13.12.2007 У Берасьці спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету Сёньня ў Берасьці дэмакратычная грамадзкасьць пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы. А 13:30 ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце адбыўся пікет. Ад 15 да 20 грамадзкіх актывістаў трымалі ў руках плякаты кшталту "Ніякіх саюзаў з Расеяй!" і скандавалі "Пуцін, Go home!" тай раздавалі ўлёткі (А напярэдадні жыхары Берасьця перадалі у консульства пэтыцыю, каляндар памятных дат). Неўзабаве ля консульства зьявіліся два аўтамабілі міліцэйскага спэцназу, якому не пашчасьціла затрымаць нікога з удзельнікаў мерапрыемства на месцы здарэньня, але а 13:50 па вуліцы Камсамольскай 21 спэцназаўцамі былі затрыманыя Наста Ільіна і Андрэй Шарэнда. Падставы затрыманьня затрыманым не тлумачылі, маўляў: "У райаддзеле разбяруцца". Наста і Андрэй мелі пры сабе пашпарты, але спэцназаўцы намераны канваіраваць абодвух у РАУС Ленінскага раёну Берасьця. Зразумеўшы сутнасьць, таго што адбывалася, прысутныя мінакі адмовіліся быць панятымі. Пасьля таго як на дапамогу спэцназаўцам прыбыў сам намеснік начальніка Ленінскага РАЎС падпалкоўнік Грынько, нягледзячы на пратэсты грамадзян, затрыманых даставілі на апорны пункт міліцыі па адрасе вул. Савецкая, 6. Дзякуючы сваечасова прыбыўшым на месца здарэньня праваабаронцам атрымалася забясьпечыць затрыманых грамадзкімі прадстаўнікамі і адвакатам. На пастарунку на Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы ў парушэньні апошнімі арт 23.34 КаАП "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Паводзіны і выказваньні сілавікоў абсалютна непрымальныя і незразумелыя. Затрымліваюць грамадзян – не кажуць за што. Затрымлівае спецназ на вуліцы Камсамольскай, а міліцыя складае пратакол за ўдзел у пікеце на вуліцы Пушкінскай. Рэчавыя доказы прыносяць з нейкай будоўлі да якіх дадаюць здымкі, на якіх няма людзей. Здымкі з той сама будоўлі ды сьметніцы, дзе тыя ж рэчавыя доказы адсутнічаюць. У прыватных выказваньнях супрацоўнікі міліцыі выказваюць думкі кшталту: "По ВАШЕМУ нікогда не будет! Нас здесь (рускіх) 50%. Мы ВАС суділі і судіть будем! Ехалі бы ВЫ в Сібірь і строілі свою Беларусь…" У некаторых зь йіх значкі з двуглавым арлом аб заканьчэньні расейскай навучальнай установы. Ці гэта не правакацыі скіраваныя на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці?" "> 13.12.2007 У Берасьці спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету Сёньня ў Берасьці дэмакратычная грамадзкасьць пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы. А 13:30 ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце адбыўся пікет. Ад 15 да 20 грамадзкіх актывістаў трымалі ў руках плякаты кшталту "Ніякіх саюзаў з Расеяй!" і скандавалі "Пуцін, Go home!" тай раздавалі ўлёткі (А напярэдадні жыхары Берасьця перадалі у консульства пэтыцыю, каляндар памятных дат). Неўзабаве ля консульства зьявіліся два аўтамабілі міліцэйскага спэцназу, якому не пашчасьціла затрымаць нікога з удзельнікаў мерапрыемства на месцы здарэньня, але а 13:50 па вуліцы Камсамольскай 21 спэцназаўцамі былі затрыманыя Наста Ільіна і Андрэй Шарэнда. Падставы затрыманьня затрыманым не тлумачылі, маўляў: "У райаддзеле разбяруцца". Наста і Андрэй мелі пры сабе пашпарты, але спэцназаўцы намераны канваіраваць абодвух у РАУС Ленінскага раёну Берасьця. Зразумеўшы сутнасьць, таго што адбывалася, прысутныя мінакі адмовіліся быць панятымі. Пасьля таго як на дапамогу спэцназаўцам прыбыў сам намеснік начальніка Ленінскага РАЎС падпалкоўнік Грынько, нягледзячы на пратэсты грамадзян, затрыманых даставілі на апорны пункт міліцыі па адрасе вул. Савецкая, 6. Дзякуючы сваечасова прыбыўшым на месца здарэньня праваабаронцам атрымалася забясьпечыць затрыманых грамадзкімі прадстаўнікамі і адвакатам. На пастарунку на Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы ў парушэньні апошнімі арт 23.34 КаАП "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Паводзіны і выказваньні сілавікоў абсалютна непрымальныя і незразумелыя. Затрымліваюць грамадзян – не кажуць за што. Затрымлівае спецназ на вуліцы Камсамольскай, а міліцыя складае пратакол за ўдзел у пікеце на вуліцы Пушкінскай. Рэчавыя доказы прыносяць з нейкай будоўлі да якіх дадаюць здымкі, на якіх няма людзей. Здымкі з той сама будоўлі ды сьметніцы, дзе тыя ж рэчавыя доказы адсутнічаюць. У прыватных выказваньнях супрацоўнікі міліцыі выказваюць думкі кшталту: "По ВАШЕМУ нікогда не будет! Нас здесь (рускіх) 50%. Мы ВАС суділі і судіть будем! Ехалі бы ВЫ в Сібірь і строілі свою Беларусь…" У некаторых зь йіх значкі з двуглавым арлом аб заканьчэньні расейскай навучальнай установы. Ці гэта не правакацыі скіраваныя на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці?" "> У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
21.12.2007
Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры"
16.12.2007
Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот
13.12.2007
У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
13.12.2007
Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту
04.12.2007
Замест правоў чалавека – футбол!
26.11.2007
Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў
24.11.2007
Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці
11.11.2007
Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці
09.11.2007
Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў
02.11.2007
Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі
01.11.2007
Дзяды ў Берасці
01.11.2007
Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме
29.10.2007
Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці
26.10.2007
"Літаратурны Аўтобус" праехаў праз Берасце
25.10.2007
Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 6 >>