.by/news/regieny/brest/9925.html "> Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы | «Берасцейская Вясна»