09.11.2007 Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў 9 лістапада ў судзе Камянецкага раена разглядалася адміністрацыйная справа па іску да былога супрацоўніка Нацыянальнага парка Белавежская Пушча Георгія Казулькі. Ён вядомы як вучоны-эколаг і грамадскі дзеяч, які шмат сіл аддае абароне нацыянальнага багацця, якім з'яўляецца Белавежская пуща ад парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Яго апанентам у судзе стала Зінаіда Серада, якая займае пасаду ляснічага Каралёва-Мастоўскага лясніцтва, размещанага на тэрыторыі пушчы. Іх інтарэсы сутыкнуліся ў маі бягучага года, калі ў прэсе была распаўсюджана інфармацыя аб факце бракан'ерства. Зінаіда Серада і яе муж, які на той час працаваў лесніком, учынілй адстрэл самкі высакароднага аленя і кабана. Супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа. Георгій Казулька на створаным ім Інтэрнет-сайце размясціў артыкул пад загалоўкам «Жанчына-браканьер аказалася прыбліжанай да адміністрацыі Нацыянальнага парка «Белавежская пуща». У ёй указвалася, што браканьерствам займалася Зінаіда Серада. Акрамя таго, там прыводзіліся факты незаконнай вырубкі леса на тэрыторыі лясніцтва, якое яна ўзначальвае. Паказальна, што ў час папярэдняга расследаванння жанчына-кіраўнік прызнала сябе вінаватай. Аднак потым здарылася так, што віну поўнасцю ўзяў на сябе яе муж-ляснік, асуджаны на два гады абмежавання волі. А Зінаіда Серада стала звычайным сведкам па справе аб браканьерстве. Тады Яна і падала ў міліцыю заяву аб узбуджэнні супраць Георгія Казулькі крымінальнай справы па артыкуле «паклеп». Пасля праверкі, праведзенай Камянецкім раенным аддзелам унутраных спраў, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адмоўлена. Разбірацельства перайшло ў плоскасць Адміністрацыйнага кодэксу. Аднак судовае пасяджэнне, прызначанае на 9 лістапада, не адбылося. Бакі прыйшлі да міравога пагадненя на пэўных умовах. Георгій Казулька пракаменціраваў зыход справы наступным чынам. На яго думку, браканьерства і вырубка леса на тэрыторыі аднаго лясніцтва - гэта толькі звяно ў доугім ланцугу парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі Белавежскай пушчы. І на раенным узроўні сёння ніхто не зацікаўлены ў тым, каб раскруціць гэты ланцуг поўнасцю. Зінаіда Серада выдатна таксама разумее, што пацярпець можа якраз яна, а не тыя, хто вышэй рангам. Гергій Казулька сказаў, акрамя таго, што не адчувае за сабой юрыдычных ці маральных абмежаванняў, каб і надалей працягвать сваю дзейнасць у абарону пушчы. "> 09.11.2007 Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў 9 лістапада ў судзе Камянецкага раена разглядалася адміністрацыйная справа па іску да былога супрацоўніка Нацыянальнага парка Белавежская Пушча Георгія Казулькі. Ён вядомы як вучоны-эколаг і грамадскі дзеяч, які шмат сіл аддае абароне нацыянальнага багацця, якім з'яўляецца Белавежская пуща ад парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Яго апанентам у судзе стала Зінаіда Серада, якая займае пасаду ляснічага Каралёва-Мастоўскага лясніцтва, размещанага на тэрыторыі пушчы. Іх інтарэсы сутыкнуліся ў маі бягучага года, калі ў прэсе была распаўсюджана інфармацыя аб факце бракан'ерства. Зінаіда Серада і яе муж, які на той час працаваў лесніком, учынілй адстрэл самкі высакароднага аленя і кабана. Супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа. Георгій Казулька на створаным ім Інтэрнет-сайце размясціў артыкул пад загалоўкам «Жанчына-браканьер аказалася прыбліжанай да адміністрацыі Нацыянальнага парка «Белавежская пуща». У ёй указвалася, што браканьерствам займалася Зінаіда Серада. Акрамя таго, там прыводзіліся факты незаконнай вырубкі леса на тэрыторыі лясніцтва, якое яна ўзначальвае. Паказальна, што ў час папярэдняга расследаванння жанчына-кіраўнік прызнала сябе вінаватай. Аднак потым здарылася так, што віну поўнасцю ўзяў на сябе яе муж-ляснік, асуджаны на два гады абмежавання волі. А Зінаіда Серада стала звычайным сведкам па справе аб браканьерстве. Тады Яна і падала ў міліцыю заяву аб узбуджэнні супраць Георгія Казулькі крымінальнай справы па артыкуле «паклеп». Пасля праверкі, праведзенай Камянецкім раенным аддзелам унутраных спраў, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адмоўлена. Разбірацельства перайшло ў плоскасць Адміністрацыйнага кодэксу. Аднак судовае пасяджэнне, прызначанае на 9 лістапада, не адбылося. Бакі прыйшлі да міравога пагадненя на пэўных умовах. Георгій Казулька пракаменціраваў зыход справы наступным чынам. На яго думку, браканьерства і вырубка леса на тэрыторыі аднаго лясніцтва - гэта толькі звяно ў доугім ланцугу парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі Белавежскай пушчы. І на раенным узроўні сёння ніхто не зацікаўлены ў тым, каб раскруціць гэты ланцуг поўнасцю. Зінаіда Серада выдатна таксама разумее, што пацярпець можа якраз яна, а не тыя, хто вышэй рангам. Гергій Казулька сказаў, акрамя таго, што не адчувае за сабой юрыдычных ці маральных абмежаванняў, каб і надалей працягвать сваю дзейнасць у абарону пушчы. "> Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
21.12.2007
Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры"
16.12.2007
Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот
13.12.2007
У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
13.12.2007
Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту
04.12.2007
Замест правоў чалавека – футбол!
26.11.2007
Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў
24.11.2007
Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці
11.11.2007
Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці
09.11.2007
Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў
02.11.2007
Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі
01.11.2007
Дзяды ў Берасці
01.11.2007
Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме
29.10.2007
Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці
26.10.2007
"Літаратурны Аўтобус" праехаў праз Берасце
25.10.2007
Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 6 >>