29.12.2008  "Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны" Жыхар Медна (Маларыччына) жыве ў "прэзідэнцкім" доме, мае жонку, двое малых дзяцей і ня мае рады, як стачыць канцы з канцамі. Паперлі былі грыбы. А я на іх запаў, як Шарыкаў з "Сабачага сэрца" на катоў. Толькі не "душыць, душыць, душыць", а "рэзаць, рэзаць, рэзаць". Так што на велацыпер, трыццаць кіламетраў шашой – і вось яны, лепшыя ў ваколіцах Берасьця лясы. Тут якраз вадападзел – з масіўных балотаў частка ручаёў-рэчак бяжыць у Мухавец, частка ў бок Польшчы, у Заходні Буг. Вакол паселішча Медна азёры, азярыны і непралазныя лясы, лясы-паркі – на любы густ. І на дзясяткі кіламетраў. Паехаў на будні, каб не штурхацца локцямі. Набраў на адной з сваіх "градак" ладную, як пацягнуць сумку, грыбощ, нясу ссыпаць у мех. Як тут матацыкліст. Пабачыў мяне – пад'ехаў. У кошыку на дне. Белыя па дарозе змахвае. – Ці ты, – пытае, – такі бэрэш як я. О цэ коза, мы такі бэрэм, а цэ шо за грыб? – Дык добры, – кажу, – зайчыкамі ў нас клічуць, а па-вучонаму рашэтнік альбо падрашэтнік. Але хлопцу карцела другое. Прапанаваў мне закурыць. Я не палю, дык даў мне сушанага карася, а сам зацягнуўся і кажа: – От ты бачно шо городзкы. Моя жонка так говорыть як ты по-беларуску. З Пынска йона. Скажы мнэ, як выжыты? – Я і сам, – кажу – … мне грошы дахаты не прывозяць. – А я от на такой роботе шо ноччу, днём можно открэпытыся, то ежжу от грыбы збыраю. А порося, тэлёнка не трымав бы – не выжыть. Падумаў троху, потым рашыўся на большую шчырасьць: – Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны. А двое малых дома – за садок заплаты, у садок выправы. Мы з жонкой працюем а зоробку того… в тэстя з тэшчэй пэнсыі в повтора разы більш. І то што остайэтся то на продукты не ліпші… Далей малады жанаты прачытаў мне лекцыю пра каўбасы. Маўляў, калі коштам ніжэй за дзесяць тысяч, дык купляць нельга, бо туды розную дрэнь сыплюць вёдрамі замест мяса – ягоны сваяк на мясакамбінаце працуе, дык усе сакрэты яму выдаў. Туалетную паперу лічы кідаюць! А дарагая каўбаса цьвёрдая, робіць дзіркі ў сямейным гаманцу. – Жыву я в прэзыдэнцком доме, от колхоза, – працягваў нечаканы суразмоўца. – А тэй дом в його вкласты ешчэ стілько трэбо скілько йон офіцыйно коштуе. Труха ця. "Отстойныком" у нас называють. А зоробкі…Чэсно сказавшы… – зірнуў на мяне выпрабавальна, – в тым колхозэ красты більш нэчэго. – А на лесапавал у вас тут можна, – праверыў я. – За двэсты-трыста рублёв у мэйсац? – Дык не, – кажу, – работа то цяжкая і небясьпечная. – Так от і кыдаемоса по лесу. Там йагоду подымэш, там грыба… Дапамагчы яму я ня мог, ды і трэба было ўжо ехаць: дарога дальняя, а матацыкла ў мяне не было, і праспаўшы я крыху быў па прычыне стомленасьці апошніх дзён. Так што пачаставаў хлопца "даўгайгральнай" цукеркай у адказ на ягонага карася і разьвітаўся. Учора прачытаў у НЭЦе міліцэйскую зводку: у Медна цыганы абабралі пэнсыянерку. Калі гэта хлопцава цешча, дык ці ёсьць у яго яшчэ дзіркі на рамяні? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/menufolder.2006-03-14.2184828254/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-11-01.0909165902#bulletinarticle.2008-11-19.7912956444 "> 29.12.2008  "Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны" Жыхар Медна (Маларыччына) жыве ў "прэзідэнцкім" доме, мае жонку, двое малых дзяцей і ня мае рады, як стачыць канцы з канцамі. Паперлі былі грыбы. А я на іх запаў, як Шарыкаў з "Сабачага сэрца" на катоў. Толькі не "душыць, душыць, душыць", а "рэзаць, рэзаць, рэзаць". Так што на велацыпер, трыццаць кіламетраў шашой – і вось яны, лепшыя ў ваколіцах Берасьця лясы. Тут якраз вадападзел – з масіўных балотаў частка ручаёў-рэчак бяжыць у Мухавец, частка ў бок Польшчы, у Заходні Буг. Вакол паселішча Медна азёры, азярыны і непралазныя лясы, лясы-паркі – на любы густ. І на дзясяткі кіламетраў. Паехаў на