26.11.2007 Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў Перад дэпутатам Святланай Гіль, сустрэча з якой адбылася ў сярэдняй школе N 10, выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў. У Палаце прадстаўнікоў Святлана Вікенцьеўна працуе ў камісіі па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы. Адпаведна, і тэматыка пытанняў была так або інакш звязаная з грашыма. У прыватнасці, чалец АГП, Мікалай Канстанцінавіч Коўш, у мінулым педагог, спытаў дэпутата, чаму, у парушэнне Закона аб адукацыі, на патрэбы гэтай галіны марнуецца з бюджэту не 10 адсоткаў ВУП, а не больш 5 адсоткаў? У выніку пераважная большасць школ сутыкаюцца з хранічным недафінансаваннем, дзіры прыходзіцца цэраваць коштам так званых «добраахвотных» ахвяраванняў з боку бацькоў, а настаўнікі па-ранейшаму атрымоўваюць мізэрную зарплату. Святлана Гіль адказала, што 5 адсоткаў гэта больш у параўнанні з 3 адсоткамі летась і паабяцала, што яшчэ раз падніме гэтае няпростае пытанне на сесіі. Выбаршчык жа Коўш Н. не пагадзіўся з «3 адсоткамі»: «Я уважліва сачу за статыстыкай, што датычыцца адукацыі. Летась на адукацыю было вылучана 6,6 адсотка бюджэту! Дзе ж тут рост!?», і параіў ёй, адкуль узяць грошы, якіх нестае, на патрэбы школы: за кошт скарачэння апарата кіравання і сілавых структур. Людзі выяўлялі занепакоенасць высокімі падаткамі, якія растуць, сацыяльным расслаеннем, недахопам працоўных месцаў і тым, што на Брэстчыне па-ранейшаму самая нізкая ў рэспубліцы сярэдняя зарплата. Праваабаронца Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч пацікавіўся, ці ведае народная выбранніца аб стане правоў чалавека на тэрыторыі яе выбарчай акругі і прывёў шматлікія прыклады неадэкватных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і суддзяў: калі вартавыя правапарадку на працягу толькі аднаго месяца затрымалі дзесяткі берасцейцаў, не згодных з афіцыйнай палітыкай улад, пад надуманымі нагодамі (нібы, за хуліганства), а суды потым прыцягнулі іх да адміністрацыйнай адказнасці, некаторых адправілі на «суткі». Напрыклад дзяўчыне за павязаную на вадасцёк стужачку далі 5 сутак адміністрацыйнага арышту быццам бы за брыдкаслоўе. Дэпутат адказала, што чэрпае інфармацыю з газет. Па дзяўчыне яна ўжо зрабіла пісьмовы запыт міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. Чакае адказу. Самі жа ахвяры да яе пісьмова не звярталіся. Праваабаронца так сама спытаў, ці збіраецца парламент распачаць некаторыя крокі ў сувязі з прыняццем «Закона аб адмене ільготаў». Дэпутат адказала, што пакуль не, можа быць у 2008 годзе, а 1-2 снежня выйдзе Ўказ прэзідэнта «Аб адраснай дапамозе малазабяспечаным грамадзянам». Наступнае пытанне праваабаронцы датычылася немагчымасці радавым грамадзянам рэалізаваць гарантаванае ім Законам права на аб'яднанне і прывёў прыклад у адмове мясцовымі ўладамі ў рэгістрацыі праваабарончай грамадскай арганізацыі «Брэсцкая Вясна» у 2004 году. Дэпутат абяцала падтрымаць лістом наступную ініцыятыву па рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі. Апошняе пытанне праваабаронцы дакраналася інфармацыі, якая змяшчаецца ў дакладзе дэпутата: «У Беларусі шмат бяздзетных сем'яў, лячэнне дарагое і не заўсёды дапамагае, каб дапамагчы людзям мы ўзаконілі інстытут «сурагатнай маці…»». «Пытанне «сурагатнага мацярынства» вельмі няпростае. Ці пацікавіліся спадары дэпутаты меркаваннем грамадскасці і праваслаўнай царквы на гэты конт? Ці дыскутавалася дадзеная тэма ў СМІ і ці выносілася на ўсенароднае абмеркаванне?» - пацікавіўся Ўладзімір Вялічкін. З адказу дэпутата можна было зразумець, што ў свеце гэтае пытанне ўжо вырашаецца і Беларусь ідзе ў нагу з цывілізаваным светам. Станіслаў Фядзько падняў пытанне аб праблемах індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з вядомым указам N 760: «Вы ведаеце, што ў сувязі з ім шэрагі беспрацоўных рэзка ўзрастуць?». Тут Святлана Вікенцьеўна катэгарычна не пагадзілася і выказала падтрымку дзеянням урада, накіраваным, па яе словах, на парадкаванне дзейнасці ІП. Сцяпана Навасяльчана, чальца АГП, цікавіла перспектыва развіцця ў краіне палітычных партый і меркаванне С. Гіль па гэтым пытанні. Яна выказалася недвухсэнсоўна: «Я за шматпартыйнасць і пераход у найблізшай будучыні да прапарцыйнай альбо змяшанай сістэмы выбараў у парламент». Выбарнік Таіса Чупахіна жадала ведаць: «Ці верне дзяржава Савецкія грошы?» і «За што Пракопавіч атрымаў «героя»?»