13.12.2007 Адміністратыўны арышт за пікет каля Расейскага кансуляту Фота 1. Спецназавец Гапоненка І. Н Фота 2. У калидоры суду Позна ўвечары ў судзе Ленiнскага раёна Брэста прайшлі працэсы над затрыманымi пасьля пікету каля расійскага консульства Настай Ільіной і Андрэем Шарэндай. Суддзя Ларыса Назарэнка пакарала Насту Ільiну пяццю суткамi адмiнiстратыўнага арышту, Андрэй Шарэнда атрымаў 7 сутак. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Падчас слуханьня справы Насты Ільіной міліцыянты блыталіся ў сьведчаньнях, так сьпецназавец Гапоненка І. Н сьцьвярджаў, што пікетоўцаў было чалавек 8, ягоны саслужбовец, Давідчык В. В. – што каля 20, а другі падначалены, Максімук І. Н. – што 15-20. Давідчык прынёс шпалеры, якія знайшоў на будоўлі, з надпісам "Прощай немытая Россия..." і "Не Расейскім вайсковым базам". Нягледзячы на слабасьць доказаў суддзя суду Ленінскага раёну Берасьця Ларыса Назаранка абвінаваціла Насту Ільіну ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі і прыняла рашэньне арштаваць дзяўчыну на 5 сутак. Суддзя, са спасылкай на позні час, маўляў, справа Шарэнды паступіла пасьля 18:00 у адсутнасьць сакратара, а таму справу да разгляду прыняць няма каму, і на гэтым судовыя слуханьні на сёньня спыняюцца. Пасьля чаго старэйшы лейтэнант, спэцназавец, Ігар Гапоненка загадаў падначаленым выдаліць людзей, якiя прыйшлi на адкрыты працэс, на вулiцу. У кабінеце суддзі засталися толькi сам Андрэй Шарэнда i яго адвакат. Гэтым разам суддзя Ларыса Назаранка прыняла рашэньне арыштаваць хлопца на 7 сутак таксама за ўдзел ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі. Фота 3. Наста Ільіна пасля судовага паседжання "> 13.12.2007 Адміністратыўны арышт за пікет каля Расейскага кансуляту Фота 1. Спецназавец Гапоненка І. Н Фота 2. У калидоры суду Позна ўвечары ў судзе Ленiнскага раёна Брэста прайшлі працэсы над затрыманымi пасьля пікету каля расійскага консульства Настай Ільіной і Андрэем Шарэндай. Суддзя Ларыса Назарэнка пакарала Насту Ільiну пяццю суткамi адмiнiстратыўнага арышту, Андрэй Шарэнда атрымаў 7 сутак. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Падчас слуханьня справы Насты Ільіной міліцыянты блыталіся ў сьведчаньнях, так сьпецназавец Гапоненка І. Н сьцьвярджаў, што пікетоўцаў было чалавек 8, ягоны саслужбовец, Давідчык В. В. – што каля 20, а другі падначалены, Максімук І. Н. – што 15-20. Давідчык прынёс шпалеры, якія знайшоў на будоўлі, з надпісам "Прощай немытая Россия..." і "Не Расейскім вайсковым базам". Нягледзячы на слабасьць доказаў суддзя суду Ленінскага раёну Берасьця Ларыса Назаранка абвінаваціла Насту Ільіну ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі і прыняла рашэньне арштаваць дзяўчыну на 5 сутак. Суддзя, са спасылкай на позні час, маўляў, справа Шарэнды паступіла пасьля 18:00 у адсутнасьць сакратара, а таму справу да разгляду прыняць няма каму, і на гэтым судовыя слуханьні на сёньня спыняюцца. Пасьля чаго старэйшы лейтэнант, спэцназавец, Ігар Гапоненка загадаў падначаленым выдаліць людзей, якiя прыйшлi на адкрыты працэс, на вулiцу. У кабінеце суддзі засталися толькi сам Андрэй Шарэнда i яго адвакат. Гэтым разам суддзя Ларыса Назаранка прыняла рашэньне арыштаваць хлопца на 7 сутак таксама за ўдзел ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі. Фота 3. Наста Ільіна пасля судовага паседжання "> Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
21.12.2007
Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры"
16.12.2007
Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот
13.12.2007
У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
13.12.2007
Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту
04.12.2007
Замест правоў чалавека – футбол!
26.11.2007
Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў
24.11.2007
Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці
11.11.2007
Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці
09.11.2007
Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў
02.11.2007
Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі
01.11.2007
Дзяды ў Берасці
01.11.2007
Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме
29.10.2007
Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці
26.10.2007
"Літаратурны Аўтобус" праехаў праз Берасце
25.10.2007
Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 6 >>