будні, каб не штурхацца локцямі. Набраў на адной з сваіх "градак" ладную, як пацягнуць сумку, грыбощ, нясу ссыпаць у мех. Як тут матацыкліст. Пабачыў мяне – пад'ехаў. У кошыку на дне. Белыя па дарозе змахвае. – Ці ты, – пытае, – такі бэрэш як я. О цэ коза, мы такі бэрэм, а цэ шо за грыб? – Дык добры, – кажу, – зайчыкамі ў нас клічуць, а па-вучонаму рашэтнік альбо падрашэтнік. Але хлопцу карцела другое. Прапанаваў мне закурыць. Я не палю, дык даў мне сушанага карася, а сам зацягнуўся і кажа: – От ты бачно шо городзкы. Моя жонка так говорыть як ты по-беларуску. З Пынска йона. Скажы мнэ, як выжыты? – Я і сам, – кажу – … мне грошы дахаты не прывозяць. – А я от на такой роботе шо ноччу, днём можно открэпытыся, то ежжу от грыбы збыраю. А порося, тэлёнка не трымав бы – не выжыть. Падумаў троху, потым рашыўся на большую шчырасьць: – Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны. А двое малых дома – за садок заплаты, у садок выправы. Мы з жонкой працюем а зоробку того… в тэстя з тэшчэй пэнсыі в повтора разы більш. І то што остайэтся то на продукты не ліпші… Далей малады жанаты прачытаў мне лекцыю пра каўбасы. Маўляў, калі коштам ніжэй за дзесяць тысяч, дык купляць нельга, бо туды розную дрэнь сыплюць вёдрамі замест мяса – ягоны сваяк на мясакамбінаце працуе, дык усе сакрэты яму выдаў. Туалетную паперу лічы кідаюць! А дарагая каўбаса цьвёрдая, робіць дзіркі ў сямейным гаманцу. – Жыву я в прэзыдэнцком доме, от колхоза, – працягваў нечаканы суразмоўца. – А тэй дом в його вкласты ешчэ стілько трэбо скілько йон офіцыйно коштуе. Труха ця. "Отстойныком" у нас называють. А зоробкі…Чэсно сказавшы… – зірнуў на мяне выпрабавальна, – в тым колхозэ красты більш нэчэго. – А на лесапавал у вас тут можна, – праверыў я. – За двэсты-трыста рублёв у мэйсац? – Дык не, – кажу, – работа то цяжкая і небясьпечная. – Так от і кыдаемоса по лесу. Там йагоду подымэш, там грыба… Дапамагчы яму я ня мог, ды і трэба было ўжо ехаць: дарога дальняя, а матацыкла ў мяне не было, і праспаўшы я крыху быў па прычыне стомленасьці апошніх дзён. Так што пачаставаў хлопца "даўгайгральнай" цукеркай у адказ на ягонага карася і разьвітаўся. Учора прачытаў у НЭЦе міліцэйскую зводку: у Медна цыганы абабралі пэнсыянерку. Калі гэта хлопцава цешча, дык ці ёсьць у яго яшчэ дзіркі на рамяні? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/menufolder.2006-03-14.2184828254/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-11-01.0909165902#bulletinarticle.2008-11-19.7912956444 "> "Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны" | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
31.12.2008
Выйшаў збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"
31.12.2008
Выйшаў збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"
30.12.2008
У Кобрыне зноў з'явіліся зайцы.
30.12.2008
Брэст. Затрыманыя праваабаронцы
30.12.2008
У Кобрыне зноў з'явіліся зайцы.
30.12.2008
Брэст. Затрыманыя праваабаронцы
29.12.2008
Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах
29.12.2008
У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік"
29.12.2008
"Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны"
29.12.2008
Моладзь вывешвае нацыянальныя сцягі на высотных дамах
29.12.2008
У "прыгарадзе Брусэля" зрэагавала на "жорсткі графік"
25.12.2008
Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы
25.12.2008
Кобрынскі "Гідрамаш" ідзе на канікулы
24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота)
24.12.2008
Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота)
24.12.2008
Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
23.12.2008
МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны
23.12.2008
МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны
22.12.2008
Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды?
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 53 >>