… Вядома, не на ўсе пытанні выбарцы змаглі атрымаць выразныя адказы адразу і па сутнасці. Частка з іх дэпутат запісала ў свой нататнік і паабяцала адказаць праз нейкі час. Не адмовілася яна і ад прапановы правесці чарговую сустрэчу ў пачатку наступнага года. А яшчэ параіла «масквічам» часцей турбаваць мясцовыя ўлады і дэпутатаў гарсавета, хай яны даюць справаздачу аб сваёй працы. Тым больш, што пытанняў да іх назапасілася нямала. Прысутныя выказалі надзею, што такія сустрэчы зараз стануць рэгулярнымі. Каментар: «З гэтай сустрэчы я для сябе вынес пэўнае меркаванне: «Страшна далёкія яны ад народа!». «Народныя выбраннікі» жывуць у нейкім віртуальным свеце, яны вераць у тое, што электарат атрымоўвае ў сярэднім 713.000 тысяч у месяц, а прысутныя мараць аб 300-400 тысячах; беспрацоўных больш не стане: «Менш бабуль на вуліцах зярняткамі гандляваць будзе»; навошта пытаць прадпрымальнікаў як ім палепшыць умовы прадпрымальніцкай дзейнасці; навошта раіцца па праблемах этычнасці і рацыянальнасці з выбарцамі; навошта турбавацца праблемамі сурагатных маці… «Народныя выбраннікі» уявілі сябе над-людзьмі. Зарплата то ў іх міністэрская… «Дрэнны» парламент пазбавіў насельніцтва ільготаў, а «добры» прэзідэнт верне іх сваім указам!.. Ад Лукавага ўсё!» "> 26.11.2007 Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў Перад дэпутатам Святланай Гіль, сустрэча з якой адбылася ў сярэдняй школе N 10, выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў. У Палаце прадстаўнікоў Святлана Вікенцьеўна працуе ў камісіі па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы. Адпаведна, і тэматыка пытанняў была так або інакш звязаная з грашыма. У прыватнасці, чалец АГП, Мікалай Канстанцінавіч Коўш, у мінулым педагог, спытаў дэпутата, чаму, у парушэнне Закона аб адукацыі, на патрэбы гэтай галіны марнуецца з бюджэту не 10 адсоткаў ВУП, а не больш 5 адсоткаў? У выніку пераважная большасць школ сутыкаюцца з хранічным недафінансаваннем, дзіры прыходзіцца цэраваць коштам так званых «добраахвотных» ахвяраванняў з боку бацькоў, а настаўнікі па-ранейшаму атрымоўваюць мізэрную зарплату. Святлана Гіль адказала, што 5 адсоткаў гэта больш у параўнанні з 3 адсоткамі летась і паабяцала, што яшчэ раз падніме гэтае няпростае пытанне на сесіі. Выбаршчык жа Коўш Н. не пагадзіўся з «3 адсоткамі»: «Я уважліва сачу за статыстыкай, што датычыцца адукацыі. Летась на адукацыю было вылучана 6,6 адсотка бюджэту! Дзе ж тут рост!?», і параіў ёй, адкуль узяць грошы, якіх нестае, на патрэбы школы: за кошт скарачэння апарата кіравання і сілавых структур. Людзі выяўлялі занепакоенасць высокімі падаткамі, якія растуць, сацыяльным расслаеннем, недахопам працоўных месцаў і тым, што на Брэстчыне па-ранейшаму самая нізкая ў рэспубліцы сярэдняя зарплата. Праваабаронца Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч пацікавіўся, ці ведае народная выбранніца аб стане правоў чалавека на тэрыторыі яе выбарчай акругі і прывёў шматлікія прыклады неадэкватных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і суддзяў: калі вартавыя правапарадку на працягу толькі аднаго месяца затрымалі дзесяткі берасцейцаў, не згодных з афіцыйнай палітыкай улад, пад надуманымі нагодамі (нібы, за хуліганства), а суды потым прыцягнулі іх да адміністрацыйнай адказнасці, некаторых адправілі на «суткі». Напрыклад дзяўчыне за павязаную на вадасцёк стужачку далі 5 сутак адміністрацыйнага арышту быццам бы за брыдкаслоўе. Дэпутат адказала, што чэрпае інфармацыю з газет. Па дзяўчыне яна ўжо зрабіла пісьмовы запыт міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. Чакае адказу. Самі жа ахвяры да яе пісьмова не звярталіся. Праваабаронца так сама спытаў, ці збіраецца парламент распачаць некаторыя крокі ў сувязі з прыняццем «Закона аб адмене ільготаў». Дэпутат адказала, што пакуль не, можа быць у 2008 годзе, а 1-2 снежня выйдзе Ўказ прэзідэнта «Аб адраснай дапамозе малазабяспечаным грамадзянам». Наступнае пытанне праваабаронцы датычылася немагчымасці радавым грамадзянам рэалізаваць гарантаванае ім Законам права на аб'яднанне і прывёў прыклад у адмове мясцовымі ўладамі ў рэгістрацыі праваабарончай грамадскай арганізацыі «Брэсцкая Вясна» у 2004 году. Дэпутат абяцала падтрымаць лістом наступную ініцыятыву па рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі. Апошняе пытанне праваабаронцы дакраналася інфармацыі, якая змяшчаецца ў дакладзе дэпутата: «У Беларусі шмат бяздзетных сем'яў, лячэнне дарагое і не заўсёды дапамагае, каб дапамагчы людзям мы ўзаконілі інстытут «сурагатнай маці…»». «Пытанне «сурагатнага мацярынства» вельмі няпростае. Ці пацікавіліся спадары дэпутаты меркаваннем грамадскасці і праваслаўнай царквы на гэты конт? Ці дыскутавалася дадзеная тэма ў СМІ і ці выносілася на ўсенароднае абмеркаванне?» - пацікавіўся Ўладзімір Вялічкін. З адказу дэпутата можна было зразумець, што ў свеце гэтае пытанне ўжо вырашаецца і Беларусь ідзе ў нагу з цывілізаваным светам. Станіслаў Фядзько падняў пытанне аб праблемах індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з вядомым указам N 760: «Вы ведаеце, што ў сувязі з ім шэрагі беспрацоўных рэзка ўзрастуць?». Тут Святлана Вікенцьеўна катэгарычна не пагадзілася і выказала падтрымку дзеянням урада, накіраваным, па яе словах, на парадкаванне дзейнасці ІП. Сцяпана Навасяльчана, чальца АГП, цікавіла перспектыва развіцця ў краіне палітычных партый і меркаванне С. Гіль па гэтым пытанні. Яна выказалася недвухсэнсоўна: «Я за шматпартыйнасць і пераход у найблізшай будучыні да прапарцыйнай альбо змяшанай сістэмы выбараў у парламент». Выбарнік Таіса Чупахіна жадала ведаць: «Ці верне дзяржава Савецкія грошы?» і «За што Пракопавіч атрымаў «героя»?»… Вядома, не на ўсе пытанні выбарцы змаглі атрымаць выразныя адказы адразу і па сутнасці. Частка з іх дэпутат запісала ў свой нататнік і паабяцала адказаць праз нейкі час. Не адмовілася яна і ад прапановы правесці чарговую сустрэчу ў пачатку наступнага года. А яшчэ параіла «масквічам» часцей турбаваць мясцовыя ўлады і дэпутатаў гарсавета, хай яны даюць справаздачу аб сваёй працы. Тым больш, што пытанняў да іх назапасілася нямала. Прысутныя выказалі надзею, што такія сустрэчы зараз стануць рэгулярнымі. Каментар: «З гэтай сустрэчы я для сябе вынес пэўнае меркаванне: «Страшна далёкія яны ад народа!». «Народныя выбраннікі» жывуць у нейкім віртуальным свеце, яны вераць у тое, што электарат атрымоўвае ў сярэднім 713.000 тысяч у месяц, а прысутныя мараць аб 300-400 тысячах; беспрацоўных больш не стане: «Менш бабуль на вуліцах зярняткамі гандляваць будзе»; навошта пытаць прадпрымальнікаў як ім палепшыць умовы прадпрымальніцкай дзейнасці; навошта раіцца па праблемах этычнасці і рацыянальнасці з выбарцамі; навошта турбавацца праблемамі сурагатных маці… «Народныя выбраннікі» уявілі сябе над-людзьмі. Зарплата то ў іх міністэрская… «Дрэнны» парламент пазбавіў насельніцтва ільготаў, а «добры» прэзідэнт верне іх сваім указам!.. Ад Лукавага ўсё!» "> Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
21.12.2007
Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры"
16.12.2007
Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот
13.12.2007
У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
13.12.2007
Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту
04.12.2007
Замест правоў чалавека – футбол!
26.11.2007
Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў
24.11.2007
Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці
11.11.2007
Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці
09.11.2007
Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў
02.11.2007
Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі
01.11.2007
Дзяды ў Берасці
01.11.2007
Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме
29.10.2007
Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці
26.10.2007
"Літаратурны Аўтобус" праехаў праз Берасце
25.10.2007
Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 6 >>